Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

На руінах зацвіталі сады...


     Нямецка-фашысцкія акупанты нанеслі страшэнны урон гаспадарцы Любанскага раёна, які склаў амаль 100 мільёнаў рублёў. За гады вайны ўсе калгасы і саўгасы, МТС былі разрабаваны. Не было ніякіх сельскагаспадарчых машын і механізмаў, амаль не засталося хатняй жывёлы. Фашысты спалілі на Любаншчыне 27 вёсак, больш за 16 тысяч чалавек жылі ў зямлянках.
     Але найбольш цяжкія страты былі людскія. За час вайны Любаншчына страціла кожнага трэцяга жыхара, насельніцтва раёна скарацілася на 16,2 тысячы чалавек. На фронце і ў партызанскіх атрадах загінула 4220 чалавек, фашысты замучылі і расстралялі 3724 мірныя жыхары, вывезлі ў Германію на катаржныя работы 3912 юнакоў і дзяўчат, прапала без вестак 4680 чалавек. На ўсход у пачатку вайны эвакуіравалася 2350 жыхароў раёна. У час акупацыі ў Любані размяшчаўся лагер ваеннапалонных, дзе фашысты знішчылі 1400 чалавек.
     Адразу пасля вызвалення раёна аднавілі сваю работу органы савецкай улады, партыйныя і камсамольскія органы. Старшьшей раённага выканкома быў прызначаны А. С. Луфераў, першым сакратаром райкома партыі — А. А. Баравік, былы сакратар падпольнага райкома КП(б)Б. Аднавілі работу 12 сельсаветаў.
     Пачалася работа па аднаўленню калгасаў, саўгасаў, МТС, прамысловых прадпрыемстваў, медыцынскіх устаноў, школ. 2 жніўня 1944 г. на сумесным пасяджэнні райвыканком і райком партыі прынялі рашэнне аб аднаўленні дзейнасці калгасаў і саўгасаў. Для кіраўніцтва калгасамі былі накіраваны ўчарашнія воіны і партызаны Кузьма Шаплыка, Васіль Кулыжкін, Аляксандр Шаўцоў, Смоляр, Сушчэня, Фёдар Коўрык і іншыя. Да 25 жніўня ўсе 55 калгасаў і два саўгасы былі адноўлены. Аднак гэта былі слабыя гаспадаркі, не было жывёлагадоўчых памяшканняў, гаспадарчых пабудоў. У раёне налічвалася толькі 830 коней, адсутнічаў сельскагаспадарчы інвентар, тэхніка. За час акупацыі амаль напалову скараціліся пасяўныя плошчы, поўнасцю былі знішчаны пасевы шматгадовых траў, разбураны меліярацыйныя збудаванні, не было ніводнага трактара. Арганізоўваліся брыгады для зборкі трактароў з раней раскамплектаваных. Да восені сабралі 17 трактароў, якія выйшлі на палі калгасаў і саўгасаў. Было пасеяна больш дзвюх тысяч гектараў азімых. Сказваўся недахоп насеннага фонду.

Апрацоўка пасеваў кок-сагызу ў калгасе «Камсамолеці». 1949 г.

