|
ЛЮБАНСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ
КП(б)Б
(21.3.1943-1.7.1944 г.)
Склад
падполънага Любанскага райкома КП(6)Б
30 ліпеня
1941 г. Мінскі падпольны абком КП(б)Б зацвердзіў раённую тройку
ў складзе А. С. Луферава (старшыня Любанскага райвыканкома), Я.
Д. Гарбачова і М. Я. Ермаковіча. У лістападзе 1941 г. М. Я.
Ермаковіч быў накіраваны абкомам партыі ў Маскву з дакладам аб
рабоце абкома КП(б)Б, Я. Д. Гарбачоў у студзені 1942 г. загінуў.
Тройка спыніла сваё існаванне.
Падпольны
райком партыі створаны Мінскім падпольным абкомам КП(б)Б 21
сакавіка 1943 г.
Сакратар А.
А. Баравік.
Члены
райкома: А. I. Далідовіч, А. С. Луфераў, I. Д. Ламашка, Д. П.
Бародзька.
Друкаваны орган
Любанскага падпольнага райкома КП(б)Б — газета «Кліч Радзімы».
Рэдактары: Г. В. Сыцько (да мая 1943 г.), А. Д. Сакевіч (да
верасня 1943 г.), I. В. Куляшоў (з верасня 1943 г.).
ЛЮБАНСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ
ЛКСМБ
(1.10.1942-1.7.1944 г.)
3 верасня
1941 г. камсамольскай работай па загаду Любанскай партыйнай
тройкі кіравалі камсамольцы — настаўніца Нежынскай школы
Ф. Г. Конанава і брыгадзір калгаса «12 год Кастрычніка»
А. П. Майстрэнка. Яны стваралі падпольныя арганізацыі, рыхтавалі
моладзь да ўступлення ў партызаны. Ф. Г. Конанава загінула ў
студзені 1942 г. У жніўні 1942 г.
А. П.
Майстрэнка зацверджаны ўпаўнаважаным ЦК ЛКСМБ па Любанскаму
раёну. Любанскі падпольны райком ЛКСМБ пачаў работу 1
кастрычніка 1942 г. Яго асноўная база знаходзілася ў
партызанскім атрадзе імя Я. Д. Гарбачова і ў 25-й брыгадзе імя
П. К. Панамарэнка.
Склад
падпольнага РК ЛКСМБ
Сакратары: А.
П. Майстрэнка, 3. С. Дуброва.
Члены
райкома: I. К. Бердніковіч, Ц. К. Калядка, I. С. Філазафовіч, А.
Д. Шаўцоў.
Подпольные партийные и
комсомольские органы Белоруссии в годы Великой Отечественной
войны. Минск, Беларусь, 1975.
да зместу |
|