|
Смерць патрыёткі
Помнік Ф. Г. Конанавай у г.Любань
У штаб прыйшоў сакратар Любанскага падпольнага райкома
камсамола Адам Майстрэнка. Я слухаў яго даклад аб рабоце
камсамольскай арганізацыі і з трывогай чакаў, што скажа
Майстрэнка пра Феню Конанаву. Ён расказаў пра актыўную работу
камсамольскай арганізацыі атрада Храпко, назваў прозвішчы
асобных камсамольцаў, у прыватнасці Мікалая Татура, які
вызначыўся ў многіх баях і найлепш праявіў сябе як камсамольскі
арганізатар. Падрабязна расказваў ён пра дзейнасць
камсамольцаў-падпольшчыкаў у Баянічах, Рэдкавічах, Жывуні,
Загаллі, Азярным, а пра Ніжын змаўчаў, у той час калі заўсёды ён
раней абавязкова пачынаў з ніжынскай камсамольскай арганізацыі.
Я сам спытаў:
— А як ніжынцы? Як Феня? Майстрэнка апусціў вочы твар
яго пацямнеў:
— Не збераглі мы Феню, — нарэшце сказаў ён глухім
голасам.
Відаць, яму нялёгка было гаварыць. Майстрэнка разумеў,
што з гэтага яму трэба было пачынаць свой даклад, але вымавіць
такія словы было вельмі цяжка, неяк не паварочваўся язык,
пачынала перасыхаць у горле.
— Ніжынская камсамольская арганізацыя, — працягваў
Майстрэнка, — і да гэтага часу ў глыбокім смутку. Падпольшчыкаў
больш стала, а Феню не збераглі...
Больш месяца таму назад Феня была накіравана райкомам
на заданне і, вяртаючыся назад, трапіла на засаду эсэсаўцаў.
Дзяўчыну схапілі. Пазналі, што гэта Конанава, і павялі ў Ніжын.
Соснаўскі камендант і кузьмічоўская паліцыя разлічвалі на рэванш
за свае ранейшыя няўдачы ў Ніжыне і навакольных вёсках. Плюгавы
бургамістр Дубік ужо смакаваў сваю будучую славу, уяўляў сябе з
нямецкім ордэнам на грудзях. У вырадка з'явіліся намеры правесці
допыт Конанавай у яе роднай вёсцы, на вачах людзей. Ён разлічваў,
што праз Конанаву ўдасца раскрыць усю ніжынскую падпольную
арганізацыю.
Помнік Ф. Г. Конанавай у в. Нежын
Ну, цяпер усё! — ашчэрыўшы зубы,
гаварыў Дубік. — Наглумілася з нашых паноў, дапякла многім...
Цяпер усё скажаш. Зараз тут будуць названы прозвішчы ўсіх тых,
хто звязан з партызанамі.
Загадаўшы прывесці Феню на плошчу, Дубік развязаў ей
рукі.
— Паказвай, хто тут бандыт! — крыкнуў ён. — Усіх
выкажаш, жывой застанешся!
Над галавой звераватага бургамістра праляцеў камень і ўрэзаўся ў
пераносіцу паліцая, які стаяў з вінтоўкай каля Фені. Паліцай
схапіўся рукамі за твар, завойкаў. Дубік разгубіўся... Феня
шпарка падняла з зямлі той жа камень і стукнула ім бургамістра
па мордзе... Паліцаі збілі Феню з ног. Паляцелі яшчэ каменні,
гітлераўцы і паліцаі пачалі страляць, людзі разбегліся.
Дні праз два Дубік зноў наведаўся ў Ніжын. Твар у
бургамістра быў абвязаны. Нічога не дабіўшыся ад Фені ў
Кузьмічах, ён зноў прывёз яе ў Ніжын. Дзяўчына сядзела на возе
змучаная, ледзь жывая.
Цяпер ты будзеш гаварыць! — сіпеў наліцай.
Ён загадаў выгнаць да Арэсы ніжынскіх дзяўчат і
прыгразіў Фені, што калі яна не выкажа падпольшчыкаў, то кожная
дзесятая з яе сябровак будзе расстраляна.
Феня зірнула на дзяўчат. Яна сядзела на возе. Паліцаі ведалі,
што стаяць яна ўжо не можа, і не ссаджвалі яе. Дзяўчаты стаял і
шчыльнай купкай, туліліся адна да адной, са спагадай глядзелі на
Феню.
Феня рабіла выгляд, што не чула пагроз фашысцкага
прыслужніка. Дубік падышоў да воза, штурхануў дзяўчыну і
паўтарыў тое, што нядаўна сказаў. Феня падняла на яго запухлыя
вочы і бездапаможна апусціла галаву. Яна, відаць, вырашыла не
рэагаваць на пагрозы і катаванні, не стагнаць, не гаварыць ні
слова.
— Прызнавайся! — крычаў Дубік і штурхаў дзяўчыну ў галаву. —
Прызнавайся!
Феня маўчала.
— Бачыце, дурніцы, — павярнуўся паліцай да дзяўчат, —
ёй не дорага ваша жыццё, яна нават і слухаць не хоча.
— Губіцелі! — крыкнула адна з дзяўчат, — людаеды, вы яе
замучылі, закатавалі, цяпер нежывую гаварыць вымушаеце!..
— У нас і мёртвыя загавораць, мы ёй развяжам язык!
Паліцаі падхапілі Феню пад рукі, паднялі і паставілі на
мёрзлую зямлю. Дзяўчаты загаласілі, падаліся наперад: Феня была
босая, ногі пасінелыя і апухлыя ад пабояў. Хістаючыся, намагаючы
апошнія сілы, Феня настаяла з паўхвіліны і павалілася. Паліцаі
паднялі яе.
— Развязаць? — адзін з іх спытаў Дубіка.
— Не, не! — замахаў рукамі бургамістр.— Вырывайце ёй
валасы...
Дзяўчаты рынуліся да Фені, збілі з ног аднаго паліцая,
але другія конныя загарадзілі ім дарогу.
Феня мужна пераносіла катаванні. Ёй вырывалі валасы,
выкручвалі рукі. Калі яна страціла прытомнасць, Дубік загадаў
кінуць яе ў ледзяную ваду Арэсы...
Так загінула Феня Конанава...
В. I. Казлоў. 3 кнігі «Людзі асобага складу»
да зместу |
|