Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 

Прастудная гарачка, ліхаманка...


     П. М. Шпілеўскі ў нарысах «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі», апісваючы побыт сялян Мінскай губерні, згадваў хваробы, якімі найбольш часта хварэлі жыхары: прастудная гарачка, дызентэрыя, каўтун, залатуха, ліхаманка... Прычынамі захворвання былі антысанітарыя, скучанасць жытлаў, часта сумеснае пражыванне з дамашняй жывёлай, недахоп цёплага адзення, дрэннае харчаванне, недаяданне. Найбольшую небяснеку прадстаўлялі эпідэміі. У 1505 г. пасля набегу крымчакоў на беларускія землі і няў далай асады Слуцка, спусташэнне навакольных вёсак давяршыла эпідэмія. У жніўні — кастрычніку 1894 г. у в. Убібацькі (Калінаўка) была эпідэмія халеры. 46 чалавек захварэла гэтай цяжкай хваробай. 20 з іх памерла. Аб гэтай падзеі дакладваў у губернскі Мінск сельскі доктар Скрыгалаў. Ён паведамляў, што яму аднаму не пад сілу аказаць дапамогу ўсім хворым, не хапае медыкаментаў. Фельчары Збераноўскі з Асавецкай воласці і Ждановіч з м. Любань не могуць справіцца з эпідэміяй, населеныя пункты раз'ядноўваюць балоты, няма дарог.
     У канцы XIX — пачатку XX ст. на Любаншчыне не было ні адной бальні цы. Бліжэйшыя да Любані знаходзіліся ў Глуску і Нарычах на 10 ложкаў кожная. Дапамогу хворым аказвалі тры фельчары, якія знаходзіліся ў цэнтрах валасцей у в. Забалаць, Асавец і ў м. Любань. У пачатку XX ст. у Асаўцы працаваў фельчар Шумчэня, у в. Забалаці — Шпіленя, у м. Любань — Спірыдонаў. Хворых яны прымалі ў сябе дома: на будаўніцтва школ, бальніц улады адпускалі сродкі ў апошнюю чаргу і вельмі неахвотна.
     У другой палове XIX ст. у м. Урэчча была адкрыта аптэка, якую ўзначальваў Матэўш Лаўдэнбах, затым Роберт Жлабікоўскі. Аптэчны посуд для яе і іншых аптэк паўночна-заходняга краю вырабляўся на гуце ва Урэччы.


                                  А. В. Сіманава


Памятная книга Мннской губернии на 1883 г.
Памятная книга Мннской губернии на 1886 г.

 

 

 

 

 


 

Да зместу

Герб г.Любань

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©
Hosted by uCoz