Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 

XXIV

     Пад вечар таго ж дня мы з генералам Канстанцінавым прыехалі на прыём да таварыша Варашылава. Цёплая і радасная была для нас гэта сустрэча. 3 глыбокай увагай і цікавасцю слухаў Клімент Яфрэмавіч наш расказ аб барацьбе беларускага народа супраць гітлераўскіх захопнікаў, аб тым, як пераадольваюць нашы людзі цяжкія выпрабаванні, аб стойкасці і непахіснасці савецкіх патрыётаў у тыле ворага.
Асабліва цікавіўся Клімент Яфрэмавіч тактыкай партызанскай барацьбы. Я далажыў, як мы ваюем цяпер і як думаем ваяваць у далейшым. Коратка расказаў аб найбольш важных і складаных аперацыях, праведзеных партызанамі ў гарадах Мінску, Барысаве, аб Старобінскай і Любанскай аперацыях, аб нашым рэйдзе, а таксама аб баявых дзеяннях у Слуцку і Чырвонай Слабадзе, якімі кіраваў першы сакратар Чырвонаслабодскага райкома партыі Максім Жукоўскі. Расказаў таксама пра гераічны бой партызан пад кі раўніцтвам сакратара Рудзенскага райкома партыі Мікалая Пакроўскага каля вёскі Клінок, пра вялікі бой у Акцябрскім раёне.
     Я прывёў рад прыкладаў сапраўднага гераізму і самаахвяравання працоўных Беларусі ў барацьбе з ворагам, расказаў аб бессмяротных подзвігах Фені Конанавай, Яўстрата Гарбачова і другіх.
Задаўшы некалькі пытанняў, таварыш Варашылаў папрасіў таксама Канстанцінава падзяліцца сваімі ўражаннямі аб дзейнасці беларускіх партызан.
     — Я хацеў бы сказаць толькі адно, таварыш Маршал Савецкага Саюза,— крыху хвалюючыся, пачаў Канстанцінаў. — Я больш года жыў сярод беларусаў, разам з імі ваяваў, плячо к плячу з беларускімі партызанамі не раз хадзіў у атаку супраць ворага і ад душы скажу, што вельмі палюбіў беларускі народ, гэтых мужных, свабодалюбівых людзей, і сёння мне неяк сумна ад таго, што я расстаўся з Беларуссю, хоць, можа быць, і ненадоўга. Я прасіў бы вас, таварыш маршал, паслаць мяне на Беларускі фронт. Я апраўдаю давер'е партыі і ўрада.
     Мы абодва — я і Канстанцінаў — былі ў даволі паношанай вопратцы. Заўважыўшы гэта, Клімент Яфрэмавіч пацікавіўся, як партызаны забяспечвдюць сябе абмундзіраваннем. Мы расказалі, што спачатку, калі крута было, дык партызаны майстравалі сабе абутак нават з лазы, навучыліся плесці цёплыя коўдры з сена і саломы... Цяпер жа ў нас ёсць усё неабходнае. Нашы людзі ініцыятыўныя. 3 любога становішча яны знойдуць выхад. Пачуццё салідарнасці, таварыскасці, выхаванае ў савецкіх людзей Камуністычнай партыяй, дапамагае пераадольваць любыя цяжкасці. 3 найвялікшым энтузіязмам ва ўсім дапамагае нам насельніцтва.
     — Беларускія партызаны, у якіх бы цяжкіх умовах ні знаходзіліся, ні адной хвіліны не адчувалі сябе адзінокімі,— сказаў я таварышу Варашылаву.— Мы ўвесь час адчувалі цвёрдую падтрымку ўсяго савецкага народа, усёй Савецкай краіны. Зразумела, што народная дапамога намнога аблегчыла наша становішча і з вопраткай, і з прадуктамі харчавання.
     Таварыш Варашылаў уважліва слухаў, робячы час ад часу паметкі на лістку паперы.
     У пытаннях і заўвагах Клімента Яфрэмавіча адчувалася вялікая павага і любоў да беларускага народа, вера ў сілу яго духу, у яго патрыятызм.