     Яшчэ горшае становішча было ў жывёлагадоўлі. 1 лістапада 1944 г. на грамадскіх фермах мелася 32 галавы буйной рагатай жывёлы, 17 свіней і 44 авечкі. Вельмі мала было жывёлы і ў асабістым карыстанні насельніцтва. Толькі 30 % гаспадарак мелі кароў, 10 % — свіней, 13 % — авечак.
     Дзяржава аказала вялікую дапамогу насельніцтву Любанскага раена. У раён былі накіраваны трактары, сельскагаспадарчыя механізмы і інвентар. Калгасы і саўгасы атрымалі насенне збожжавых, бульбы і іншых культур. Да канца 1945 г. калгасы раёна атрымалі 1192 каровы, 465 авечак, 148 свіней, 1804 кані. Амаль ва ўсіх калгасах былі адноўлены жывёлагадоўчыя фермы. Шпаркімі тэмпамі ішло жыллёвае будаўніцтва. Перасяліць людзей у дамы з зямлянак было першачарговай задачай органаў улады. 3 папялішч і руінаў уздымаліся вёскі. Для пабудовы выдаваліся дзяржаўныя доўгатэрміновыя крэдыты, лесаматэрыялы, па спецыяльных нарадах сяляне атрымлівалі цвікі, шкло, пілы, сякеры і іншы інвентар. Да канца 1944 г. у раёне было пабудавана 293 дамы, не закончана будаўніцтва яшчэ 160.
     У цяжкіх умовах пачыналі школьнікі свой першы пасляваенны навучальны год. Заняткі праводзіліся ў непрыстасаваных памяшканнях, не было падручнікаў, паперы, пісьмовых прылад. У 1944/45 навучальным годзе працавалі дзве сярэднія, 12 сямігадовых, 40 начатковых школ, у якіх навучалася 8364 вучні. Для дзяцей, чые бацькі загінулі ў час вайны, былі адкрыты два дзіцячыя дамы.
     Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вялікая ўвага надавалася медыцынскаму абслугоўванню насельніцтва. Для падрыхтоўкі медсясцёр арганізаваны курсы пры раённай бальніцы, на якіх займалася 30 дзяўчат. Адкрыта раённая бальніца на 75 ложкаў, дзве сельскія бальніцы на 35 ложкаў, два ўрачэбныя ўчасткі і 5 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.
     Аднаўляліся і прамысловыя прадпрыемствы. Да канца 1945 г. у раёне працавалі два цагельныя і два смалакурныя заводы, крухмальны завод, райпрамкамбінат, прамарцелі імя Чарняхоўскага, «Чырвоны партызан», «Праца». Адноўлсны ўсе чатыры даваенныя МТС.

У раённым піянерскім лагеры. 1948 г.

     Высокая актыўнасць калгаснікаў праявілася ў перыяд уборкі ўраджаю ў 1945 г. Адсутнасць тэхнікі, недахоп інвентару патрабавалі напружанай працы калгаснікаў. Ні днём, ні ноччу людзі не спынялі работу, у кароткі тэрмін ураджай быў убраны. Яшчэ цяжэй было з дастаўкай збожжа на прыёмныя пункты. У калгасах не было ніводнай аўтамашыны, не хапала цяглай сілы. У дрэнным стане былі дарогі, асабліва ў Гарадзяціцкім і Загальскім сельсаветах. Калгаснікі сельгасарцелі «Дружба» стварылі брыгаду лодачнікаў, у якую ўвайшлі 9 жанчын. На лодках па Арэсе яны штодня дастаўлялі збожжа ў Любань.
     Пад ураджай 1946 г. было засеяна 12 300 гектараў збожжавых, вясной пасаджана 2640 гектараў бульбы, пасеяна кармавых культур на плошчы 810 гектараў. У 50 калгасах з 58 меліся фермы. Праводзілася работа па забеспячэнню калгаснікаў жывёлай у асабістае карыстанне. I ўсё ж цяжкасці былі надзвычай вялікімі. Большасць калгасаў атрымлівала нізкія ўраджаі, нязначнай была аплата працы.
     Паступова сельская гаспадарка мацнела, набірала сілу. У 1947 г. у саўгасе «10-годдзе БССР» сярэдні ўраджай збожжавых склаў 28 цэнтнераў з гектара, а ў брыгадзе Паўла Калыскі і Фёдара Саўчыка — 33 цэнтнеры. Добры ўраджай у той год атрымалі ў калгасах «Камсамолец», «Перамога», «Чырвоная Слабодка», што дазволіла выканаць дзяржаўныя нарыхтоўкі, засыпаць насенны і фуражны фонды. Значная колькасць збожжа была выдзелена калгаснікам на працадні.
     Праца калгаснікаў Любаншчыны была высока ацэнена. Многія працаўнікі вёскі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, сярод іх дырэктар саўгаса «10-годдзе БССР» Ц. Я. Смірноў. Рабочыя саўгаса Павел Калыска, Фёдар Саўчык, Ульяна Пайграй і Аляксандра Стыкут удастоены знанря Героя Сацыялістычнай Працы.
     Высокіх вытворчых паказчыкаў дабіўся калгас імя БВА. У 1947 г. тут адноўлены даваенныя пасяўныя плошчы, ураджайнасць асноўных сельскагаспадарчых культур пераўзышла 1940 г. Паспяхова развівалася грамадская жывёлагадоўля, была пабудавана электрастанцыя, што дало магчымасць механізаваць многія працаёмкія работы, электрыфікаваць жывёлагадоўчыя двары, дамы калгаснікаў. Павысілася аплата працы. Многія калгаснікі атрымалі высокія ўрадавыя ўзнагароды.
     У 1948 г. калгасы Любаншчыны дасягнулі даваеннага ўзроўню па валавому збору збожжа, расшырыліся пасевы бульбы і тэхнічных культур. Асобнае месца сярод іх займау кок-сагыз, які добра рос на тарфяніках. Усе работы па вырошчванню гэтай культуры выконваліся ўручную. У калгасах «Чырвоная змена», «Камсамолец», «Перамога» атрымлівалі па 40 — 50 цэнтнераў карэнняў кок-сагызу з гектара. Найбольш высокія ўраджаі яго былі ў звеннях Марыі Коўшар, Пелагеі Галай, Алены Андруховіч, дзе ўбіралі па 60 — 65 цэнтнераў, а ў звяне Аляксандры Шаплыкі з калгаса «Чырвоная змена» — 80 цэнтнераў. За высокія паказчыкі па вырошчванню кок-сагызу многія калгаснікі былі адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі, а П. Галай і
     А. Шаплыка ўдастоены высокага звання Героя Сацыялістычнай Працы.

