Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 

XXIII

     Як толькі аэрадром быў гатовы, мы сталі з гадзіны на гадзіну чакаць самалёта з Масквы. Ён мог з'явіцца ў любы момант. Вялікая туга па роднай савецкай зямлі была настолькі моцная, што многія людзі ў нецярплівым чаканні круглымі суткамі не спалі. Хваляваліся ўсе: і тыя, што дзяжурылі на аэрадроме, і тыя, што заставаліся ў лагеры. Ды і сам я быў вельмі ўзрушаны: ужо стала дакладна вядома, што з першым жа самалётам мне трэба будзе вылятаць у Маскву,—Цэнтральны Камітэт КП(б)Б і Штаб партызанскага руху Беларусі выклікалі для справаздачы. Масква, любімая сталіца нашай Радзімы! Ва ўсе часы суровага партызанскага жыцця ты была ў нашых сыноўніх сэрцах. Кожную хвіліну, кожны міг мы думалі аб табе, вялікаснай і магутнай, непаўторна цудоўнай, па-мацярынску ласкавай да ўсіх сваіх сыноў і дачок, якія, не шкадуючы жыцця, абаранялі свяшчэнную зямлю Саветаў пад баявымі сцягамі вялікага Леніна.
     Пры ўспамінах аб тых днях і сёння па-асабліваму ўсхвалявана б'ецца маё сэрца. Помню адну ноч. Гэта была ціхая, вераснёўская ноч, якія бываюць асабліва ядраныя ў нас, у Беларусі, калі над галавой неба быццам шкляное і зоры здаюцца блізкімі да зямлі, калі цішыню парушае толькі невялічкі вецер, абмятаючы з галін першыя асеннія лісты. Я ляжаў на ўзгорку, паблізу аэрадрома, падклаўшы сваю ватовую куртку. Вочы мае блукалі па ўсходняму краю неба. Я чакаў, што вось-вось за многімі сінімі зоркамі ўспыхнуць лятучыя зоркі, якія з'явяцца вешчунамі дарагой нашаму сэрцу Вялікай зямлі. Перад маімі вачыма ўсплывалі хвалюючыя малюнкі Масквы, той Масквы, якую я помніў яшчэ з мірных дзён: Красная плошча, знаёмы граніт Маўзалея, зубчастая сцяна і Спаская вежа над ёй, роўныя рады маладых серабрыстых елак, высокія рубінавыя зоры над палацамі Крамля. Колькі разоў я абыходзіў вакол Крамля ў мірныя часы! I цяпер на партызанскім аэрадроме мне здавалася, што я зноў іду знаёмым шляхам каля Масква-ракі, каля -Каменнага моста, паблізу Баравіцкіх варот, ля Манежа, ля Гістарычнага музея. Толькі цяпер вежы Крамля паўставалі перада мною дужымі воінамі-волатамі з нахмураным чалом, непахісныя ў баі.
     Мне вельмі хацелася пабыць у Маскве. Але нават ведаючы, што мяне выклікаюць, я не мог цалкам уявіць, што буду ў роднай сталіцы раней, чым скончыцца вайна. Лёгка зразумець, як узрадаваўся я, калі атрымаў радыёграму аб вылеце ў Маскву. Адно мне не давала спакою: ці надоўга туды мяне завуць? Мне здавалася, што ў такія суровыя дні я не павінен пакідаць сваіх таварышаў па барацьбе.
     Калі я так думаў, мне станавілася не па сабе. У той час у нас было даволі складанае становішча. Гітлер кінуў суцраць партызан буйныя сілы. Атрады нашага злучэння вялі жорсткія няспынныя баі і не ў адным-двух месцах, а на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай, Палескай, Баранавіцкай і Пінскай абласцей. Праўда, мы нанеслі ворагу вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы, разладзілі яго планы. Аднак з дня на дзень можна было чакаць падыходу новых часцей праціўніка.
     Час быў вельмі напружаны. Трэба было як мага больш актывізаваць дзейнасць падпольных партыйных арганізацый і іх работу сярод насельніцтва, узмацніць баяздольнасць партызанскіх атрадаў. Я неаднаразова задаваў сам сабе пытанне: ці можна пакідаць падпольны абком і партызанскае злучэнне ў такі адказны час? А ці добра гэта наогул, што пры такіх напружаных абставінах я пакіну сваіх баявых таварышаў і сяброў? Мне здавалася ў той час, што гэтым я нават пакрыўджу іх.