     Калі я прыводзіў назвы населеных пунктаў і буйных прадпрыемстваў, мне не трэба было рабіць асобных тлумачэнняў. Клімент Яфрэмавіч добра ведаў Беларусь, не раз бываў у ёй да вайны, заўсёды сачыў за яе гаспадарчым і культурным развіццём. Беларускі народ у 1937 годзе выбраў выдатнага палкаводца сваім дэпўтатам у Вярхоўны Савет СССР.
     Выслухаўшы нас, Клімент Яфрэмавіч сказаў, што беларускія людзі заўсёды былі загартаваныя і гераічныя. Колькі разоў ім даводзілася пераадольваць цяжкія выпрабаванні з дапамогаю вялікага рускага народа і сумесна з ім адбіваць нашэсце ворага! I ніколі не пахіснуўся беларускі народ, заўсёды ён быў у першых радах, мужна змагаўся за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы.
     У канцы гутаркі Клімент Яфрэмавіч сардэчна падзякаваў нам і сказаў:
     — Партызаны — сапраўды непераадольная сіла. 3 дапамогаю партызан Чырвоная Армія і савецкі народ абавязкова выйдуць у гэтай вайне пераможцамі.
     У поўдзень наступнага дня, калі я ўжо сабраўся ісці ў Штаб партызанскага руху, зазваніў тэлефон. Я зняў трубку. Ля тэлефона быў таварыш Панамарэнка. 3 гутаркі я даведаўся, што Клімент Яфрэмавіч пасля нашай сустрэчы гаварыў з членамі Палітбюро ЦК ВКП(6). Усе яны вельмі зацікавіліся нашымі справамі, падрабязна распытвалі аб беларускіх партызанах, а потым было выказана пажаданне прыняць мяне ў Крамлі.
     Цяжка выказаць тое радаснае пачуццё, што авалодала тады мною. У варожым тыле, у цяжкія дні партызанскіх баёў з пераважаючымі сіламі ворага, у дні суровай падпольнай работы слова нашай партыі надавала нам сілу і ўпэўненасць у перамозе. Мудрыя, натхняючыя наказы партыі савецкаму народу, арміі, партызанам давалі нам ясную і дакладную праграму дзеяння. А колькі разоў, сабраўшыся разам, мы марылі аб тым, якім шчасцем было б пабываць у Крамлі, расказаць там аб нашым жыцці і барацьбе, аб бязмежнай любві да нашай роднай партыі, нашага ўрада.
     Усе наступныя дні ў мяне быў нейкі асабліва бадзёры і радасны настрой. Многа разоў я пераглядваў свае запіскі для даклада. Стараўся ўявіць сабе, аб чым будуць гаварыць са мной члены Палітбюро. Перад вачыма паўставалі многія дні падполля. Тое, што на месцы часам і не заўважалася, цяпер ярка ўсплывала ў памяці, рабілася значным і цікавым.
     Праз некалькі дзён пасля маёй размовы па тэлефоне з таварышам Панамарэнкам мяне тэрмінова выклікалі ў Цэнтральны штаб партызанскага руху. Панамарэнка ўжо чакаў мяне.
     — Васіль Іванавіч,— сказаў ён,— члены Палітбюро запрашаюць вас да сябе.
Мы адразу ж накіраваліся ў Крэмль. Заходзім у прыёмную таварыша Сталіна. Панамарэнка бярэ мяне за руку і ціха пытаецца:
     —Вельмі хвалюецеся? — і тут жа супакойвае: — Нічога, Васіль Іванавіч, вось убачыце членаў Палітбюро, паслухаеце іх і адразу ж адчуеце сябе як дома.
     Праз некалькі хвілін, ледзь стрымліваючы хваляванне, я ўвайшоў у кабінет Генеральнага сакратара. Насустрач з-за стала падняўся таварыш Сталін. Я прывітаўся па-вайсковаму. Іосіф Вісарыёнавіч працягнуў мне руку і запрасіў сесці. Мы з таварышам Панамарэнкам селі. У кабінет увайшлі таварышы Варашылаў, Андрэеў.
     Іосіф Вісарыёнавіч прадставіў мяне членам Палітбюро і папрасіў расказаць, як дзейнічаюць у тыле ворага партызаны, як жыве і змагаецца беларускі народ.
