Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 

XXV

     Усе самалёты прызямліліся на нашым аэрадроме. Якая радасная з'ява! Яшчэ не так даўно светлай марай было — хаця б па радыё атрымаць вестку з Масквы. Цяпер жа звяно самалётаў адразу спусцілася на востраве. I добрыя навіны прывезены з роднай сталіцы, і неабходныя грузы дастаўлены ў партызанскі край. А колькі ўжо было тут крылатых наведвальнікаў да прылёту нашай эскадрыллі! Колькі ўжо вывезена адсюль дзяцей-сірат і раненых партызан! Колькі прывезена сюды каштоўных грузаў для нашых атрадаў! Амаль кожную ноч спускаліся на аэрадром самалёты. Спецыяльная аэрадромная каманда кругласутачна дзяжурыла тут, як на вялікім, баявым аэрадроме.
     Мы прыляцелі дадому на досвітку: верхавіны дрэў ужо крыху вызначаліся на фоне чыстага неба, а ніжнія галіны і ствалы былі яшчэ ахутаны змрокам. У лесе панавала салаўная пара. Многагалосыя песні разліваліся ўсюды звонкім мілагучным рэхам. Магло нават уявіцца, што тут не ваенны партызанскі лагер, не варожы тыл, а самае звычайнае для Беларусі мірнае, прыгожае месца для адпачынку.
     Але варта было паглядзець у твар хоць аднаму чалавеку, як адразу станавілася відавочным, што жыццё тут не лёгкае.
     Група людзей спяшалася да самалёта. Першым падышоў да мяне Іосіф Аляксандравіч Бельскі. Ён прыкметна схуднеў, твар выцягнуўся, шчокі паўпадалі. Разам з Мачульскім Іосіф Аляксандравіч узначальваў усе гэтыя месяцы дзейнасць абкома і злучэння.
     3 ім падышлі Варвашэня, Далідовіч, Баравік, Луфераў, Сяргей Жукаў, начальнік аператыўнага аддзела штаба, Казімір Пушчын, Аляксандр Жукоўскі і некалькі камандзіраў атрадаў. Вакол стаялі партызаны. У перадзолкавым тумане цяжка было ўсіх разглядзець. Я сумаваў па гэтых людзях, як па роднай сям'і, і гатоў быў кінуцца ўсім у абдымкі, паціснуць кожнаму руку. Але ж справы не чакалі, трэба было спяшацца.
    Пасля першых сяброўскіх прывітальных слоў у мяне папрасілі, каб я хаця б коратка расказаў пра Маскву, пра сустрэчу ў Крамлі. Шчыра кажучы, я лічыў, што паколькі часу ў мяне было мала ды людзі стаміліся, дык, мусіць, давядзецца пакуль што абмежавацца кароткім паведамленнем пра маю паездку ў Маскву, а потым ужо расказаць аб усім. Аднак вельмі хутка высветлілася, што кароткімі словамі не абысціся. Не задаволь партызан зараз жа, не раскажы пра ўсё, што ведаеш,— пакрыўдзяцца, падумаюць, што пагарджаю імі. Ды якое я меў права не пайсці насустрач шчыраму жаданню сваіх саратнікаў. Разам ваявалі, па сутнасці, яны паслалі мяне ў Маскву, ад іх імя размаўляў я з членамі Палітбюро. Апрача таго, было тут нямала людзей і з далёкіх раёнаў, бо наш аэрадром абслугоўваў у гэты час ужо некалькі абласцей. Усім хацелася падрабязна даведацца, што сказалі мне ў Крамлі, якія заданні ёсць ад ЦК КП(б)Б, як жывуць і працуюць масквічы.
     Я сказаў, што ў ЦК ВКП(б) ведаюць аб гераічных справах беларускіх партызан і члены Палітбюро шлюць ім сваё шчырае прывітанне. Партыя і ўрад высока ацанілі слаўныя баявыя подзвігі народных мсціўцаў: многія камандзіры і партызаны, а таксама рабочыя, калгаснікі, работнікі навукі і культуры, якія актыўна дапамагалі партызанам, узнагароджаны ордэнамі і медалямі, некаторым прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза. Наказ партыі біць ворага яшчэ мацней, яшчэ больш актыўна дапамагаць Чырвонай Арміі. Чым мацнейшымі і больш арганізаванымі будуць удары з фронту і з тылу, тым хутчэй наша родная савецкая зямля будзе вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Калі я сказаў, што члены Палітбюро прасілі мяне перадаць партызанам і ўсяму беларускаму народу, што Чырвоная Армія хутка вернецца да нас, магутнае «ўра!» пакацілася па лесе. Пачуліся воклічы: «Няхай жыве Чырвоная Армія!», «Смерць нямецкім акупантам!»
Я пачаў расказваць усё падрабязна: і як мы прыляцелі, і як нас сустрэлі ў Маскве, як прымалі мяне члены Палітбюро, што гаварылі, аб чым ішла гутарка пры сустрэчы з Кліментам Яфрэмавічам. Уся размова з кіраўнікамі партыі і ўрада запомнілася мне вельмі добра, на ўсё жыццё, і я перадаў яе амаль слова ў слова.
     Пакуль я гаварыў, не перапынялі, усе слухалі з вялікай, напружанай увагай, каб чаго не прапусціць, не праслухаць, а потым пасыпалася столькі ўсякіх пытанняў, што я нават не паспяваў адказваць.
     Ужо добра развіднела, а наша гутарка ўсё яшчэ прадаўжалася. Радзеў і рассяваўся туман, усё больш і ясней я заўважаў на пляцоўцы знаёмых і блізкіх мне партызан. Вось крокаў за дзесяць ад мяне стаіць і радасна ўсміхаецца наш радыст Валодзя Феўралёў. Той самы Феўралёў, які спачатку трошкі спрачаўся са мной, быў нейкі недаверлівы, а потым шчыра, па-сыноўняму прывязаўся да мяне, і мы з ім сталі найлепшымі сябрамі. Я ўспомніў, што перад маім вылетам у Маскву ён перадаў мне заклеены самаробны канверцік і прасіў пераслаць гэтае пісямко па аднаму запаветнаму адрасу. Я кіўнуў яму галавой: мно прыемна было, што не забыўся выканаць яго просьбы. Побач з ім нерашуча пераступае з нагі на нагу Антон Філіпушка. Вось ён асмельваецца і таропка крочыць да мяне, відаць, таксама хоча пра нешта спытаць.
     — Гэта наш цяперашні начальнік аэрадрома,— гаворыць пра яго Іосіф Аляксандравіч. — Мусіць, ужо цэлы тыдзень чалавек вачэй з неба не зводзіў, усё чакаў вашага самалёта.