Потым я адагнаў свае сумненні і разважанні. 3 Цэнтральнага Камітэта і партызанскага штаба прыйшоў выклік, а выклік штаба — загад. Трэба збірацца. Мы ўсе — члены бюро абкома, партыйныя кіраўнікі, камандзіры атрадаў — правільна расцанілі паездку ў Маскву: гэта выключна вялікая падзея, яна акажа ўплыў не толькі на наша злучэнне, а і на развіццё ўсяго партызанскага руху ў Беларусі. Кожны з нас адчуваў, што ў сталіцы трэба грунтоўна расказаць пра дзейнасць беларускіх партызан і атрымаць там указанні аб далейшым разгортванні ўсенароднай барацьбы з ворагам.
     Трэба было бачыць, з якім стараннем рыхтаваліся таварышы да маёй камандзіроўкі ў Маскву. Камандзіры атрадаў хадзілі заклапочаныя. У сваіх рапартах ім хацелася расказаць аб атрадах, партызанах-байцах, іх баявых дзеяннях так, каб кожны, хто пачытае, адчуў, што нібы і сам ён пабываў у атрадзе. Члены абкома партыі пісалі аб вопыце партыйна-палітычнай работы ў атрадах і сярод насельніцтва. Ідзеш, бывала, ноччу і бачыш: ледзь свеціцца аганёк у лясным будане. Глянеш праз акенца і проста аж здзівішся: пасля дзённых баявых спраў сядзіць пры газнічцы камандзір атрада і піша сваю справаздачу ў Маскву. Кожнаму хацелася сказаць як мага больш, але мы не мелі часу, ды і не было патрэбы вельмі расцягваць наш даклад. Члены бюро абкома некалькі начэй не спалі і прыводзілі ў парадак матэрыялы аб нашай баявой дзейнасці.
     Набліжаўся час адлёту. Але хацелася, каб у партызанскім злучэнні былі яскравыя задачы на бліжэйшы час, таму незадоўга перад вылетам мы выклікалі ў штаб на гутарку камандзіраў і камісараў атрадаў, сакратароў падпольных райкомаў. Мы не думалі, што я надоўга затрымаюся ў Маскве. Аднак важна было, каб усе камандзіры і камісары атрадаў добра ведалі, чым яны будуць займацца. Мы лічылі неабходным паставіць перад злучэннем у першую чаргу дзве важныя задачы.
     Адна з іх была такога парадку. У ахоўных і нават экспедыцыйных фашысцкіх войсках былі славацкія падраздзяленні. Нам удалося дасканала высветліць, што многія салдаты і нават афіцэры гэтых падраздзяленняў не хочуць ваяваць супраць нас і што фашысты прымусова мабілізавалі іх на службу. Славакі неслі ахову многіх мастоў на важнейшых чыгуначных шляхах. Наш абавязак быў узарваць гэтыя масты і паралізаваць рух ворага. Трэба было не марудзячы звязацца са славакамі, распрапагандаваць салдат і як мага больш перацягнуць іх на свой бок. Было ясна, што з дапамогаю салдат і афіцэраў, якія спачуваюць нам, лягчэй выканаць задачу дэмаралізацыі тылу ворага.
     Наша разведка працавала добра. Да нас даходзілі весткі, што многія славакі самі хочуць перайсці да партызан, каб разам змагацца супраць нямецкіх фашыстаў. Людзей, якія спачувалі нам, можна было знайсці таксама і сярод прымусова мабілізаваных палякаў, сярод румынаў, французаў і нават сярод немцаў. Вось гэтую задачу мы і паставілі перад усімі партызанскімі кіраўнікамі. Сваім намеснікам — Мачульскаму, Бельскаму, Бондару і Варвашэні — я параіў весці гэтую справу асцярожна, каб унікнуць якіх-небудзь непрыемных выпадковасцей.
     Другой задачай была арганізацыя ўзрываў вялікіх мастоў на варожых камунікацыях. Мы і раней надавалі гэтаму асаблівае значэнне, аднак у большасці выпадкаў нашы атрады руйнавалі масты толькі на шасейных і грунтавых дарогах. Вялікія чыгуначныя масты ў першыя часы мы не заўсёды адважваліся ўзрываць: у нас мала было падрыўных сродкаў, не хапала спецыялістаў, ды, апрача таго, гэтыя масты ахоўваліся значнымі сіламі гітлераўцаў.
     Цяпер жа мы былі падрыхтаваны рашуча ўзяцца за справу і нанесці ворагу моцныя ўдары на яго камунікацыях: затрымаць, не пусціць на фронт сотні вайсковых эшалонаў з жывой сілай, узбраеннем і тэхнікай.
