Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Разгром Любанскага гарнізона



     Да свята 24-й гадавіны Кастрычніка партызаны рыхтавалі свой асаблівы, партызанскі падарунак. Было вырашана разграміць варожы гарнізон у Любані. Аперацыя нялёгкая, вельмі небяспечная. Да яе рыхтаваліся старанна, загадзя. Трэба было ўсё прадумаць, спланаваць як след... Дзве баявыя групы са станковымі кулямётамі павінны былі пайсці наперад, каб перарэзаць дарогі з Любані на Урэчча і на Пагост, Слуцк. Было вядома, што ў Любанскай камендатуры ёсць радыё і тэлефонная сувязь з суседнімі гарнізонамі, у любы час гітлераўцы маглі кінуць падмацаванне.
     Асобна былі створаны ўдарныя трупы гранатамётчыкаў і аўтаматчыкаў пад камандаваннем Бельскага і Варвашэні. Групы павінны былі падпаўзці да будынка, дзе размяшчалася камендатура, зняць вартавых і роўна а чацвёртай гадзіне раніцы атакаваць эсэсаўцаў. Камандзірам групы аўтаматчыкаў быў Змітро Гуляеў, камісар атрада Далідовіча, яму быў прыданы атрад Патрына. Астатнія сілы былі падзелены на дзве часткі. Адна павінна была наступаць з паўночнага боку мястэчка, а другая — з паўднёвага.
     А другой гадзіне ночы 7 лістапада байцы Гуляева і атрад Патрына падышлі да таго месца Арэсы, дзе яна працякае найбліжэй да Любані. Тут быў мост, ён служыў адзінай пераправай цераз раку. Гітлераўцы наставілі тут моцную ахову і нібы засланілі сябе ад небяспек з лясістых месц раёна.
      Гарбачоў атрымаў заданне: у райцэнтр пад выглядам сялян заслаць пяцёх партызан, якія ў вызначаны час падышлі да моста з гарадка і па сігналу рынуліся на ахову. Я загадаў вылучыць дзве групы — ад Гуляева і ад Патрына. Яны павінны былі падысці да моста ўздоўж ракі з правага боку і з левага, знішчыць ахову.
     На мост пайшлі чатырнаццаць смельчакоў. Пяць партызан павінны былі накінуцца на ахову з боку горада. Выбраўшы зручны момант, схапілі нямецкіх патрулёў. Тры кулямётчыкі спалі каля агнявога пункта, але ім не давялося нават прачнуцца...
     Дарога была ачышчана, атрад і групы рушылі на свае пазіцыі. Выйшлі дакладна па плану каля будынка, дзе размясціліся эсэсаўцы. Партызан аклікнуў толькі вартавы. Кароткай чаргой з аўтамата Гуляеў скасіў гітлераўца. Страляць дачасна было рызыкоўна, гэта магло ўспалашыць гарнізон, аднак іншага выйсця не было. Пакуль фашысты ўзварушыліся, групы Гуляева паспелі дасягнуць глінабітнага будынка. Чуўся звон шкла, крыкі і стогны гітлераўцаў. 3 вышак застрачылі станковыя кулямёты. Флангавыя групы Патрына адкрылі агонь на вышках і па вокнах будынка. Акупанты спрабавалі выскакваць праз вокны, але тут жа падалі ад куль. Застракаталі нямецкія кулямёты і з іншых агнявых пунктаў, аднак яны білі неўпапад. У цемені, добра ведаючы кожны завулак, нашы атрады абышлі іх.
     Акрамя эсэсаўцаў, у Любані была камендатура гестапа, атрад паліцыі. Яны былі атакаваны баявымі групамі Далідовіча і Розава. Акупанты спрабавалі супраціўляцца, на вуліцах паднялася безладная страляніна, аднак налёт быў такі раптоўны, што ўся фашысцкая зграя, апанаваная панікай, не здолела заняць абарону. Бой цягнуўся каля дзвюх гадзін, ён прайшоў нават з большым поспехам, чым мы чакалі. Варожы гарнізон быў разгромлены поўнасцю. Больш паўсотні фашыстаў забіта, многія паранены, частка паліцаяў разбеглася. Нашы атрады захапілі шмат зброі, боепрыпасаў, прадуктаў і вопраткі. Значная частка прадуктаў і вопраткі была раздадзена мясцоваму насельніцтву.
     Раніцай, калі асноўныя групы ўжо адышлі ад Любані і прыпыніліся ў вёсцы Рэдкавічы, мы атрымалі данясенне камандзіраў засад на дарогах. Яны паведамлялі, што варожых падмацаванняў не відаць. Я аддаў загад зняць заставы.
Ужо добра развіднела, настала здаровая і даволі яшчэ свежая раніца позняй восені. Сонца паднялося і зайграла ў вокнах трапяткімі, рознакаляровымі вясёлкамі. I па меры таго, як яно падымалася, у сё свяжэла на вуліцы. Лёгкі іней раставаў на страхах, пабліскваючы вадзянымі кропелькамі, сям-там з утульнага кутка, дзе-небудзь з-пад гнілога шула выглядваў пучок яшчэ зялёнай травы.
      На вуліцу выйшлі дзяўчаты. Напярэдадні акупанты апавясцілі, што ўсе савецкія святы адмяняюцца, што за святкаванне гадавіны Кастрычніцкай са цыялістычнай рэвалюцыі людзі будуць цяжка пакараны, аднак вось жа дзяўчаты выйшлі. Паступова на вуліцы пача ло з'яўляцца ўсё больш і больш людзей. Даведаўшыся, што мы сёння ноччу страсянулі любанскі гарнізон, сяляне радаваліся, віншавалі нас. Слова за слова, даведаліся, што ўчора мы слухалі Маскву. Абступілі нас з усіх бакоў, прасі лі затрымацца хоць на адну хвіліну, хоць двума словамі паведаміць, што чутно з Масквы, з Крамля.
     Так сам сабою ўзнік у Рэдкавічах святочны мітынг. Рызыкуючы трапіць у небяспечнае становішча, мы ўсё ж крыху затрымаліся ў вёсцы. Я павіншаваў сялян са святам дваццаць чацвёртай гадавіны Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і расказаў аб урачыстым паседжанні ў Маскве.
     Здавалася, што ні ў адно свята людзі не перажывалі такой вялікай, усёахапляючай радасці. I мы радаваліся разам з імі. Радаваліся ад таго, што Радзіма наша выстаяла перад варожым націскам, што больш сілы набірае наша Чырвоная Армія. Нарэшце, радасць прыходзіла ад таго, што бой прайшоў з поспехам.
                                                                                      В. I. Казлоў. 3 кнігі «Людзі асобага складу»
 

да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©