     Я пачаў дакладваць. Члены Палітбюро ўважліва слухалі мяне і час ад часу задавалі пытанні. Яны цікавіліся ўсімі дэталямі партызанскага руху і жыцця народа на акупіраванай фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі. Мне стала ясна, што ў Цэнтральным Камітэце партыі добра ведаюць аб нашых справах і што тут ставяцца толькі такія пытанні, вырашэнне якіх яшчэ больш узмоцніць партызанскую барацьбу.
3 далейшай размовы мне стала ясна і тое, што цяпер, калі Чырвоная Армія на франтах адстойвае свабоду і незалежнасць сваёй дзяржавы, партызанскі рух становіцца адным з важных фактараў перамогі над ворагам, што перш за ўсё неабходна дабіцца таго, каб партызанская барацьба разгарнулася яшчэ шырэй і стала ўсенароднай.
     Гаворачы аб чарговых задачах партызанскага руху, члены Палітбюро адзначалі выключную важнасць выхавання ў народзе непахіснай веры ў перамогу. Калі ў людзей будзе глыбокая вера ў несакрушальную магутнасць нашай дзяржавы, у непахіснасць яе палітычнага ладу, яны не спыняцца ні перад якімі цяжкасцямі, яны будуць тварыць цуды. Была таксама выказана думка, што побач з баявымі справамі неабходна шырока разгарнуць і весці сярод насельніцтва няспынную палітычную работу, расказваць людзям праўду аб становішчы ў Савецкім Саюзе, аб бязлітаснай барацьбе Чырвонай Арміі і ўсяго савецкага народа супраць фашысцкіх захопнікаў, аб непазбежнай гібелі крыважэрных акупантаў, што трэба выкрываць на фактах хлуслівую фашысцкую прапаганду, выхоўваць у народзе нянавісць да нямецкіх захопнікаў.
     Мы гаварылі доўга. 3 кожнага слова членаў Палітбюро я рабіў пэўныя вывады. Я зразумеў, у прыватнасці, што зусім неабавязкова ва ўмовах усенароднага партызанскага руху ўзбройваць увесь народ вінтоўкамі і пушкамі. Гэта і немагчыма. У руках партызана і запалка — зброя, бо ёю можна падпаліць склады, базы праціўніка; для партызана вілы — зброя; косы, рыдлёўкі — зброя; чыгуначныя ключы і ламы — зброя. Усе сродкі барацьбы прыгодныя. Неабходна стварыць для ворага невыносныя ўмовы на нашай зямлі. Нельга даваць яму ні грама хлеба, ні грама мяса. Трэба, каб партызаны завальвалі ўсе лясныя дарогі, перакопвалі іх, разбуралі чыгуначнае палатно. Ніводнай чыгуначнай лініі не павінна застацца непашкоджанай, таму што па чыгунках перавозяцца снарады, гарматы, танкі, гаручае, жывая сіла. Калі танкі на фронце — гэта сіла, а калі яны на чыгуначных платформах, на базах — іх лягчэй падарваць, каб не даць ворагу магчымасці скарыстаць іх на фронце. Усімі сродкамі трэба біць ворага.
     У маёй памяці прамільгнулі карціны нядаўняга мінулага: Мінск, устрывожаны нападам гітлераўскай Германіі на нашу зямлю... Цэнтральны Камітэт КП(б)Б, дзе сабраліся кіруючыя партыйныя і савецкія работнікі рэспублікі. Потым — мястэчка Беразіно, дзе трэцяга ліпеня 1941 года мы пачулі суровыя і праўдзівыя словы партыі: «Таварышы! Нашы сілы незлічоныя. Вораг, які зазнаўся, павінен будзе хутка пераканацца ў гэтым. Усе сілы народа — на разгром ворага! Уперад, за нашу перамогу!»
     Праз сотні кіламетраў, якія аддзялялі нас ад лініі фронту, у глыбокім варожым тыле, чулі мы набатны заклік нашай слаўнай партыі і ўрада ўзнімацца на бязлітасную барацьбу з гітлераўскімі захопнікамі.