Удзельнікі настаўніцкага семінару Любанскага раёна. 1949 г.

     31 кастрычніка 1948 г. у Любані праводзілася раенная сельскагаспадарчая выстаўка. Свае дасягненні дэманстравалі калгасы імя БВА, «Чырвоная змена», «Перамога», «Звязда», «Камсамолец», «Чырвоны Кастрычнік», «Ударнік», саўгасы «10-годдзе БССР» і «Жалы». Вялікую цікавасць наведвальнікаў выстаўкі прыцягнула карова-рэкардыстка Акусціка з саўгаса «10-годдзе БССР», ад якой за 10 месяцаў надаілі 6850 кілаграмаў малака. Шырока былі прадстаўлены экспанаты механізацыі сельскай гаспадаркі, гародніцтва, паляводства.
     3 добрымі поспехамі сустракалі працоўныя Любаншчыны 1949 г. У раёне было пабудавана звыш паўтары тысячы жылых дамоў, 400 грамадскіх памяшканняў, адноўлена і пабудавана 52 школы, 6 калгасных клубаў, 12 хат-чытальняў. Працавалі тры кінаперасоўкі і тры стацыянарныя кінаўстаноўкі, поўнасцю электрыфікаваны два калгасы і саўгас, 9 вёсак радыёфікаваны. За пяць гадоў у раён паступіла звыш 70 трактароў і многа іншай сельскагаспадарчай тэхнікі.
     У пачатку верасня 1949 г. раён датэрмінова выканаў план збожжанарыхтовак, было прададзена звыш плана 200 тон збожжа, у кастрычніку выкананы план нарыхтовак бульбы. Дасягнуты значныя поспехі і ў развіцці грамадскай жывёлагадоўлі. 20 працаўнікоў Любаншчыны былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, сярод іх — I. М. Антаненя, брыгадзір саўгаса «10-годдзе БССР», у яго брыгадзе ў 1948 г. атрымана ад кожнай з 16 кароў па 5694 кілаграмы малака.
     Аднак большасць гаспадарак былі слабымі. Ураджай збожжавых у многіх калгасах склаў 3 — 5 цэнтнераў, бульбы — 40 — 50 цэнтнераў з гектара. Агульны валавы збор збожжавых у 1950 г. па раёну склаў 107 800 цэнтнераў, бульбы — 286 800. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых па раёну была 6,8 цэнтнера з гектара, бульбы — 82. Вельмі нізкая была прадукцыйнасць жывёлагадоўлі, сярэднегадавы надой на карову складаў 927 кілаграмаў малака. Аплата працы была вельмі нізкай.
У 1950 г. пачалося аб'яднанне дробных калгасаў у буйныя. У канцы
     1950 г, узбуйнены калгасы імя Калініна, «Чырвоная змена» і іншыя. У 1951 г. з 58 калгасаў стала 25, а ў 1953 г. 22. Арцель «Чырвоная змена» атрымала мільённы прыбытак, у 1952 г. калгасамі-мільянерамі сталі калгасы імя БВА, імя Варашылава, імя Сталіна, імя Ракасоўскага, «Перамога», «Камсамолец». У раёне налічвалася 62 трактары, 14 камбайпаў, а ў 1952 г. стала 100 трактароў, звыш 50 камбайнаў. Пушчаны 8 цеплавых і 1 гідраэлектрастанцыя. Электрычнае святло загарэлася ў трох тысячах дамоў.