     Пасля сустрэчы на аэрадроме я сеў на каня і накіраваўся ў штаб злучэння, каб хутчэй увайсці ў курс справы і пачаць выконваць свае абавязкі. Са мной паехалі ўсе штабныя работнікі і чалавек дзесяць камандзіраў і камісараў атрадаў, якія ў той час былі на аэрадроме. Дарога ў штаб ляжала праз вёскі нашай зоны: Старасек, Калінаўка, Загалле, саўгасы «Сосны» і «Жалы». Да штаба было не надта далёка — гадзін на некалькі добрай язды, аднак ледзь пад вечар нам удалося прыехаць на месца. У кожнай вёсцы нам прыходзілася надоўга затрымлівацца. Варта было толькі паказацца на вуліцы, як адразу ж збіраліся каля нас людзі, галоўным чынам мужчыны, якія яшчэ заставаліся ў вёсцы, жанчыны, старыя і дзеці. Яны шчыльна акружалі нас і прасілі застацца хоць на адну хвілінку, расказаць пра Маскву. Звычайна такая «хвілінка» цягнулася дзве-тры гадзіны, але ж затое потым цэлым натоўпам людзі праводзілі нас У радасці, паціскалі рукі, на твары кожнага свяцілася шчасце і ўпэўненасць у перамозе.
     Хоць гэтыя вёскі былі ў нашай зоне, аднак і сюды часам пранікалі атрутныя словы фашысцкай прапаганды. Якія толькі чуткі не хадзілі ў той час: і аб тым, што фашысты нібы ўжо Маскву акружаюць, і аб тым, што ў Ленінградзе нікога жывога не засталося. Зразумела, што сустрэцца з чалавекам, які толькі што прыляцеў з Масквы, было жыццёвай неабходнасцю кожнага патрыёта. Усё, што я расказваў, успрымалася людзьмі сардэчна, з захапленнем і глыбокай верай. Усё гэта вельмі хутка перадавалася з вуснаў у вусны, і ўжо на другі дзень разнеслася вестка па раёнах: «Чырвоная Армія хутка вернецца ў Беларусь!»
     У той час я амаль кожны дзень сустракаўся з партызанамі і жыхарамі гарадоў і вёсак. Іншы раз гэтыя сустрэчы цягнуліся вельмі доўга. Людзям хацелася больш даведацца, а мне больш расказаць. Я лічыў сваім абавязкам і сваім шчасцем выступаць перад народам у якасці ўдзельніка прыёму ў Маскве, пёрадаваць людзям наказ партыі і ўрада. Сходы заўжды былі вельмі мнагалюднымі, цікавасць людзей — невымерная. Іншы раз я адчуваў, што мне нават цяжкавата задаволіць гэтую надзвычай вялікую прагу людзей больш падрабязна даведацца пра жыццё ў савецкім тыле, у Маскве, у Ленінградзе. Часамі задаваліся такія пытанні, на якія цяжка было і адказаць, або выказваліся такія просьбы, што не заўсёды можна было іх выканаць.
     Такія сустрэчы многа нам дапамаглі. У нас з'явіліся дадатковыя рэзервы, яшчэ больш умацавалася сувязь і баявое ўзаемадзеянне партызан з насельніцтвам.
     Як толькі стала вядома, што я вярнуўся з Масквы, у штаб злучэння пачалі збірацца кіруючыя партыйныя работнікі, партызанскія камандзіры, кіраўнікі падпольных груп. Першым з'явіўся сакратар ЦК ЛКСМБ Кірыл Трафімавіч Мазураў. Ён прыляцеў з Масквы ўвосень 1942 года і ўжо некалькі месяцаў плённа працаваў з Яўгенам Канапліным у тыле ворага па разгортванню камсамольскага падполля. Доўгі час быў у злучэнні і сакратар ЦК КП(б)Б Іван Пятровіч Ганенка, але я яго ўжо не застаў. Пасля майго ад'езду ў Маскву ЦК КП(б)Б накіраваў дго для дапамогі мінскім, палескім і пінскім партызанам. Планы многіх важнейшых аперацый былі складзены пры дапамозе Івана Пятровіча.
     Я расказаў Мазураву, а таксама абласным і раённым работнікам камсамола пра сустрэчу з таварышам Сталіным і з іншымі членамі Палітбюро, перадаў парады і дырэктывы Клімента Яфрэмавіча і ЦК КП(б)Б, ахарактарызаваў чарговыя задачы партызан Міншчыны і ўсёй Беларусі на бліжэйшыя месяцы.
     3 камандзірамі і камісарамі брыгад я сустракаўся некалькі разоў засаб. Мне хацелася як мага глыбей увайсці ў справу, прыглядзецца да тых людзей, якіх я яшчэ мала ведаў. Пакуль я быў на Вялікай зямлі, тут у злучэнні многае змянілася і людзей прыбавілася бадай-што ўдвая. З'явіліся новыя партызанскія атрады, групы, некаторыя атрады перараслі ў брыгады. Праўда, камандаванне злучэння не падтрымлівала прынцыпу залішняга разбухання атрадаў. Няхай будзе іх больш, ды меншыя па колькасці людзей. Гэта і манеўранасць павялічвае і баяздольнасць павышае. 3 перадавых партызан, камандзіраў узводаў, рот вылучыліся здольныя кіраўнікі атрадаў, а старое камандаванне атрадаў узначаліла брыгады. Так выйшла ў Далідовіча, Меркуля, Гуляева, Паўлоўскага, Патрына, Розава, Пакроўскага, Храпко, Пушчына, Лівенцава. У Заслаўскім раёне паспяхова дзейнічала брыгада «Штурм», у Капылі — брыгады Жыжыка і Яроменкі, у раёне Пухавіч асабліва вызначаліся падрыўнікі Філіпскіх, у Грэскім раёне — атрады Зайца, Каляды, у Чырвонаслабодскім — Ціхамірава. У Чэрвеньскім раёне значную частку тэрыторыі кантралявалі партызаны на чале з Кузняцовым і Плоткіным.
     Нават атрад Сталярова ўжо вырас у брыгаду. I вырас ён якраз за кошт тых людзей, якіх Сталяроў недаацэньваў у першыя дні вайны, за кошт мясцовага насельніцтва. Праездам мне давялося пабываць у лагеры Сталярова. Нічога падобнага на тое, што я ка-ісьці бачыў там, цяпер не заўважалася. У атрадах была ўзорная дысцыпліна і парадак, людзі былі акуратна апрануты, падцягнуты, усюды адчуваўся баявы дух, дзелавітасць. I самога Сталярова цяжка было пазнаць. Гэта быў ужо далёка не той непадатлівы свавольнік, якім яго ўсе ведалі ў першы год вайны; перада мною стаяў разважлівы і спрактыкаваны камандзір. Партызаны паважалі яго.
     Некалькі своеасаблівай, аднак вельмі прыемнай была мая сустрэча з Мікалаем Мікалаевічам Розавым. Ён прымчаў у штаб адразу ж пасля майго звароту, расчырванеўшыся ад хуткай язды верхам. У вачах яго было столькі радасці і сяброўскай прыязні, што на мяне павеяла прыхільным ласкавым цяплом.
     Мы размаўлялі доўга. Мікалай Мікалаевіч расказваў пра сваю брыгаду, пра асобных партызан. У яго словах было шмат шчырасці і захаплення. Я быў упэўнены, што ніводнага слова няпраўды ён не скажа, адчуваў, што Розаў стаў блізкім мне чалавекам, сапраўдным баявым таварышам і сябрам.
     Некалі ў нас былі не зусім прыязныя адносіны з ім. Мікалай Мікалаевіч часам стараніўся не толькі мяне, але і абкома партыі, пазбягаў сустрэч і не заўсёды ахвотна прымаў парады і ўказанні абкома. Цяпер было відавочна, што перыяд хістанняў у Розава даўно мінуўся, што чалавек правільна зразумеў сваю ролю як партызанскага кіраўніка, узмацнеў духам, разгарнуў свае здольнасці і ўжо нішто не саб'е яго з дарогі.