    Вось група партызан-камсамольцаў сабралася ў зямлянцы перад адпраўкай на адказнае і рызыкоўнае заданне. Непраглядная асенняя ноч, глухі шум дажджу. Твары ў народных мсціўцаў сур'ёзныя, уважлівыя. Моўчкі заканчваюць яны апошнія прыгатаванні. Але вось адзін з хлопцаў упаўголаса запявае песню аб партыі. Знаёмая, родная мелодыя, знаёмыя, прачулыя словы. Адчуваеш, як узнімаецца з глыбіні душы, нарастае магутная, непераадольная сіла, сіла ўсёпаглынаючай любві да Радзімы, пачуццё вялікага братэрства ўсіх савецкіх людзей. Думкі толькі аб перамозе, аб свяшчэнным доўгу перад народам.
     Выступаеш на сходзе ў напалову спаленай, разграбленай фашысцкімі акупантамі беларускай вёсцы. У кожным доме сваё гора, свая крыўда і трывога, і ва ўсіх адно агульнае гора, адна агульная трывога за лёс Радзімы. Гаворыш аб становішчы на франтах, аб поспехах партызанскага руху і не авацыі, не воплес-кі чуеш, а адчуваеш, як часта б'юцца людскія сэрцы. Якой ласкай, любоўю загараюцца вочы пры словах аб нашай партыі, якая сіла з'яўляецца ў людзях! Мы неслі ў народ указанні партыі, і яны былі самай ма-гутнай нашай зброяй. Мы звярталіся да народа ад яе імя, і ў гэтым быў сакрэт усіх нашых поспехаў.
     Пад канец сустрэчы I. В. Сталін настойліва параіў беларускім партызанам не абмяжоўваць сваёй дзейнасці толькі сельскай мясцовасцю. Партызанскія кіраўнікі павінны больш удзяляць увагі гораду. У гарадах — буйныя нямецкія гарнізоны, ваенныя базы. У гарадах размясціліся гестапа і болыная частка нямецкага камандавання. Многія гарады ў той жа час з'яўляюцца буйнымі чыгуначнымі вузламі, асноўнымі пунктамі дыслакацыі варожых часцей.
     Партызанскія атрады, асобныя нашы арганізацыі і падрыўнікі павінны абавязкова пранікнуць ва ўсе гарады, вялікія і малыя, і шырока разгарнуць там разведвальную і дыверсійную работу. Разбураць і спальваць вузлы сувязі, электрастанцыі, катлавыя ўстаноўкі, водазабеспячэнне, склады, ёмкасці з гаручым і іншыя аб'екты, якія маюць ваенна-эканамічнае значэнне.
     Неабходна ўсімі сіламі ўмацоўваць і пашыраць у гарадах дзейнасць падпольных партыйных і камсамольскіх арганізацый, пашыраць агонь партызанскай барацьбы.
Тут жа, на гэтым пасяджэнні, былі сфармуляваны асноўныя пункты рашэння аб узмацненні партызанскага руху ў тыле ворага, аб ператварэнні яго ў небывалы па размаху масавы, усенародны рух.
     Пасля прыёму, калі мы ўсталі і развіталіся з членамі Палітбюро, да мяне падышоў таварыш Сталін і, паціскаючы руку, сказаў, што галоўнае для нас цяпер — не траціць самай цеснай сувязі з народам, усімі сродкамі ўмацоўваць гэтую сувязь — вось у чым зарука нашых поспехаў.
    Іосіф Вісарыёнавіч папрасіў перадаць беларускаму народу прывітанне і падзяку за мужную барацьбу і сказаць ад імя ЦК ВКП(б) і Савецкага ўрада, што Чырвоная Армія хутка прыйдзе ў Беларусь.
     Гэтыя ўпэўненыя словы былі сказаны ў самыя цяжкія дні вайны, калі фашысты шалёна рваліся да Сталінграда і, разгортваючы наступленне на поўнач, уздоўж Волгі, ставілі сабе за мэту абысці Маскву з усходу, каб адрэзаць яе ад Волгі і Урала і пасля ўдарам з тылу авалодаць нашай любімай сталіцай. Пасля прыёму паехалі з таварышам Панамарэнкам у ЦК КП(б)Б, доўга сядзелі там, абдумвалі'ўказанні Палітбюро.
    Хутка нам прынеслі сюды рашэнне ЦК ВКП(б). Было ясна, што партызанскі рух у Беларусі павінен уступіць у новую фазу і прыняць яшчэ больш шырокі размах.