Першамайская дэманстрацыя ў Любані. 1954 г.

     У 1950 г. у раёне працавалі 4 сярэднія, 19 сямігадовых і 29 пачатковых школ. Павялічылася колькасць бальніц і фельчарска-акушэрскіх пунктаў, аптэк. У многіх калгасах былі пабудаваны клубы, адкрыты бібліятэкі, створаны калектывы мастацкай самадзейнасці. Праз два гады было 6 сярэдніх і 32 пачатковыя школы, у якіх вучылася 8 тысяч дзяцей. У раённай і 4 сельскіх бальніцах, 9 фельчарска-акушэрскіх пунктах працавала 17 урачоў, 24 фельчары, 19 акушэрак, 48 медыцынскіх сясцёр. Адкрыты раённы Дом культуры, дзве раённыя, 25 калгасных і 5 сельскіх бібліятэк, 14 калгасных клубаў, 13 хат-чытальняў. Працоўныя раёна атрымлівалі 7 тысяч газет і часопісаў. Працавалі 8 радыёвузлоў. 1740 дамоў былі радыёфікаваны, налічвалася 74 магазіны.
     Вялікая ўвага надавалася расшырэнню пасяўных плошчаў за кошт асваення балот і забалочаных зямель. У 1954 г. калгасамі і саўгасамі было асвоена 6520 новых гектараў. На асвоеных тарфяна-балотных глебах добра раслі ўсе сельскагаспадарчыя культуры, асабліва каноплі і шматгадовыя травы, бульба, пасевы якіх з году ў год пашыраліся. Асноўнай даходнай культурай у гэты час з'яўляліся каноплі, ураджайнасць валакна якіх складала 6 цэнтнераў з гектара. Былі створаны 130 канапляводчых звенняў. Асабліва высокіх ураджаяў канапель дабіліся паляводы калгаса імя БВА, дзе з кожнага гектара атрымлівалі па 10 цэнтнераў валакна.
     Асваенне тарфянікаў дало магчымасць умацаваць кармавую базу і павялічыць вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі. У 1952 г. на 100 гектарах сельгасугоддзяў было атрымана малака па 36,7 цэнтнера, у 1955 г. — 93,2, надой на фуражную карову павялічыўся з 919 да 1392 кілаграмаў. ІІавялічыліся і грашовыя даходы калгасаў. У 1956 г. усе гаспадаркі раёна сталі мільянерамі, іх агульны прыбытак склаў звыш 60 мільёнаў рублёў.
     За 1957 г. было асвоена 2430 гектараў новых зямель. Сярэдні ўраджай збожжавых склаў 9,2 цэнтнера з гектара, бульбы — 133 цэнтнеры. На 100 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў атрымана 28 цэнтнераў мяса, 130 цэнтнераў малака. На працадзень было выдадзена ў сярэднім па 4,8 руб., 1,3 кілаграма збожжа, 2,1 кілаграма бульбы.

Дом культуры ў в. Сарачы. 1960.