     —Што ў цябе было на душы,— спытаў я, калі мы пачалі ўспамінаць мінулае,— што ты падумаў пра падпольны абком пры першай нашай сустрэчы?
     Розаў апусціў вочы, потым паглядзеў на мяне чыстым адкрытым позіркам, сказаў:
     — Я верыў вам, але чамусьці мне здавалася, што партызанскім рухам павінны кіраваць толькі вайскавікі, а не цывільныя работнікі. Мне ўсё здавалася што мяне хочуць прыбраць, як кажуць, да рук, прыціснуць, а потым, магчыма, і выкінуць. Не лёгка мне было перамагчы сябе. Ужо ўсе факты былі супроць мяне, а я ўсё яшчэ сумняваўся. Паступова зразумеў і пераканаўся, што абком мне ліха не жадае, што людзі шчыра ідуць мне на дапамогу і радуюцца кожнаму майму поспеху. Тых сумненняў у мяне ўжо няма.
     У ліку іншых быў узнагароджаны ўрадам і Мікалай Мікалаевіч. Калі назаўтра я, ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, уручыў яму ордэн Чырвонага Сцяга, ён у прысутнасці членаў бюро абкома, камандзіраў, камісараў і многіх партызан даў урачыстую прысягу, што аддасць усе свае сілы і здольнасці, а калі будзе патрэбна—і жыццё справе вялікага ўсенароднага змагання за свабоду і незалежнасць Радзімы.
     Неўзабаве пасля гэтага прыехаў у штаб Сталяроў. Ён з'явіўся пасля даволі цяжкай і складанай аперацыі, якая, помніцца, не прынесла жаданых вынікаў. Камандзір брыгады быў вельмі стомлены, але няўдача, мусіць, так узрушыла яго, усхвалявала, што ён ні адной хвіліны не мог пасядзець на месцы. Доўга Сталяроў хадзіў па вытаптанай сцежцы паміж хмызняку, усё нешта абдумваў, вырашаў. Разгарнуўшы планшэтку, ён нешта старанна нанёс на карце, а потым, крыху супакоіўшыся, падышоў да мяне.
     — Васіль Іванавіч,— ціха сказаў ён,— тут у мяне ўзнік адзін план, сёння ноччу я зноў іду ў бой.
     Сталяроў далажыў мне пра сутнасць свайго плана па разгрому буйнога нямецкага гарнізона ў населеным пункце Белы Пераезд.
     — Што ж, добра,— згадзіўся я,— але ці справішся сваімі сіламі? Можа патрэбна ў чым дапамога, кажы, абком пойдзе табе насустрач.
     — Спраўлюся, — упэўнена адказаў камбрыг, — толькі вось справа адна ў мяне да вас, Васіль Іванавіч. Даўно ўжо збіраюся спытаць, ды ўсё неяк не адважваюся. Разумееце, у сорак першым годзе я хацеў уступіць у партыю, ды не ўступіў, вайна навалілася. Ужо і рэкамендацыі былі... Як вы думаеце, магу я цяпер падаць заяву аб прыёме мяне ў кандыдаты партыі ці не?
     — Думаю, што можаш,— адказаў я.
     Тады Сталяроў ажывіўся, удзячна паглядзеў мне ў вочы і дадаў:
    — А ваша падтрымка будзе? I я ўпэўнена адказаў:
    — Будзе.
    Цёплыя і задушэўныя сустрэчы былі з камандзірамі і камісарамі атрадаў, якія дыслацыраваліся непадалёку ад аэрадрома. Многім з іх ва ўрачыстай, святочнай абстаноўцы я ўручыў высокія ўрадавыя ўзнагароды.
    Аляксандр Іванавіч Далідовіч атрымліваў узнагароду ў сваёй брыгадзе. На лясной палянцы былі выстраены атрады. Новы начальнік штаба злучэння Грыгорый Гнусаў чытаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Калі прыйшла чарга, Далідовіч цвёрдым крокам падышоў да стала, накрытага чырвоным сукном, выцягнуўся і застыў у нерухомасці. Я працягнуў яму ордэн. Аляксандр Іванавіч узяў яго, потым у шчырым парыве ўхапіў маю руку і ўсхвалявана дзякаваў партыі і ўраду за давер'е і высокую ацэнку яго заслуг перад Радзімай. У яго светлых, з суровінкамі, вачах свяцілася вялікая радасць, але ледзь прыкметныя адценні смутку крыху затуманьвалі яе і рабілі позірк загадкава ўзрушаным.
    — Я разумею, — стараючыся быць спакойным, загаварыў Далідовіч,— я разумею, што ў мяне былі памылкі... Пры дапамозе абласнога камітэта партыі я пераадолеў іх, многа разоў думаў і перадумваў усё... Разумею, што ўзнагарода прыходзіць не за памылкі і хістанні... Што ж, скажу адзін раз, і слова маё будзе цвёрдае: больш не дапушчу падобных памылак, як савецкі грамадзянін, член вялікай партыі Леніна ніколі не саступлю з баявой партыйнай лініі! У такіх жа ўрачыстых абставінах я ўручыў ордэны і медалі партызанам іншых брыгад. Гэта яшчэ болып падняло баявы дух нашых атрадаў і намнога павялічыла іх актыўнасць. На жаль, некалькі ордэнаў і медалёў засталося ў нас няўручанымі: частка ўзнагароджаных партызан загінула ў гераічнай барацьбе з фашысцкай поганню.
     Як толькі закончылася ўручэнне ордэнаў і медалёў, у штаб пачалі паступаць хадайніцтвы камандзіраў брыгад і атрадаў на новыя ўзнагароды. Многа гераічных спраў зрабілі атрады Міншчыны за апошні перыяд. Тыя нашы планы, што мы намячалі перад маім вылетам у Маскву, былі выкананы. Узяць хоць бы аперацыю па ўзрыву чыгуначнага моста цераз Пціч. Нямала старання, ініцыятывы, энергіі давялося прыкласці партызанам, каб належным чынам падрыхтаваць аперацыю.
Мост ахоўвала каля сямісот гітлераўцаў. Акрамя гэтага, вялікія гарнізоны стаялі ў Пцічы, у Калінкавічах, у Муляраўцы і Петрыкаве. У любую хвіліну гэтыя гарнізоны маглі выступіць на дапамогу ахоўным атрадам. Праз кожныя 400 — 500 метраў уздоўж па магістралі тарчалі дзоты. 3 таго часу як гітлераўскае камандаванне пачало шырокае наступленне на Сталінград, чыгунка Брэст — Лунінец — Калінкавічы — Гомель набыла надзвычай вялікае стратэгічнае значэнне. Па ёй амаль бесперапынна ішлі эшалоны на фронт, таму яна і ахоўвалася так узмоцнена.
А ўзарваць мост трэба было, чаго б гэта ні каштавала. Такое заданне ўрада, такое рашэнне нашага штаба, такое непахіснае жаданне ўсіх партызан. Забі фашыста на Беларусі, не з'явіцца ён пад Сталінградам! Беларускія партызаны добра ведалі, якую неацанімую дапамогу акажуць яны слаўным абаронцам Сталінграда, калі надоўга спыняць рух варожых эшалонаў на адной з важнейшых магістраляў.
