Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

У чэрвені 1941 -га...
3 успамінаў былога партызана Л. М. Манкевіча


     Была сонечная нядзельная раніца. Толькі не радаваліся ей людзі: ужо было вядома, што на краіну па-драпежніцку напаў вораг. У другой палове дня 22 чэрвеня ў Доме культуры пачаўся сход партыйна-гаспадарчага актыву раёна. Нам, вучням старэйшых класаў, даручылі ахоўваць будынак. «Сачыць за абстаноўкай, незнаёмымі падазронымі людзьмі, а таксама за небам», — так інструктаваў наш ваенрук.
     Не прайшло і паўгадзіны, як у небе не вельмі высока праляцелі некалькі самалётаў з чорнымі крыжамі на крылах. Над Любанню яны развярнуліся і накіраваліся назад. Праз некаторы час у баку Слуцка пачуліся ўзрывы скінутых з самалётаў бомб. Так да нас увачавідкі прыйшла вайна...
Пасля сходу на плошчы адбыўся мітынг. Ваенком аб'явіў аб усеагульнай мабілізацыі. Многія жыхары Любані адразу запісваліся добраахвотнікамі ў Чырвоную Армію. Тых, хто па ўзросту не трапляў пад прызыў, збіралі ў райкоме камсамола. Мы даведаліся, што з камсамольцаў і моладзі раёна фарміруецца знішчальны батальён. Многія мае сябры — Баляслаў Куркевіч, Уладзімір Лукоўскі, Андрэй Раменчык, Уладзімір Нізкі, Уладзімір Раменчык сталі яго байцамі. Потым да іх далучыліся Эдуард Драгун, Яўген Труль, Лагун, Зайцаў і многія іншыя ўчарашнія школьнікі.
     На нас ускладвалася задача ахоўваць масты цераз Арэсу, магазіны і склады. Неслі вартавую службу каля будынкаў райкома партыі і райвыканкома. Праз некалькі дзён з Любані эвакуіраваліся амаль усе ўстановы, прадукты са складаў і магазінаў перададзены часцям Чырвонай Арміі.
     Баі ў тыя першыя тыдні вайны ішлі ў раёне Слуцка і Старых Дарог. Вораг да пары да часу не наведваўся ў Любань. Варожы гарнізон стаў тут толькі ў канцы жніўня. Некаторыя любанцы падаліся служыць у паліцыю. Сярод іх былі партызанскія сувязныя, патрыёты Валодзя Раменчык, Сяржанін, Гідрановіч і іншыя.
     Чырвонаармейцаў з разгромленых ворагам часцей праходзіла ў тыя дні многа. Людзі чым маглі дапамагалі ім, давалі прадукты, цывільную вопратку, праводзілі на ўсход. Разам з акружэн цамі пайшлі многія нашы сябры — Труль, Нізкі, Драгун. Пайшоў з групай чырвонаармейцаў і я. У Гомелі звярнуўся ў ваенкамат, каб мяне накіравалі на фронт. Просьба была задаволена, мяне залічылі ў спецыяльную групу, якая павінна была займацца арганізацыяй партызанскай барацьбы паміж Барысавам і Мінскам. Потым групу перадалі ў асобны батальён 232-й стралковай ды візіі, якая абараняла Чарнігаў, Прылукі, Палтаву. У кастрычніку часць, у якой я служыў, трапіла ў акружэнне і была разбіта. Я вярнуўся ў Любань. Па дарозе сустрэў партызан з атрада М. М. Розава. Далейшы ўдзел у барацьбе з ворагам прымаў у радах народных мсціўцаў.
 

да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©