     Прыехаў я ў гасцініцу ўжо далёка за поўнач. Нягледзячы на позні час, у маім пакоі было многа людзей. Партызанскія кіраўнікі Украінскай ССР, Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай і другіх абласцей, якія знаходзіліся ў той час у Маскве, чакалі мяне. Кожнаму хацелася пачуць што-небудзь аб прыёме ў Крамлі.
    Я пастараўся дакладна перадаць тое, пра што гаварылі члены Палітбюро. 3 выключным энтузіязмам сустрэлі мае слухачы словы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага аб хуткім прыходзе Чырвонай Арміі на Беларусь.
     Прагаварылі мы так амаль да самага світання, а калі ўсе выйшлі, я доўга яшчэ не мог заснуць. Першы раз у сваім жыцці быў я на такім прыёме. Мне хацелася зараз жа вылецець у тыл ворага, да сваіх сяброў, каб хутчэй расказаць працоўным Беларусі аб сустрэчы ў Крамлі, аб тых думках і пажаданнях, якія былі выказаны членамі Палітбюро.
    Не дачакаўшыся поўнага світання, я пачаў нецярпліва званіць Пятру Захаравічу Калініну — начальніку Беларускага штаба партызанскага руху, каб папрасіць яго паскорыць мой ад'езд у партызанскае злучэнне.
    Але хутка вярнуцца ў Беларусь мне не давялося. Трэба было застацца на некаторы час у Маскве. Па даручэнню ЦК ВКП(б) я наведваў прадпрыемствы, установы, сустракаўся з рабочымі і служачымі. Пабываў у райкомах, выступаў перад партыйным актывам. Быў у зенітчыкаў, якія ахоўвалі Маскву. Усюды расказваў аб жыцці і гераічнай барацьбе беларускіх партызан, аб прыёме ў Палітбюро ЦК ВКП(б).
     Так прайшло некалькі дзён. I вось хутка мне паведамілі, што таварыш Андрэеў просіць мяне зайсці да яго заўтра ў дзве гадзіны дня.
    Я прыехаў у ЦК ВКП(б) дакладна ў вызначаны час. Таварыш Андрэеў адразу ж прыняў мяне. Ён распытваў, як мы праводзім арганізацыйна-масавую і палітычную работу сярод партызан і насельніцтва, як рашаем праблему ўзбраення партызан, як здабываем узрыўчатку. Андрэй Андрэевіч прасіў мяне перадаць таварышам, што ЦК ВКП(б) і Савецкі ўрад зробяць усё, каб дапамагчы беларускім партызанам. Ён выказаў думку аб тым, што карысна было б мне паехаць на ўсход краіны, пабываць у Казані, Іванаве, Каўрове і іншых прамысловых цэнтрах, выступіць там перад рабочымі і расказаць ім аб партызанскай барацьбе ў тыле варожых армій.
    Я падзякаваў за давер'е і праз дзень выехаў з Масквы.
    Казанскія, іванаўскія і каўроўскія таварышы прымалі мяне цёпла, з радасцю. Ім цікава было сустрэцца з чалавекам, які прыляцеў з варожага тылу, даведацца ад яго, як жывуць і змагаюцца савецкія людзі ў акупіраваных абласцях, якія цяжкасці і выпрабаванні яны пераадольваюць. Сходы на фабрыках і заводах, дзе я выступаў, былі выключна мнагалюднымі. Слухалі мяне з неаслабнай увагай, са шчырым захапленнем. Аўдыторыя — вокам не акінуць, а цішыня заўсёды такая, што муха праляціць — пачуеш.
    Я не рабіў спецыяльных дакладаў, не чытаў лекцый, а проста вёў з людзьмі цёплую, задушэўную гутарку, перадаў ім тое, што сам бачыў і перажыў. Нямала было выпадкаў, калі рабочыя тут-жа, на сходах, пісалі заявы з просьбай накіраваць іх у тыл ворага. Многія рабочыя бралі на сябе абавязацельствы працаваць на Чырвоную Армію і партызан дзень і ноч да поўнага разгрому ворага. Рабочыя аднаго завода, пры актыўным удзеле Героя Сацыялістычнай Працы Дзегцярова, зрабілі для камандзіраў і камісараў партызанскіх атрадаў нашай вобласці ў няўрочны час аўтаматы.
