|
ВЫПРАБАВАННЕ ВАЙНОЙ
22 чэрвеня
1941 г. мірнае жыццё савецкіх людзей было ў адно імгненне
перапынена вераломным нападам фашысцкай Германіі. Чорным і
змрочным здаўся сонечны летні дзень... Жыхары раёна мужна
сустрэлі цяжкую вестку аб пачатку вайны. Тады ж, у нядзелю, у
раённым Доме культуры прайшоў сход партыйна-гаспадарчага актыву,
на якім былі абмеркаваны неадкладныя меры па пераводу жыцця на
ваенныя рэйкі. На плошчы Любані адбыўся мітынг жыхароў пасёлка і
раёна.
У першы ж дзень
вайны пачалася мабілізацыя мужчын прызыўнога ўзросту, але многія
любанцы, не чакаючы павесткі, тыя, хто не падлягаў прызыву,
прыходзілі ў ваенкамат самі, як падказвала ім сумленне. Баі
грымелі далека на заходніх рубяжах краіны, а кіраўніцтва раёна
абмяркоўвала мерапрыемствы на выпадак акупацыі Любаншчыны
ворагам, ствараліся будучыя партызанскія базы, назапашвалася
зброя і прадукты. Прадумваліся спісы тых, хто павінен быў
застацца на акупіраванай тэрыторыі для арганізацыі падпольнай і
партызанскай барацьбы. 3 камсамольцаў і моладзі быў створаны
знішчальны батальён, які ўзначаліў начальнік Любанскага
райаддзела НКУС М. Ермаковіч. Падпольная работа патрыётаў
Любаншчыны, гераічная партызанская барацьба, якая разгарнулася з
першых дзён акупацыі, у многім была прадвызначана актыўнымі
дзеяннямі, аператыўнай арганізацыяй работы кіраўніцтва і актыву
раёна з першых дзён пасля аб'яўлення вайны.
Добраахвотнікі і
байцы знішчальнага батальёна, які праз некаторы час стаў асновай
партызанскага атрада М. Ермаковіча, ахоўвалі лініі сувязі,
тэлефонную і тэлеграфную станцыі, масты праз Арэсу, склады,
магазіны. Неаднаразова паступалі звесткі аб з'яўленні варожых
дыверсантаў, байцы накіроўваліся на іх пошук і знішчэнне. 3
кожным днём было ўсё больш трывожна, але панікі не адчувалася.
Усе мерапрыемствы і работы праводзіліся планава, арганізавана.
Старшыня калгаса «Пралетарый» В. Рудзько разам з іншымі
калгаснікамі перагнаў на ўсход калгасны статак у 250 галоў. 3
саўгаса «10-годдзе БССР» заатэхнік Г. Пашкевіч вывела 400 галоў
кароў. Грамадскую жывёлу раздавалі калгаснікам, рабочым і
служачым, яе пазней выкарыстоўвалі партызаны. Трактары і іншую
сельскагаспадарчую тэхніку разбіралі і хавалі ў лесе, на
астравах сярод балот. Жыхары Любані і Любанскага раёна
рыхтаваліся надежна сустрэць ворага...
26 чэрвеня
быў захоплены ворагам Мінск, баі грымелі каля Слуцка, Старых
Дарог. Усё бліжэй чулася гарматная кананада. Праз Любаншчыну
ўдзень і ўночы праходзіла на ўсход вялікая колькасць
разгромленых часцей, асобных акружэнцаў. М. Ермаковіч дакладваў
у ЦК КП(б)Б: «Да воінскіх часцей, якія засталіся ў тыле ворага,
прызначаліся праваднікі з мясцовага насельніцтва. Такіх груп
праведзена 9, кожная ад 50 да 150 чалавек... Праведзена таксама
вялікая колькасць дробных груп. Іх забяспечвалі прадуктамі, для
параненых давалі падводы. Была праведзена група сакратара
Мінскага абкома Казлова з 6 чалавек у Старобінскі раён, а
таксама групы ў Заслаўскі, Уздзенскі, Пухавіцкі раёны.
Настрой
насельніцтва ў адносінах да савецкай улады добры... Жывёлу, якую
не паспелі адагнаць на ўсход, накіравалі ў лес. Працягваецца
ўборка ўраджаю, ён размяркоўваецца ў асноўным па працаднях,
пакідаецца фонд для за беспячэння хлебам многасямейных і сем'яў
чырвонаармейцаў. У саўгасах ураджай размяркоўваецца сярод рабо
чых...»
3 вёсак у Любань ехалі на падводах ці ішлі пешшу мабілізаваныя,
а вораг ужо з'яўляўся на прасёлачных дарогах. У дыверсантаў былі
падрабязныя карты ўсёй мясцовасці, яны дзейнічалі ўпэўнена і
нахабна. Не ўсе мабілізаваныя змаглі трапіць у свае часці, вораг
набліжаўся ў грукаце танкаў, клубах чорнага дыму, узрывах
снарадаў і страляніне імкліва і рашуча...
Ніхто не мог
прадказаць у тыя гарачыя летнія дні 1941 г., як доўга будзе
вісець над Любаншчынай фашысцкая навала, якія жахі акупацыі
давядзецца перажыць людзям. Але да яе рыхтаваліся і былі гатовы...
30 чэрвеня ў Любані ўпершыню з'явіліся немцы. У той дзень яны не
затрымаліся доўга, а ў пачатку ліпеня раён быў поўнасцю
акупіраваны ворагам. Пачалася баявая, гераічная старонка
барацьбы любанцаў з акупантамі на захопленай тэрыторыі ў
партызанскіх атрадах, у патрыятычных падпольных групах, водгук
аб якой жыве і сёння...
В. Р. Феранц
да зместу |
|