     Перш за ўсё для аперацыі трэба было дастаць многа толу. Камандзір атрада Казімір Пушчын і інструктар па падрыўной справе пры штабе злучэння Уладзімір Шымшонак арганізавалі выплаўку толу з трафейных нямецкіх снарадаў. Аднак гэта было вельмі небяспечна, ды не хутка можна назапасіць узрыўчаткі такім спосабам. Падпольны абком і штаб злучэння рашылі папрасіць дапамогі ў Цэнтральным штабе партызанскага руху. Панцеляймон Кандратавіч распарадзіўся выслаць мінчанам тол, і неўзабаве каля пяцісот кілаграмаў узрыўчаткі было дастаўлена на аэрадром.
     Паралельна вырашаліся і іншыя не менш важныя задачы. Абкому ясна было, што калі акупанты кінуць на абарону моста ўсе свае сілы, размешчаныя ў гэтым раёне, то партызанам цяжка будзе дасягнуць мэты, аперацыя можа сарвацца. Таму ў плане аперацыі прадугледжваліся такія меры, якія забяспечвалі поспех нашым атрадам. Перш за ўсё мелася на ўвазе зняць пагрозу акружэння нашых штурмавых груп, інакш кажучы прадухіліць удар праціўніка з Петрыкава і Муляраўкі. 3 боку Калінкавіч нічога не зробіш, адсюль будуць гітлераўцы націскаць, тут супроць іх будуць выстаўлены сілы, а вось наконт петрыкаўскага, муляраўскага і іншых сумежных з імі гарнізонаў у штабе злучэння былі зусім ясныя меркаванні.
     У гэтых месцах, як вядома, стаялі славацкія часці. Яшчэ ў верасні, на нарадзе камандзіраў і камісараў атрадаў, якая адбылася перад маім вылетам у Маскву, мы вырашылі прыняць усе меры к таму, каб зблізіцца з гэтымі часцямі, паспрабаваць разгарнуць прапагандысцкую работу сярод антыфашысцкі настроеных салдат і афіцэраў. Падпольны абком партыі і штаб злучэння старанна выконвалі гэтую задачу. Са славакамі была ўстаноўлена сувязь спачатку шляхам перапіскі, а потым былі арганізаваны афіцыйныя сустрэчы прадстаўнікоў штаба злучэння са славацкімі афіцэрамі. Мачульскі, Мазураў, Скалабан і Міхайлоўскі некалькі разоў хадзілі да славакаў. Аказалася, што пераважная большасць асабовага саставу славацкіх часцей ненавідзела гітлераўцаў, прагна хацела дапамагаць партызанам усімі сродкамі і спосабамі. На першы выпадак было дагаворана, што славакі дапамогуць партызанам узарваць чыгуначны мост цераз Пціч. Акрамя перадачы нам планаў усіх умацаванняў таго раёна яны абяцалі не аказваць супраціўлення з боку Петрыкава і Муляраўкі, а калі іх прымусяць выступіць, дык не будуць страляць у партызан. Камандаванне славацкіх часцей дало слова гонару, што ў вызначаны час яны адкрыюць артылерыйскі агонь па гітлераўскаму гарнізону на станцыі Пціч, каб гэтым аблягчыць штурм партызанскіх атрадаў на левым флангу.
     Маючы такую надзейную падтрымку, нашы атрады рушылі ў паход. На аперацыю выйшла каля дзесяці атрадаў — Далідовіча, Паўлоўскага, Макара Бумажкова, Балотнікава, Патрына, Жыгара, Сталярова, падрыўная група Пушчына і Шымшонка, аўтаматчыкі Аляксандра Жукоўскага. Для таго каб наблізіцца да моста, усім атрадам трэба было прайсці немалую адлегласць: большасць з іх дыслацыравалася ў Любанскім, Акцябрскім і Глускім раёнах, а пціцкі мост знаходзіўся на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна. Апрача сваіх раёнаў неабходна было прайсці праз увесь Капаткевіцкі раён і частку Петрыкаўскага, Палескай вобласці.
     Першы збор быў прызначаны ў вёсцы Камаровічы, Капаткевіцкага раёна. Сюды прыехалі Мачульскі, Мазураў, Бельскі, штабныя работнікі. На кароткай нарадзе камандзіраў і камісараў Мачульскі і Мазураў яшчэ раз падрабязна растлумачылі задачу.
    — Ведайце, таварышы, — сказаў у заключэнне Раман Навумавіч,— што гэта ўрадавае заданне. Мы абавязкова павінны выканаць яго.
Затым рушылі далей. Конная разведка ішла ўперадзе і па паралельных дарогах. Вялікімі калонамі ішлі байцы, паміж калонамі—падводы са станковымі кулямётамі, боепрыпасамі, узрыўчаткай. Ззаду ішло спецыяльна сфарміраванае для гэтай аперацыі артылерыйскае падраздзяленне.
     Кіламетраў за пятнаццаць ад Пцічы атрад Макара Бумажкова, згодна распрацаванага плана, аддзяліўся і пайшоў у другім напрамку. На ім ляжала задача — узарваць чыгуначнае палатно на захад ад моста, каб не даць фашыстам магчымасці падкінуць падмацаванні са станцый Старушкі і Жыткавічы. Атрад Патрына застаўся ў засадзе на скрыжаванні дарог Капаткевічы—Навасёлкі. Прайшоўшы яшчэ крыху, аддзяліўся і рушыў налева атрад Паўлоўскага на чале з камісарам атрада Маханько. Яго задачай было ўзарваць чыгунку з усходняга боку моста, каб перарэзаць дарогу нямецкім падмацаванням, якія напэўна былі б кінуты з Калінкавіч і з Мышанкі. Атраду Далідовіча разам з артылерыйскім падраздзяленнем было загадана ўзяць напрамак на станцыю Пціч, каб адрэзаць ад маставых умацаванняў станцыйны гарнізон і падавіць яго. Атрад Жыгара са станковымі кулямётамі, атрад Балотнікава, група аўтаматчыкаў пад камандай Аляксандра Жукоўскага і падрыўная група Пушчына і Шымшонка пайшлі проста на мост.
     Недалёка ад ракі быў устаноўлен камандны пункт. Тут жа пакуль што застаўся атрад Сталярова. Камандаванне злучэння пакінула яго ў сваім рэзерве. Хоць і доўгая асенняя ноч, але трэба было спяшацца: нямала часу прайшло, пакуль наблізіліся да моста, занялі баявыя пазіцыі. Мачульскі дастаў з палявой сумкі план аперацыі. Падышлі Бельскі, Мазураў. Пры святле ліхтарыка, накрытага плашч-палаткай, камандзіры яшчэ раз праверылі, ці ўсё ўлічана, прадумана, ці не ўпушчана якая-небудзь дэталь. Часам самае маленькае ўпушчэнне ў баі прыводзіць да пагібельных вынікаў. Як сувязь, сігналізацыя? Ці ад усіх атрадаў і падраздзяленняў ёсць сувязныя?