    Мне давялося выступаць перад слаўнымі прадстаўнікамі рускага народа, гераічнага рускага рабочага класа; сярод маіх слухачоў былі таксама ўкраінцы, грузіны, татары, казахі. Трэба было бачыць твары старых і маладых рабочых, слёзы на вачах у работніц, калі я расказваў аб фашысцкіх зверствах у Беларусі, каб зразумець жывую сілу, глыбіню і веліч ленінскай дружбы народаў. 3 хваляваннем і радасцю даведаўся я аб самаадданай працы савецкіх рабочых і служачых у цяжкіх умовах ваеннага часу.
    У Казані быў арганізаваны радыёмітынг. Я звярнуўся на гэтым мітынгу з заклікам да рабочых прадпрыемстваў і да ўсіх працоўных Татарскай рэспублікі актыўна падтрымаць высакародны пачын Ферапонта Галаватага па збору сродкаў на ўзбраенне Чырвонай Арміі. Дружна адгукнуліся патрыёты Татарыі на гэты мой зварот. Шмат мільёнаў рублёў унеслі яны на ўзбраенне.
    Пазней, калі я быў ужо ў сваім партызанскім злучэнні, рабочыя, служачыя і калгаснікі Татарыі часта прысылалі нам пісьмы і нават пасылкі. Вось што пісаў у адным з пісем сакратар Казанскага гаркома партыі:
«Мы рады былі б, каб беларускія партызаны кожны месяц наведвалі нас. Вашы выступленні на прадпрыемствах вельмі многа дапамаглі нам. Рабочыя кожны дзень успамінаюць вас, становяцца на працоўную вахту ў гонар беларускіх партызан, усе гараць жаданнем зноў сустрэцца з вамі пасля перамогі. Жадаем вам поспехаў у вашай гераічнай барацьбе». Работніца Ольга Сідарава, мясцовая паэтэса, прысвяціла беларускім партызанам некалькі вершаў. Некаторыя вершы партызаны вывучалі на памяць, падбіралі да іх мелодыі і спявалі.
    У канцы лютага 1943 года я вярнуўся ў Маскву. Далажыў у ЦК ВКП(б) аб сваіх сустрэчах з рабочымі і пачаў збірацца на Міншчыну. Намерваўся вылецець неадкладна, але некаторыя вельмі важныя мерапрыемствы зноў затрымалі мяне. У Маскве ішла падрыхтоўка да Трэцяга Усеславянскага мітынгу. Мне даручылі выступіць на гэтым мітынгу ад імя партызан Міншчыны. Мітынг быў масавы і прайшоў з вялікай актыўнасцю. Апрача мяне выступалі там многія прадстаўнікі беларускага народа, у тым ліку: народны паэт Беларусі Якуб Колас, народная артыстка СССР і БССР Ларыса Пампееўна Александроўская і іншыя.
    Перад самым ад'ездам мы зноў сустрэліся з таварышам Панамарэнкам. Начальнік    Беларускага штаба партызанскага руху П.3.Калінін прынёс арыенціровачны план аперацый па разбурэнню асноўных камунікацый на тэрыторыі Беларусі, план тых грандыёзных аперацый, якія пасля сталі называцца «рэйкавай вайной» і ўвайшлі ў гісторыю пад гэтай назвай.
    — Вось адно з мерапрыемстваў, якое вынікае з указанняў Палітбюро,— сказаў таварыш Панамарэнка, паказваючы на гэты план.— Абдумайце ўсё на месцы, узважце кожную дэталь. Цэнтральны Камітэт КП(б)Б, Штаб партызанскага руху цвёрда спадзяюцца на вас.
    Праз некаторы час я нагрузіў свае самалёты (мне далі тры самалёты) і вылецеў на Міншчыну. Якраз к гэтаму часу выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні беларускіх партызан. Мне было даручана ўручыць гэтыя ўзнагароды партызанам. Апрача іншых грузаў я ўзяў з сабой і некалькі соцень ордэнаў і медаляў.
 

да зместу

       

да 65-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©