     Мы вырашылі, што перш за ўсё трэба падарваць вялікі мост цераз раку Пціч. Гэты мост знаход'зіўся на стратэгічна важнай чыгуначнай лініі Брэст — Лунінец — Калінкавічы — Гомель, па якой немцы перакідвалі ў раён Сталінграда свежыя падмацаванні. Ахоўваўся ён спецыяльным батальёнам гітлераўцаў. Была нямецкая ахова таксама і на бліжэйшых станцыях. Вялікія гарнізоны размяшчаліся ў Петрыкаве і Капаткевічах. Праўда, у раёне Петрыкава стаялі славацкія часці, але ўсё роўна аперацыя прадбачылася вельмі складаная і цяжкая.
     Рыхтавацца да гэтай аперацыі мы вырашылі неадкладна. Яна з'яўлялася адной з галоўных у нашым баявым плане. Кіраўніцтва аперацыяй ускладалася на Мачульскага і Бельскага.
     I вось у гэтыя напружаныя дні і ночы нашай баявой падрыхтоўкі прыйшоў нарэшце доўгачаканы час адлёту. Гэта было ноччу 22 верасня. Над нашым востравам ва ўмоўлены час з'явіўся крылаты друг. Па ўмоўных знаках, па хвалюючаму нашы сэрцы гуку матораў мы пазналі яго. Помню, ад раптоўнай радасці ў мяне быццам электрычныя іскры рассыпаліся па ўсім целе, а сэрца закалацілася так, што чутны былі яго ўдары.
     Мы запалілі факелы, паказваючы госцю месца пасадкі. Самалёт пакружыўся над зараснікамі і, прыглушыўшы маторы, пайшоў на пасадку. Усе, хто быў у гэты час на аэрадроме, застылі ў хвалюючым чаканні. Кожны з нас убачыў у самалёце жывое прывітанне Радзімы. У гэты момант для нас нібы знікла ўсё: і фронт, і нямецкія гарнізоны вакол,— так выразна адчулі мы непарыўнае сваё адзінства з усім савецкім народам, з нашай вялікай, непераможнай дзяржавай.
     Самалёт сеў. Я, Мачульскі, Бельскі, Бондар, Канстанцінаў, некаторыя штабныя работнікі і партызаны, дзяжурныя па аэрадрому, накіраваліся да яго. Але ніхто з самалёта не выходзіў. Лётчыкі, мабыць, не былі ўпэўнены, што трапілі да сваіх. Я назваў пароль. Адзін з пілотаў паспешна сышоў на зямлю і шпаркім крокам рушыў нам насустрач:
     — Прывітанне вам, таварышы! Прывітанне з Масквы!
     Мы па-брацку абняліся з ім. Лётчык моцна паціскаў усім рукі, а твар яго, адкрыты і шчыры, свяціўся радасцю.
     — Капітан Груздзін.
     Пра Героя Савецкага Саюза таварыша Груздзіна мы ведалі добра, —хоць сустрэліся ўпершыню. Летчык Груздзін ужо не раз прылятаў сюды і разам з грузамі часта скідваў нам прывітальныя пісьмы. Ен папрасіў зараз жа разгрузіць самалёт, бо меў намер вылятаць адсюль неадкладна.
     Між тым на пляцоўцы сабралася многа людзен. Кожнаму хацелася зірнуць на пасланца Вялікай зямлі пабыць з тымі, хто адлятаў зараз у родную Маскву хто пабачыць Красную плошчу, Крэмль. Людзі паціскалі мне рукі, абдымалі. У гэтыя поціскі яны ўкладвалі ўсю цеплыню сваіх сэрцау. I я з асаблівай сілай адчуў, якая адказнасць ляжыць на мне: людзі бачылі ў маёй асобе свайго прадстаўніка, таго, хто павінен далажыць ураду, партыі, як змагаюцца з ворагам народныя мсціўцы, якая вялікая адданасць і палымяная народная любоў да нашай дарагом Радзімы. У многіх маіх таварышаў былі родныя на Вялікай зямлі: у каго жонка і дзеці, у каго бацькі, браты, сёстры. Многія з іх эвакуіраваліся ў свой час і працавалі ў розных братніх рэспубліках. Шмат было і знаёмых у розных краях і абласцях неабдымнага Савецкага Саюза. Я атрымаў да іх столькі пісем, — што кішэняў не хапала. Я ведаў, што часцінку сэрца кожнага вязу любым, дарагім людзям, і калі садзіуся ў самалёт, дык адчуваў, як сагравалі мяне гарачыя позіркі маіх таварышаў.