     Таварышы потым расказвалі мне, як доўга цягнуліся гэтыя апошнія перад штурмам хвіліны. Вакол цішыня і цемень. Бялявым туманам пакрыта балота і прырэчны лазняк: убачыць што-небудзь было цяжка.
     Мачульскі прыслухоўваўся і раз-пораз паглядваў на гадзіннік. Час набліжаўся, аднак ні Бумажкова, ні Маханько не чутно было. Штурм можна было пачынаць толькі тады, калі будзе ўзарвана чыгунка з захаду і з усходу ад моста. Выбухі павінны адбыцца адначасова. «А што, калі з аднаго боку ўзарвуць чыгунку,— падумаў Мачульскі,— а з другога не? Гітлераўцы ўспалошацца, цяжэй будзе тады». Ен глянуў на Бельскага, Мазурава і інстынктам адчуў, што такая ж самая трывога на душы і ў іх. Утрох яны рашылі: штурму не пачынаць, пакуль не будзе падарвана чыгунка і з другога боку.
     Ужо было зусім ясна, што атрады Бумажкова і Паўлоўскага пазніліся. «Можа што здарылася з імі, можа не ўдалося ім дабрацца да чыгункі?» I калі праз хвіліну — дзве не будзе ўзрываў, прыйдзецца пасылаць коннікаў высветліць прычыну.
     I толькі Раман Навумавіч устаў, каб аддаць сувязным загад, як з правага боку ад моста шуганула ўгору велізарнае полымя, а неўзабаве данёсся выбух. У гэтую ж хвіліну пачуўся выбух і з левага боку.
     — Чырвоную ракету! — загадаў Мачульскі. Гэта быў сігнал штурму. Атрады рушылі да моста, а Далідовіч усёй сілаю агню ўдарыў па станцыі. Адразу ж папаўзлі к маставым фермам падрыўнікі. Наперадзе — Пушчын і Шымшонак.
    — Не адставаць, хлопцы, не адставаць!.. Гітлераўцы ўспалашыліся, але ў першыя хвіліны агонь іх быў бязладны, відаць паніка ахапіла іх. Хутка, аднак, яны апомніліся. Зразумеўшы, што галоўным аб'ектам у партызан з'яўляецца мост, гітлераўцы сканцэнтравалі свой агонь на падыходах да моста. Паколькі кожны метр тут у іх быў прыстраляны, падрыўнікам цяжка было падпаўзці да самага моста.
     Мачульскі загадаў Сталярову выйсці на дапамогу Далідовічу і што б там ні было падавіць агнявыя пункты на станцыі. Бранябойны і станковыя кулямёты Жыгара і Балотнікава ўдарылі па дзотах, аўтаматчыкі Жукоўскага падышлі ўжо к самай лініі. Яны вялі бесперапынны агонь па групах немцаў, якія высыпалі з казармы і заляглі каля дарогі.
     — За работу! — падаў Мачульскі загад падрыўнікам.
     Між тым артылерыйскі і кулямётны агонь адкрылі славакі, што раней стаялі ў Муляраўцы і Петрыкаве.
     Раман Навумавіч у трывозе звярнуўся да Мазурава:
    — Няўжо падвядуць славяне?
    — Не можа гэтага быць,— цвёрда сказаў Мазураў.— Я ўпэўнены, што яны  выканаюць свой абавязак.
     Мачульскі паслаў сувязнога на правы фланг, каб даведацца, ці адчуваюць атрады небяспеку ад кулямётнага агню з боку Муляраўкі. Праз дзве-тры хвіліны сувязны далажыў, што кулямёты з Муляраўкі б'юць у бок партызан, але кулі пралятаюць высока над іх галовамі.
     Мазураў прасачыў за артылерыйскім агнём і пераканаўся, што ніводзін снарад і ніводная міна не ўпалі на пазіцыі партызан. Наадварот, частка з іх разрывалася справа ад станцыі Пціч, а ў апошнюю хвіліну гарматы і мінамёты пачалі біць проста па станцыі.
     — Прыстраляліся! — радасна паведаміў Мазураў.— Трэба ім перадаць, каб так і білі. Белую ракету! — загадаў ён.
     Агонь славакаў дапамог атрадам Далідовіча і Сталярова адразу прыглушыць пціцкі гарнізон, прымусіць яго амаль зусім змоўкнуць. Шалёна супраціўляліся ахоўныя атрады, але падрыўнікі прарваліся да моста. Пушчын, Шымшонак і Цітоў хутка і спрытна мініравалі. Яны падвязвалі толавыя зарады да таўравых бэлек, ферм, закладвалі ў іх капсулі і дэтанацыйным шнуром злучалі зарады адзін з адным. Астатнія падрыўнікі падносілі да моста ўсё новыя і новыя пакункі толу.
     — Шнуроў больш давайце, шнуроў! — падганяў іх Пушчын.
     Наўкола бушавала і пенілася ад куль і ўзрываў вада. Падрыўнікі былі ўсе мокрыя, залепленыя гразёю. Асколкі мін і кулі пагражаюча звінелі пад мостам, удараліся аб жалеза і бетон. «Хаця б у капсуль не пацэліла, а то ўсё тады прападзе»,— трывожыліся падрыўнікі.
     I не аб сабе яны думалі ў гэтыя хвіліны. Сваё жыццё, небяспека адыходзілі ўбок, не прымаліся цяпер пад увагу. Стаяла ў свядомасці толькі адно. Яно было святым, непахісным: выканаць заданне, выканаць сумленна. Увесь мост павінен абваліцца, вось тады можна будзе ўздыхнуць радасна.
     Пушчын спрытна злучае шнурамі апошнія зарады.
    — Правер яшчэ раз! — крычыць ён Шымшонку.— Загадай прыбраць раненых!
    Шымшонак рукамі практыка абмацаў усе зарады, капсулі, шнуры. Ужо трошкі павіднела, блізілася світанне, цяпер можна было ўбачыць тое, чаго раней не відаць было.
    — Парадак! — далажыў Шымшонак. — Давай сігнал адыходу.
    Дзве белыя ракеты ўзвіліся ў неба. Партызаны пачалі адыходзіць. I нібы ў чаканні нечага смяротна небяспечнага, гітлераўцы спынілі агонь. Толькі славакі па-ранейшаму глушылі пціцкі гарнізон.
     Ля моста ўстанавілася напружаная, своеасаблівая цішыня. Партызаны паспешліва адыходзілі, забіралі з сабою раненых. Толькі Пушчын усё яшчэ заставаўся пад мостам. Прытуліўшыся да бэлькі, ён нецярпліва чакаў, пакуль усе адыдуць, сачыў, каб хто не застаўся з раненых ці кантужаных. I калі атрады былі ўжо на пэўнай адлегласці, камандзір падрыўнікоў пачаў запальваць шнур. Чыркнуў адной запалкай — няма агню. Чыркнуў другой, трэцяй — няма. Адсырэлі запалкі ў мокрай кішэні! Дастаў зажыгалку. Цярнуў далонню раз, другі — не гарыць... «Вось табе бяда,— з адчаем падумаў Пушчын,— дзе цяпер возьмеш агню? Усё зрабілі, а зберагчы сухімі запалкі не змаглі... Што ж цяпер рабіць?» I тут узнікла рашэнне: ударыць па капсулі і ўзляцець у паветра разам с мостам. Апошні раз цярнуў далонню па шурпатым кружочку зажыгалкі... I раптам — агонь... Якое шчасце! Пушчын падпаліў шнур і з усяе сілы кінуўся пад адхон.
