Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Такое кароткае жыццё...



     Брагін Аляксей Фёдаравіч (н. 14.3. 1905 г.) — арганізатар і кіраўнік партызанскага руху на Беларусі. Да вайны працаваў сакратаром Мінскага абкома КП(б)Б. Пакінуты для падпольнай работы ў тыле ворага, займаўся стварэннем падпольных райкомаў, арганізацыяй партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Мінскай і Палескай абласцей. Быў схоплены ворагамі ў кастрычніку 1941 г., пасля доўгіх допытаў і катаванняў забіты пры спробе пабегу.
    А. Ф. Брагін пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Леніна. Яго імем была названа партызанская брыгада.

     Нядоўгім быў удзел у вайне А. Ф. Брагіна. Трагічна склаўся яго лес, столькі ён мог бы яшчэ зрабіць — і не паспеў за свае 36 гадоў... На пасадзе сакратара Мінскага абкома КП(б)Б ён таксама працаваў нядоўга, з сакавіка 1941 г. За гэты час паспеў пазнаць людзей у вобласці, пазнаёміцца са станам спраў — і наступіў чорны дзень 22 чэрвеня. 3 самага пачатку вайны Аляксей Фёдаравіч акунуўся ў яе пекла, у неспакойную, трывожную, новую для яго ваенную справу, у якой паказаў сябе стойкім і мужным байцом.
     У той цёмны асенні вечар А. Ф. Брагін разам з членам бюро Мінскага абкома Я. Д. Гарбачовым накіраваўся на сустрэчу з падполыпчыкамі ў былы саўгас «10-годдзе БССР». Нечакана ў вячэрнім змроку каля пасёлка Багуслаўка натыкнуліся на варожую засаду. Правакатар, з мясцовых, паказаў на Брагіна. Пачалася перастрэлка, Аляксей Фёдаравіч быў паранены. Гарбачоў выносіў таварыша з поля бою, але нечакана наляцела некалькі конных гітлераўцаў.



Помнік А. Ф. Брагіну ў Любані

     Знямоглага ад страты крыві А. Ф. Брагіна схапілі, прывезлі ў в. Турок. Доўга цягнуліся жорсткія допыты патрыёта. Сакратар абкома, паранены і знямоглы, страціўшы шмат крыві, мужна пераносіў катаванні і здзекі. На адным з допытаў схапіў стул і ўдарыў фашыста, кінуўся да акна, але варожая куля дагнала патрыёта... Раз'юшаныя гітлераўцы забаранілі хаваць А. Ф. Брагіна.
     У гарадскім скверы Любані ў 1964 г. устаноўлены помнік А. Ф. Брагіну (скульптар Б. Івонцьеў) — рашучы разварот плеч, мужны, ад крыты твар. Такім яго ведаюць і памятаюць любанцы, адважным і смелым воінам, барацьбітом. Імя А. Ф. Брагіна, узнагароджанага ордэнам Леніна і медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ст., носіць адна з вуліц г.Любані.

В. Р. Феранц

 

да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©