     Такіх хвілін ніколі не забыць!
    Але час прыйшоў. Мы селі. Лётчыкі доуга не маглі залезці ў самалёт. Партызаны ўсё падыходзілі і засыпалі іх рознымі пытаннямі і просьбамі. Намвялікшай просьбай было — апусціць пісьмы ў маскоўскую паштовую скрынку. Другія проста прасілі перадаць прывітанне ўсім савецкім людзям, якія разам з арміяй і партызанамі кавалі перамогу над ворагам. Кожнаму хацелася хоць крышачку наблізіцца да Вялікан зямлі, паўней і глыбей адчуць яе дарагія прасторы. А яна паўставала перад намі неабдымная, суровая у змаганні ад Мурманска да вяршынь Каўказа.
Нарэшце самалёт узняўся. Са мною паляцелі Канстанцінаў і Бондар. Аляксею Георгіевічу патрэбна было грунтоўнае лячэнне, бо яго рана часта адкрывалася. Я ляцеў, і мне не верылася, што я ужо далёка ад сваіх сяброў. Яшчэ так выразна стаялі перада мной партызанскія лагеры: буданы, аружэйныя майстэрні, героі-воіны з чырвонымі стужкамі на шапках. На памяць прыходзілі словы народнага паэта Янкі Купалы:
Партызаны, партызаны,
Беларускія сыны,
За няволю, за кайданы
Рэжце гітлерцаў паганых,
Каб не ўскрэслі век яны.

     Тое пачуццё, што ты хоць часткова выканаў заданне Радзімы, напаўняла радасцю сэрца.
     Хутчэй у Маскву! Але наперадзе яшчэ была цяжкая дарога. Над лініяй фронту нас моцна абстралялі, адзін з матораў быў пашкоджаны.
    Вопытнаму лётчыку ўдалося праскочыць небяспечную паласу і своечасова прывесці самалёт у Маскву.
    Прыляцелі на досвітку, самалёт прызямліўся на маскоўскім аэрадроме. У першы момант неяк аж не верылася, што фронт застаўся недзе далёка, што мы ўжо ў Маскве. Гэта была першая раніца за ўвесь час вайны, якую мы сустракалі не ў баявой абстаноўцы. Нас спаткалі камандзір авіяцыйнай часці Караткоў Веняямін Міхайлавіч і начальнік палітаддзела часці Карпенка Іосіф Міхайлавіч. Аблічча кожнага я і цяпер добра памятаю і не забуду іх усё жыццё: гэта былі першыя людзі, з якімі я сустрэўся на Вялікай зямлі.
     Высокі, стройны, немаладых год камандзір часці радасна паціскаў нам рукі, вочы яго блішчалі ад узрушанасці і хвалявання, ён усміхаўся шчыра і ласкава. Пытанні сыпаліся бесперапынна. Баявы, вопытны камандзір глядзеў на нас як на нейкіх асаблівых, незвычайных людзей, хоць мы, вядома, нічога незвычайнага сабой не ўяўлялі. Простыя людзі, грамадзяне Савецкага Саюза, якія сумленна выконвалі свой доўг перад Радзімай, і больш нічога. Прызнаюся, што тады я схільны быў аднесці ўсё гэта на кошт асаблівасцей характару чалавека, на кошт яго крыху можа залішняй цікаўнасці.
     Нашы вайсковыя сябры запрасілі нас да сябе, добра пачаставалі і размясцілі на адпачынак. Тут я амаль першы раз ад пачатку вайны смела разуўся, сцягнуў з сябе верхнюю вопратку, між іншым добра ўжо вынашаную, зняў нават зброю, з якой не разлучаўся ні днём ні ноччу. Калі я паклаў кабуру на стол, мне здавалася, што я раблю нешта недаравальна рызыкоўнае і небяспечнае, — да таго ўжо я, у мінулым цывільны чалавек, прызвычаіўся да зброі.
     Крыху адпачыўшы, мы пераехалі ў гасцініцу. Назаўтра не паспелі і азірнуцца, як за дзвярамі пачулася стрыманая, аднак даволі шматгалосая гамонка. Я адчыніў дзверы і бачу: стаяць каля пакоя чалавек дзесяць. Тут і мужчыны, і жанчыны, цывільныя і ваенныя. Стаяць, перагаворваюцца паміж сабой і не асмельваюцца зайсці.