     Магутны, асвятляючы ўсё наваколле слуп агню ўзляцеў у неба. Выбух скалануў зямлю. Мост абваліўся ў раку грузам гнутага жалеза і крышанага бетону.
    Аперацыя была выканана ў тэрмін і найлепшым чынам. Як толькі атрады адышлі ад чыгункі, Мачульскі даў радыёграму ў Маскву, у Цэнтральны штаб партызанскага руху:
    «Ваша заданне выканана. Мост цераз Пціч узарваны».
    Гэта аперацыя мела не толькі вялікае ваеннае значэнне. Яна садзейнічала разлажэнню славацкіх і іншых фарміраванняў і ўцягненню іх у адкрытую барацьбу з гітлераўцамі. I ў далейшым славакі, румыны, палякі вельмі многа дапамагалі Мінскаму злучэнню. Акрамя таго, што яны неаднаразова садзейнічалі нашым атрадам у правядзенні баявых аперацый, дастаўлялі важныя весткі, дапамагалі выкрываць правакатараў, шпіёнаў,— многія з іх потым назаўсёды перайшлі да партызан і са зброяй у руках змагаліся супраць гітлераўскіх захопнікаў. Так было са славакамі, якія размяшчаліся ў Слуцку, з румынамі, якія неслі ахоўную службу ў аколіцах Мінска, у прыватнасці ў зоне дзейнасці партызанскай брыгады «Штурм».
Каб дапамагчы гераічным абаронцам Сталінграда, удала быў праведзен рад іншых важных аперацый. Цуды гераізму і адвагі праяўлялі партызаны ў баявых аперацыях. Цяжка апісаць усе баі, бо нават самае кароткае ўпамінанне пра іх заняло б вельмі многа месца. Вось некаторыя з іх.
    Камандаванне брыгады «Штурм», якая дзейнічала ў Заслаўскім раёне, разаслала ўсе свае атрады і падраздзяленні на розныя аперацыі пад Мінскам і ў самім Мінску. На базах атрадаў засталося ўсяго толькі чалавек пяцьдзесят байцоў, у тым ліку павары, ружэйныя майстры.
      Камісар брыгады Фёдараў, сакратар партыйнай арганізацыі Адзінцоў і сакратар камсамольскай арганізацыі Міша Шайбак пакуль што знаходзіліся пры штабе брыгады. Раптам штабу данеслі, што ў зоне брыгады з'явіліся два батальёны гітлераўцаў. Яны пачалі зганяць насельніцтва і паліць вёскі. Гітлераўцаў было звыш 600 чалавек. Узбраенне — кулямёты, гарматы, мінамёты. Пераправіўшыся цераз раку Удра, гітлераўцы павялі наступленне на вёскі Слабада, Слабодка і Доўбрава.
     Камісар брыгады, параіўшыся з сакратаром партыйнай арганізацыі, прыняў смелае, даволі рызыкоўнае, аднак адзіна правільнае рашэнне. Ён падняў на ногі ўсіх, хто заставаўся на базах атрадаў, хутка сфарміраваў дзве баявыя групы і павёў іх насустрач гітлераўцам. Адну групу, на чале з Адзінцовым, ён паслаў у тыл праціўніку, а сам з другой групай засеў на ўзгорку ў кустах, недалёка ад ракі. Удар па гітлераўцах быў такі раптоўны і моцны, што варожыя падраздзяленні не вытрымалі і рынуліся назад. 3 тылу сустрэў іх Адзінцоў. Гітлераўцы, прыціснутыя да ракі, замітусіліся, у паніцы пачалі кідаць зброю. Загнаныя на балотны паўастравок, яны нейкі час шалёна супраціўляліся, але партызаны біліся адважна, з непахіснай рашучасцю перамагчы. Фёдараў, акрамя таго, што ўмела і аператыўна кіраваў боем, сам увесь час вёў агонь са станковага кулямёта. Гітлераўцы цяжка паранілі партызана камуніста Ярастава.
     — Адыходзь у тыл! — загадаў яму Фёдараў. Аднак Ярастаў застаўся ў страі. Асколкам міны перабіла руку Шайбаку, і ён ужо не мог больш страляць з кулямёта. Наспех перавязаўшы рану, адважны камсамолец падпоўз амаль пад самыя пазіцыі ворагаў і закідаў гітлераўцаў гранатамі.
     Пад вечар зыход бою быў вырашаны. Частка варожых салдат усё ж такі пераправілася цераз раку, некаторым удалося выслізнуць з акружэння і падацца ў гарнізоны Рогава, Казекава, Заслаўе. Фашысты страцілі ў гэтым баі каля сотні салдат і афіцэраў. Быў таксама забіты і камандзір фашысцкага батальёна. Партызаны захапілі дзве 45-міліметровыя гарматы, адзін батальённы мінамёт і тры ротныя, пяць ручных кулямётаў, тры аўтамашыны з боепрыпасамі.
     3 боку партызан было пяць чалавек раненых. Сакратар камсамольскай арганізацыі Міша Шайбак у гэтым баі гераічна загінуў.
Навечна застапуцца ў памяці беларускага народа тыя бяспрыкладныя па свайму гераізму баявыя аперацыі, якія правялі ў гэтыя дні слуцкія і капыльскія партызаны. 3 сярэдзіны лета 1942 года тут знаходзіўся сакратар Мінскага паднольнага абкома Іван Дзянісавіч Варвашэня, а член бюро абкома Аляксандра Ігнацьеўна Сцяпанава, як вядома, была камандзіравана сюды яшчэ раней. Дзякуючы плённай рабоце мясцовых партыйных арганізацый, партызанскі рух на Случчьше і Капыльшчыне дасягнуў к канцу 1942 года надзвычай шырокіх памераў. У атрадах налічвалася ўжо каля чатырох тысяч чалавек. Партызаны мелі параўнальна нядрэннае ўзбраенне: восем гармат, чатырыста станковых і ручных кулямётаў, многа вінтовак і аўтаматаў. Такія камандзіры, як Дунаеў, Яроменка, Шастапалаў, Межнавец, карысталіся ўжо вялікім аўтарытэтам і папулярнасцю ў Мінскім злучэнні. Пра іх слаўныя справы ведала ўся Беларусь. Напярэдадні 25-й гадавіны Кастрычніка ў Мінскім партызанскім злучэнні, як і па ўсёй Беларусі, свята адзначалася ўзмоцненымі ўдарамі па акупантах. Абком прыкладаў усе сілы, каб аслабіць варожае наступленне на Сталінград. Атрады Случчыны і Капыльшчыны правялі некалькі даволі буйных аперацый па разгрому варожых гарнізонаў, а на ноч з сёмага на восьмае лістапада ў іх намячалася аперацыя па знішчэнню капыльскага гарнізона.
     Сустрэць жа вялікае свята камандаванне рашыла на сваёй асноўнай базе ў старыцкім лесе. Ва ўсіх атрадах навялі радыёпрыёмнікі на Маскву. Меркавалася раніцой 7 лістапада правесці мітынг, таму частка партызан была занята абсталяваннем трыбуны. У падпольных друкарнях Слуцкага, Капыльскага і Грэскага райкомаў партыі рыхтаваўся выпуск нумароў газет, прысвечаных вялікай гадавіне Кастрычніка. Камандзіры і камісары рыхтавалі свае святочныя загады.