     На палях калгасаў і саўгасаў працавала 338 трактароў, 82 збожжавых і 12 сіласаўборачных камбайнаў, 25 бульбакапалак і 33 бульбаўборачныя машыны. Калгасы мелі 112 трактароў, 172 грузавыя і 11 легкавых аўтамашын. А ўсяго ў раёне налічвалася 405 аўтамашын. Два саўгасы і 13 калгасаў былі электрыфікаваны. За 1956 — 1957 гг. было пабудавана 422 дамы, 500 знаходзілася ў рыштаванні.
     Добрых поспехаў дабіўся калгас імя БВА. Набываліся трактары, аўтамашыны, іншая сельскагаспадарчая тэхніка. У калгасе быў адкрыты завод па перапрацоўцы канапель. Цагельны завод за год выпускаў 1,5 мільёна штук цэглы. На фермах дзейнічала падвясная дарога, устаноўлены аўтапаілкі.
     У 1956— 1957 гг. былі здадзены ў эксплуатацыю будынкі Соснаўскай, Малагарадзяціцкай сярэдніх школ, Стараюрковіцкай сямігадовай, Вялікагарадзяціцкай, Касцяшоўскай, Арлёўскай, Шыпілавіцкай пачатковых школ. Працоўных абслугоўвала раённая бальніца на 65 ложкаў, паліклініка, жаночая і дзіцячая кансультацыі, фізкабінет, клінічная лабараторыя, рэнтгенкабінет, санэпідэмстанцыя, 6 сельскіх бальніц, 11 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. У лячэбных установах працавалі 21 урач і 122 чалавекі сярэдняга медыцынскага персаналу. Да паслуг насельніцтва было 9 сельскіх, 22 калгасныя, 5 прафсаюзных і 61 школьная бібліятэкі з кніжным фондам 124 тысячы экземпляраў кніг, 10 хат-чытальняў, 5 сельскіх, 20 калгасных і 3 прафсаюзныя клубы, 14 кінаўстановак. Новый сельскія магазіны былі пабудаваны ў в. Обчын, Забалаць, Камуна, Сёмае, Закальное. Вялікая работа праводзілася ў культасветустановах па развіццю мастацкай самадзейнасці. У раёне працавала 26 харавых калектываў, у якіх удзельнічала звыш 600 чалавек, 12 танцавальных, 24 драматычныя і 5 музычных. Усяго ў мастацкай самадзейнасці ўдзельнічала больш тысячы чалавек.
     У калгасах і прамысловых прадпрысмствах Любаньшчыны шырокае развіццё атрымала сацыялістычнае спаборніцтва за камуністычную працу. У першыя два гады сямігодкі за ганаровае званне ўдарнікаў камуністычнай працы змагаліся больш 400 чалавек, а за званне калектываў камуністычнай працы — 29 калектываў. Па пачыну маладзёжнага калектыву малочна-таварнай фермы калгаса «Чырвоная змена», на якой працавалі камсамолкі Ева Галай, Ева Дзікун, Алена Лапташ, Марыя Рабая, Ліда Цываненка, Ева Верамсйчык, Ева Аскірка, пачаўся шырокі рух за званне ўдарнікаў камуністычнай працы сярод камсамольцаў і моладзі.
      На Любаншчыне нарадзіўся рух за комплексную механізацыю вырошчвання бульбы, цукровых буракоў і іншых культур, які пачаўся па ініцыятыве механізатара саўгаса «Любанскі» Героя Сацыялістычнай Працы Ф. М. Статкевіча. Яго пачын падтрымалі Канстанцін Папко, Іван Белічонак, Адам Клюбко, Раман Міцкевіч, Станіслаў Мялешка і іншыя, якія ўзначалілі механізаваныя звенні. Бырошчваннем бульбы і цукровых буракоў займаліся 43 механізаваныя звяны. Звяно М. I. Белічонка з калгаса «Чырвоная змена» атрымала на кожным з 53 гектараў па 390 цэнтнераў буракоў. Звяно
      К. С. Папко з саўгаса «10-годдзе БССР» на плошчы 165 гектараў атрымала па 287 цэнтнераў бульбы, а ў звяне А. А. Клюбко з саўгаса «Любанскі» ўбрана па 300 цэнтнераў бульбы з гектара на плошчы 115 гектараў. Сабекошт цэнтнера бульбы склаў 1 руб. 8 кап.