   Мы запрасілі ўсіх. Сярод нашых гасцей было некалькі беларусаў, якія спадзяваліся пачуць ад нас што-небудзь пра свае родныя гарады, вёскі, прадпрыемствы, калгасы, даведацца пра сваіх блізкіх і знаёмых. Астатнія ж былі масквічы, ваеннаслужачыя, работнікі Цэнтральнага і Беларускага партызанскіх штабоў. Усім ім хацелася пазнаёміцца з намі, пагаварыць, распытаць, як мы ваюем, як у варожым тыле змагаюцца савецкія людзі.
     Пачалася ў нас жывая, цёплая, сяброўская гутарка. Людзей усё прыбаўлялася. Наш невялічкі пакой не мог умясціць усіх. Адны выходзілі, другія прыходзілі. Тут я ўпэўніўся, што не праз цікаўнасць імкнуўся аб усім у нас распытаць камандзір авіяцыйнай часці, а што тут ёсць нешта іншае. Мне стала ясна, што людзі ўсёй нашай краіны сочаць за няспыннай гераічнай барацьбой беларускіх партызан. Між тым, знаходзячыся на акупіраванай ворагам тэрыторыі, мы іншы раз думалі, што пра нашы справы мала хто і ведае.
     Аказваецца, ведалі вельмі многія. Праз некаторы час зайшоў першы сакратар Віцебскага абкома Стулаў I. А. Зноў пачалася шчырая размова, абмен думкамі наконт партызанскай барацьбы ў іншых абласцях нашай рэспублікі. Ён многа расказваў аб вопыце партыйна-палітычнай і камсамольскай работы на Віцебшчыне, аб баявых аперацыях, праведзеных партызанамі ў Сіроцінскім раёне пад кіраўніцтвам дырэктара пудоцкай кардоннай фабрыкі імя Вароўскага Шмырова Міная Філіпавіча («Бацькі Міная»), сакратара Расонскага падпольнага райкома камсамола Машэрава Пятра Міронавіча, сакратара Лепельскага падпольнага райкома партыі Лабанка Уладзіміра Елісеевіча.
     Вялікую арганізатарскую работу правялі гэтыя нястомныя, ініцыятыўныя камуністы, сапраўдныя патрыёты Радзімы. У барацьбе з акупантамі яны паказалі нечуваны гераізм, вытрымку, уменне паспяхова выкарыстоўваць партызанскую тактыку.
     Пазней усе яны былі ўдастоены ганаровага звання Героя Савецкага Саюза.
     Мы размаўлялі б, бадай-што, да самага вечара, каб не прыехаў сакратар ЦК КП(б)Б таварыш Панамарэнка. Ён цёпла прывітаўся з намі, распытаў пра здароўе і папрасіў коратка праінфармаваць яго аб падзеях самых апошніх дзён.
     Уважліва выслухаўшы маю інфармацыю, ён падняўся і, падаючы на развітанне руку, сказаў:
     — Усе справы — на пасля. Зачыніцеся на суткі, адпачніце як мае быць, а тады пачнём работу.
     Аднак нам не прыйшлося здзейсніць яго парады: госці прадаўжалі наведвацца, і амаль ніводнай гадзіны ў нас не было вольнай.
     Праз два дні мы сустрэліся з таварышам Панамарэыкам у Цэнтральным штабе партызанскага руху. Гутарка цягнулася гадзіны тры.
     Мы добра ведалі, што робіцца ў вёсках і гарадах не толькі Мінскай, але і другіх абласцей рэспублікі, і імкнуліся аб усім падрабязна далажыць. Я расказаў пра нашы першыя дні ў падполлі, пра нашы пошукі правільных сцежак у новай, яшчэ зусім нязведанай справе. Былі ў нас і непамерныя цяжкасці, і памылкі. Але мы ні адной гадзіны. не патрацілі на бязмэтныя вандраванні, не парушалі сувязі з народам, з партыйнымі арганізацыямі. Мы заўсёды былі з народам і ўвесь час карысталіся яго поўнай падтрымкай. Наша сіла, крыніца нашых поспехаў заключалася ў мудрым кіраўніцтве партыі.
     Пад канец размовы таварыш Панамарэнка сказаў нам, што Цэнтральны Камітэт Усесаюзнай Камуністычнай партыі штодзённа цікавіцца барацьбой беларускіх партызан і што ў Крамлі будзе праведзена сустрэча кіраўнікоў партыі і ўрада з прадстаўнікамі беларускіх партызан.
 

да зместу

       

да 65-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©