|
Не схілілі галавы
Чорная хмара
акупацыі апусцілася на раён, але народ не скарыўся, не змірыўся
з новым рэжымам, які насаджвалі вылюдкі. Падпольная патрыятычная
група праз некалькі месяцаў пасля акупацыі была створана ва
Урэччы. Актыўнымі членамі яе былі браты Уладзімір, Аляксандр і
Мікалай Гурскія. Мікалай Гурскі і Іван Пятніцкі ўладкаваліся на
работу на склад і мелі магчымасць перадаваць партызанам прадукты
харчавання. Зінаіда Марзон працавала ўрачом у мясцовай бальніцы,
Дзмітрый Собін — ветэрынарным урачом. Шыльда «Тыф», якую Зіна
павесі ла на дзвярах адной з палат, дазволіла арганізаваць
лячэнне савецкіх байцоў і партызан. Падпольная група расла,
шырылася яе дзейнасць. У яе ўвайшлі таксама Іван Калпакоў,
Міхаіл Рыбачук, Пятро Пратасеня, Валянціна Францкевіч, Юстын
Безбародзька, Захар Меляшчэня, Раман Стасюк. Кіраваў групай
Мікалай Гурскі. Падпольшчыкі збіралі і перадавалі партызанам
зброю, медыкаменты, прадукты харчавання, распаўсюджвалі лістоўкі.
У хаце Рамана Стасюка патрыёты слухалі па радыё Маскву,
запісвалі зводкі Саўінфармбюро. Аляксандр Гурскі арганізаваў
некалькі дыверсій на дарозе Кучына — Урэчча, узарваў машыну з
паліцаямі.
Іван Калпакоў
у 1939 г. быў накіра ваны на работу ў Заходнюю Беларусь,
працаваў начальнікам раённай міліцыі. Адступаў разам з байцамі
Чырво-най Арміі, каля Слуцка асколак нямецкай міны пашкодзіў яму
нагу. Пачалася гангрэна, у непрыстасаваных умовах вайсковы
хірург зрабіў ампутацыю. Калпакоў дабраўся да Урэчча, увайшоў у
групу Гурскага. Адкрыў шавецкую майстэрню, якая стала базай для
забеспячэння партызан усім неабходным. Здраднік выдаў патрыётаў,
Калпакоў з таварышамі былі схоплены і пасля доўгіх допытаў і
катаванняў расстраляны.
Тыя, каму
ўдалося пазбегнуць арышту, працягвалі барацьбу. Частка
падпольшчыкаў папоўніла партызанскі атрад М. Розава, іншыя
засталіся ва Урэччы і, як маглі, шкодзілі акупацыйным уладам.
Аднойчы выкралі намесніка каменданта ўрэцкага гарнізона,
вядомага хабарніка і шпікулянта, і аднравілі яго да партызан.
Ворагам
удалося напасці на след сям'і Гурскіх, яны схапілі і расстралялі
Мікалая, Аляксандра, іх маці Аляксандру Міхайлаўну — усяго 25
чалавек. Уладзімір у той дзень адсутнічаў дома. У хаце была
пакінута засада, і Уладзімір Гурскі накіраваўся да партызан,
дарога да якіх яму добра вядома. Быў падрыўніком, не адзін
варожы эталон, помсцячы за братоў і маці, пусціў ён пад адхон...
Пасля вызвален ня раёна прыйшоў пахавальны ліст на старэйшага
брата, Пятра... Застаўся Уладзімір Гурскі адзін з некалі вялікай,
дружнай сям'і.
Р. I. Каштальян
да зместу |
|