     З вечара і ўсю ноч было ціха, а перад світаннем разведка данесла, што з Мінска ў Капыльскі раён прыбыла мотапяхотная часць гітлераўцаў, у якой было пяць танкаў і звыш дзесятка бронемашын. Яна амаль з ходу блакіравала старыцкі лес. Як толькі развіднела, немцы павялі імклівае наступленне на партызанскія атрады. Замест святкавання партызанам давялося ўступіць у жорсткі бой. Агульнае кіраўніцтва боем узяў на сябе Варвашэня.
     Атрадам Дунаева, Межнаўца, Шастапалава было загадана трымаць абарону ў старыцкім лесе. Частка атрадаў, у прыватнасці буйны атрад Яроменкі і іншыя, знаходзіліся ў гэты час у вялешынскім лесе. Праціўнік пра гэта не ведаў, а Варвашэня ўмела выкарыстаў гэтую вельмі важную акалічнасць. Ен паслаў загад Яроменку і другім атрадам неадкладна выступіць і ўдарыць па ворагу з тылу. Нечаканы ўдар прымусіў праціўніка адкаціцца, спыніць атакі на старыцкі лес і акапацца. Цяжкі бой цягнуўся цэлы дзень. Фашысты яшчэ некалькі разоў падымаліся ў атаку, але кожны раз адступалі, усцілаючы поле бою трупамі. 3 наступленнем цемнаты атрады рашучай атакай прарвалі блакаду і, паколькі боепрыпасы канчаліся, адышлі ў лаўскі лес.
    Гітлераўская экспедыцыя пацярпела ганебны правал. Толькі забітымі фашысты страцілі ў гэтым баі звыш чатырохсот салдат і афіцэраў. Гітлераўцы з такой панічнай паспешлівасцю ўцяклі з Капыльскага раёна, што нават не падабралі трупаў сваіх салдат, а раненых павезлі ў бітком набітыя і без таго мінскія шпіталі.
    Неўміручай славай пакрыў сябе ў гэтым баі атрад Дунаева. Адважныя дунаеўцы знішчылі каля двухсот фашысцкіх акупантаў, падбілі танк і некалькі бронемашын. Яны вытрымалі асноўны націск варожых сіл і не адступілі ні на крок. Наадварот, партызаны Дунаева самі неаднаразова падымаліся ў атаку і ў рукапашных баях знішчалі ворага.
    У баі смерцю героя загінуў Іван Мікалаевіч Дунаеў. Партызаны і насельніцтва Міншчыны на ўсё жыццё захавалі добрую і светлую памяць аб гэтым незвычайным чалавеку, адважным воіне, палымяным патрыёце.
    Атрад Шастапалава знішчыў тры варожыя танкі, адну бронемашыну і звыш сотні акупантаў. Адным словам, даволі буйная гітлераўская часць, пасланая на знішчэнне слуцкіх і капыльскіх партызан, сама была знішчана амаль поўнасцю. Партызанам не давялося правесці святочнага мітынгу, але свята ў іх было адзначана баявымі справамі.
    Група чэрвеньскіх партызан пад камандаваннем члена бюро Чэрвеньскага райкома партыі камісара партызанскага атрада «Чырвоны сцяг» Самуіла Барысавіча Плоткіна перад самым святам зрабіла засаду на Магілёўскім шасэ, недалёка ад Чэрвеня. Гранатамі яны падарвалі чатыры аўтамашыны з жывой сілай праціўніка.
     Некалькі дзесяткаў гітлераўцаў былі знішчаны кулямётным агнём. Вялікая калона акупантаў, якая прасоўвалася з Мінска на Магілёў, была затрымана больш чым на суткі.
     Нямала дыверсій было ўчынена ў гэты час у Мінску, Бабруйску, Барысаве. Па заданню атрада Градава, які дзейнічаў пераважна ў аколіцах Мінска, падпольшчыкі завода імя Мяснікова Красніцкі, Падабец, Глінскі і Віславух узарвалі ў калёсным цэху два вельмі каштоўныя станкі. Пасля гэтай дасканала арганізаванай дыверсіі цэх выйшаў са строю на даволі працяглы час.
     Атрады Філіпскіх, Пакроўскага правялі рад паспяховых аперацый па падрыву мастоў і чыгуначных пуцей. I калі ў партызанскі край прыйшла вестка аб поўным разгроме акупантаў пад Сталінградам, кожны з удзельнікаў партызанскіх баёў апошняга перыяду перажываў двайную радасць: за нашу перамогу наогул і за тое, што хоць і ў маленькай меры, але і ён дапамагаў гераічным абаронцам Сталінграда знішчаць гітлераўскія полчышчы і дабіцца вялікай перамогі.
     Разгром немцаў пад Сталінградам выклікаў яшчэ больш магутны ўздым сярод партызан і насельніцтва часова акупіраванай ворагам тэрыторыі. Весткі аб гістарычнай перамозе савецкага народа каля Сталінграда натхнілі нашых людзей на новыя гераічныя подзвігі ў імя любімай маці-Радзімы. Ствараліся новыя партызанскія атрады, тысячы людзей ішлі ў лясы, павялічваючы армію народных мсціўцаў.
* * *
     У канцы чэрвеня 1943 года з'ехаліся ў штаб Мінскага партызанскага злучэння камандзіры і камісары брыгад, атрадаў, сакратары падпольных райкомаў партыі і сакратары райкомаў камсамола, рэдактары раённых газет. Прыбылі таксама сакратары ЦК ЛКСМБ Міхаіл Васільевіч Зімянін і Кірыл Трафімавіч Мазураў, сакратар абкома камсамола Яўген Мікалаевіч Канаплін і рэдактар падпольнай газеты «Звязда» Барашкаў. Неабходна было дэталёва абмеркаваць указанні ЦК ВКП(б), зробленыя на прыёме ў Крамлі, планы новых буйных аперацый і рашэнні аб далейшым разгортванні партызанскага руху, прынятыя пленумам ЦК КП(б)Б, які незадоўга да гэтага адбыўся ў Маскве.
      Надыходзіла лета 1943 года, партызанскі рух у Мінскай вобласці і ва ўсёй Беларусі ўступаў у новы, яшчэ больш складаны і адказны перыяд.
     Лінія партызанскай барацьбы праходзіла праз кожны захоплены фашыстамі раён. Народны гнеў і помста неадступна праследавалі гітлераўцаў усюды, дзе б яны ні паяўляліся. Выконваючы рашэнні V пленума ЦК КП(б)Б аб тым, што трэба ўзмацніць удары па тылах нямецкай арміі, біць і знішчаць усюды калоны праціўніка, усеяць засадамі ўсе магістралі і дарогі, зрабіць так, каб не было ніводнага месца, дзе немцы маглі б беспакарана і бесперашкодна прайсці, партызаны ўсюды сустракалі гітлераўцаў нечаканымі ўдарамі, праследавалі іх на кожным кроку. Дзеянні беларускіх партызан з кожным днём прымалі ўсё больш шырокі размах, рух народных мсціўцаў станавіўся масавым, вырастаў ва ўсё больш грозную сілу для ворага.