Сустрэча ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў дзень 40-годдзя вызвалення Беларусі ў в. Загалле

     На 100 гектараў сельгасугоддзяў было атрымана па 45,6 цэнтнера мяса, 282,5— малака. Вытворчасць збожжа ў параўнанні з 1958 г. павялічылася на 60%, бульбы — у два разы. Вырасла пагалоўе грамадскага статка. На палях працавала 628 трактароў, 110 збожжавых камбайнаў. Грашовыя даходы калгасаў і саўгасаў склалі каля 8 мільёнаў рублёу.
     У 1962 г. у склад Любанскага раёна са Слуцкага былі перададзены Дарасінскі сельсавет (калгасы «Ударнік» і «Рэвалюцыя») і Урэцкі пасялковы савет (г. п. Урэчча і саўгас «Урэцкі»).
     Прана хлебаробаў раёна была высока адзначана дзяржавай. Механізатарам М. I. Белічонку, А. А. Клюбко, К. С. Папко, дырэктару саўгаса «Любанскі» Э. Н. Модзіну, першаму сакратару Любанскага РК КПБ Слабадзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. 29 перадавікоў сельскай гаспадаркі атрымалі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, 43 — ордэн «Знак Пашаны», 48 медаль «За працоўную адзнаку», 41 — медаль «За працоўную доблесць». Саўгас «10-годдзе БССР» у 1967 г. быў узнагароджаны ордэнам Леніна.
     У красавіку 1961 г. было ўведзена ў эксплуатацыю новае памяшканне Любанскага масласырзавода вытворчай магутнасцю 10 тыс. тон малака ў год. Завод выпускаў сметанковае масла, сыр, смятану, тварог. У 1958 г. першую прадукцыю выпусціў Любанскі пеньказавод. На заводзе было ўстаноўлена новае абсталяванне, І прадпрыемства пачало выпускаць пенькавалакно і льновалакно. У 1959 г. было прынята рашэнне аб стварэнні міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі. За дзесяць гадоў будаўнікі ўзвялі 121 аб'ект, сярод іх — 35 жылых дамоў, 3 бальніцы, 5 школ, 5 клубаў, 5 дзіцячых садоў, 2 магазіны, 5 лазняў, 7 збожжасховішчаў, 4 майстэрні, 4 кармацэхі, 17 кароўнікаў, 4 цялятнікі, 3 птушнікі. 3 кожным годам павялічваў выпуск прадукцыі райпрамкамбінат, на прадпрыемствах якога выраблялі цэглу, дахавы ліст, здабывалі торф. Павялічваліся вытворчыя магутнасці крухмальнага завода. У 1960 — 1962 гг. была праведзена яго рэканструкцыя, выпуск прадукцыі значна павялічваўся. Да рэканструкцыі завод выпускаў 4 т крухмалу ў суткі, пасля — 12 т. У 1959 г. у Любані была арганізавана аўтабаза, якая мела 46 аўтамабіляў.
     У 60-я гады вялікая ўвага надавалася асушэнню і асваенню балот, рацыянальнаму выкарыстанню тарфянікаў. Для правядзення меліярацыі на тэрыторыі раёна ў 1957 г. была арганізавана Арэская машыннамеліярацыйная станцыя.
     У 1960 г. на базе Арэскай МТС і Любанскай РТС была арганізавана Любанская РМС, якая рэарганізавана ў 1961 г. у будаўніча-мантажнае ўпраўленне. За 1964 — 1968 гг. у раёне асуша на каля 30 тыс. гектараў балот, на плошчы 8200 гектараў закладзены ганчарны дрэнаж.
     Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Любанская раённая камсамольская арганізацыя ў 1968 г. за мужнасць і гераізм, праяўленыя моладдзю і камсамольцамі Любаншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ў сувязі з 50-годдзем УЛКСМ узнагароджана ордэнам Айчыннай Вайны I ст.

Дом культуры ў саўгасе «10 годдзе БССР». 1969 г.

     У 1968 г. у раёне працавала 72 школы, у якіх 811 настаўнікаў навучалі 15 230 дзяцей. У 32 бальніцах і фельчарска-акушэрскіх пунктах працавалі 64 урачы, 262 медыцынскія і 45 аптэчных работнікаў. У Любані пачалося будаўніцтва раённай бальніцы. Да паслуг працоўных раёна 5 дамоў культуры, 35 клубаў, 111 бібліятэк з кніжным фондам каля 400 тысяч экземпляраў, 47 кінаўстановак. Гарадскі паселак Любань атрымаў статус горада.

Ф. Майсейшын, С. I. Ісайка

 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©