     Цэлымі атрадамі і асобнымі групамі нападалі партызаны на варожыя гарнізоны, абозы, склады, спускалі пад адхон эшалоны, наладжвалі засады, забівалі здраднікаў, знішчалі гітлераўцаў пры ўсякім зручным выпадку. Не раз фашысты спрабавалі загасіць полымя ўсенароднай барацьбы, не раз пасылалі яны шматлікія добра ўзброеныя экспедыцыі супроць партызан.
     Але народныя мсціўцы бязлітасна білі фашыстаў. Тысячы гітлераўскіх салдат і афіцэраў былі зпішчаны зброяй савецкіх партызан.
     Падпольныя партыйпыя арганізацыі, камандзіры і камісары партызанскіх атрадаў побач з баявой работай разгарнулі і сістэматычна вялі сярод насельніцтва палітычную работу, расказвалі праўду аб Савецкім Саюзе, аб бязлітаснай барацьбе Чырвопай Арміі і ўсяго савецкага народа супроць фашыспкіх захопнікаў, аб немінучай пагібелі крыважэрных акупантаў. Усімі сродкамі прапагандысты і агітатары-падпольшчыкі выкрывалі на фактах ілжывую фашысцкую прапаганду, выхоўвалі нянавісць і гнеў да акупантаў. I ў выніку насельніцтва часова акупіраваных раёнаў Беларусі ішло за камуністамі-падпольшчыкамі, за партызанамі, бо яно бачыла ў асобе партызан сваіх верных заступнікаў, адданых сыноў народа, сваю апору ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх полчышчаў.
     Гераічная Чырвоная Армія сваімі актыўнымі баявымі дзеяннямі супроць акупантаў з кожным днём усё больш разбурала планы і мары крывавага Гітлера, які задумаў пакарыць нашу краіну, заняволіць народы Савецкага Саюза. Што ні дзень, то ўсё больш набліжалася гадзіна расплаты за ўсе злачынствы, учыненыя гітлераўцамі на савецкай зямлі. У прадчуванні гэтай гадзіны фашысцкія вырадкі ўсё больш лютавалі. Яны спальвалі нашы гарады і сёлы, гналі савецкіх людзей на катаржныя работы, знішчалі мірнае насельніцтва.
     Падпольныя партыйныя арганізацыі ў тыле ворага прынялі ўсе меры для таго, каб зберагчы беларускі народ ад знішчэння і гвалтоўнага ўгону ў рабства ў Германію. Бальшавікі-падпольшчыкі, партызаны і партызанкі аддалі многа сіл для таго, каб разладзіць замыслы ворага, не даць яму ажыццявіць у поўнай меры яго чорную справу. Сяляне многіх раёнаў у адказ на загад немцаў — аб адпраўцы ў Германію — пайшлі ў лясы да партызан. Па ініцыятыве падпольных райкомаў і міжрайкомаў партыі ў гарадах і вёсках былі створаны атрады самаабароны. На ўзброеную барацьбу супроць гітлераўскіх людаедаў, супроць банд факельшчыкаў узнімаліся сотні тысяч савецкіх людзей. Партызаны грамілі валасныя ўправы, адбівалі эшалоны з насельніцтвам, якое немцы гналі ў Германію. Не нямецка-фашысцкія акупанты, а савецкія людзі былі гаспадарамі на часова акупіраванай ворагам тэрыторыі.
     3 дня ў дзень беларускія партызаны загартоўваліся палітычна, накоплівалі баявы вопыт, узбройваліся, авалодвалі ваенным майстэрствам, мацавалі сувязь з насельніцтвам. Наступленне савецкіх войск на ўсіх франтах беларускія партызаны і партызанкі падтрымлівалі новым павышэннем сваёй баявой актыўнасці. Яны дапамагалі Чырвонай Арміі граміць і знішчаць ворага з тылу, разбуралі яго камунікацыі, наносілі ўдары па падыходзячых к фронту нямецкіх часцях, захоплівалі, кантралявалі і разбуралі многія чыгуначныя лініі, скрыжаванні шасэ, пускалі пад адхон варожыя эшалоны, узрывалі чыгуначнае палатно і масты.
      Чырвоная Армія дапамагала партызанам вайсковай тэхнікай, боепрыпасамі, а з радоў партызан ішло ў армію баявое папаўненне. Многія аперацыі па разгрому ворага на тэрыторыі Беларусі распрацоўваліся і праводзіліся сумесна.
     Ні тэрор, ні правакацыі, ні лжывая прапаганда ворага не зламалі высокага маральнага духу і стойкасці беларускага народа. Народ заставаўся нёпахісным у сваёй жалезнай рашучасці змагацца да апошняй кроплі крыві супроць фашысцкіх прыгнятальнікаў. Уплыў беларускіх бальшавікоў-падпольшчыкаў на шырокія масы насельніцтва часова акупіраваных раёнаў не паслабляўся ні на хвіліну. Цэнтральны Камітэт КП(б)Б праз падпольныя партыйныя цэнтры, падпольныя партыйныя арганізацыі, праз камісараў партызанскіх атрадаў згуртоўваў іх ідэйна, палітычна, арганізацыйна.
     Наша барацьба паказала, што Камуністычная партыя вырасціла і выхавала партыйных і беспартыйных бальшавікоў, людзей асобага складу, якія разам змагаліся за ўмацаванне магутнасці нашай краіны, разам ваявалі і пралівалі кроў на франтах і ў тыле ворага ў імя свабоды і велічы маці-Радзімы.
     «Беларускія партызаны,— гаварыў К. Я. Варашылаў на перадвыбарным сходзе выбаршчыкаў Мінскай выбарчай акругі сёмага лютага 1946 года,— адыгралі велізарную ролю ў барацьбе з ворагам, у справе яго разгрому... Беларускі народ — гэта такі народ... які ні пры якіх абставінах, нават калі б яны былі ў дзесяць разоў больш цяжкімі, чым тыя, якія мы перажылі, не пойдзе ва ўслужэнне да ворага, не схіліць сваёй гордай галавы перад ворагам і будзе з ім біцца да апошняй кроплі крыві. Гэта цэніць Савецкі Саюз, гэта цэніць наша партыя».
     Беларуская партыйная арганізацыя па праву ганарыцца сваімі партызанамі і партызанкамі. Барацьба беларускіх партызан увайшла ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны як адна з яркіх яе старонак і будзе жыць у вяках.
     Уся баявая дзейнасць беларускіх партызан мела вялікія поспехі таму, што ва ўсіх раёнах, гарадах і сёлах рэспублікі, а таксама ў атрадах нястомна працавалі падпольныя партыйныя камітэты і пярвічныя партаргапізацыі, тысячамі ніцяў звязаныя з насельніцтвам. Камуністы і камсамольцы былі душою партызанскага руху, з'яўляючыся прыкладам для ўсіх партызан і партызанак. Яны заўсёды знаходзіліся ў першых радах адважных барацьбітоў за справу народа.
     Плённай была работа падпольных партыйных арганізацый Беларусі і барацьба беларускіх партызан таму, што імі непасрэдна кіраваў Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.
 

да зместу

       

да 65-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©