Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

 

ПАДПОЛЬНАЯ РАЁННАЯ ГАЗЕТА "КЛІЧ РАДЗІМЫ" ПАВЕДАМЛЯЛА. 1943 г.

Бязлітасна знішчаць фашысцкае звяр'ё

     Да вайны я працаваў шафёрам. Жылося радасна і заможна. Але люты вораг нарушыў спакойнае жыццё, зруйнаваў калгас... У час аднаго налёту на вёску немцы сагналі ўсіх мужчын у адно месца, паставілі вакол кулямёты і, пагражаючы смерцю, патрабавалі завесці іх у лагер партызан. Але ніхто не прараніў ніводнага слова. У другі раз гітлераўцы схапілі мяне, збілі і загадалі завесці іх да партызан. Я павёў іх, але зусім у другім напрамку. Завёўшы немцаў у лес, я выратаваўся бегствам. 3 таго часу я знаходжуся ў атрадзе. Усе камсамольцы нашай вёскі, уся моладзь і сталыя мужчыны зараз змагаюцца з акупантамі ў партызанскім атрадзе.
Сцяпан М.,
камсамолец-партызан


Нямецкім нягоднікам не пазбегнуць расплаты

     Сялянамі вёсак Асавецкага і Ямінскага сельсаветаў складзены акт аб тых злачынствах, якія ўтварыла гітлераўская разбойнічая банда. Ад крывавых рук забойцаў загінула 113 мірных жыхароў. Сярод іх Ільчык Цімох, 99 год, Харытановіч Якуб, 80 год, Дадако Аксінья, 70 год, Жартун Таня, 29 год, і яе дачка, 2 гады. Гітлераўскія варвары спалілі і разбамбілі з самалётаў 97 жылых дамоў калгаснікаў, 654 халодных будынкаў, 21 калгасны будынак, 7 школ, бальніцу. Забрана і адпраўлена ў Германію 1163 галавы буйной рагатай жывёлы, 83 кані, 160 свіней, 430 авец, дзесяткі тон збожжа, бульбы...
Мікола Б.,
селянін в. Асавец


Баявы рахунак партызан Любаншчыны

     У Любанскім раёне з пачатку вайны была арганізавана невялікая партызакская група, якая за 2 гады вырасла ў буйную брыгаду. Амаль усе мужчыны, здольныя насіць зброю, знаходзяцца ў атрадах. За час свайго дзейнічання партызаны нашай брыгады пусцілі пад адхон 35 нямецкіх воінскіх цягнікоў. Разбіта 35 паравозаў, 366 вагонаў і платформ з тэхнікай і жывой сілай. Пад абломкамі вагонаў загінулі 1846 гітлераўцаў, узарвана
     4 чыгуначных і 32 шашэйных масты, 8 кіламетраў чыгуначнага шляху. Разбіта 9 нямецкіх аўтамашын, разгромлена 14 нямецкіх камендатур. 3 засад знішчана 1538 нямецкіх салдат і афіцэраў.
     Партызаны і партызанкі Любаншчыны! Перад намі стаяць задачы максімальна ўзмацніць свае ўдары па камунікацыях ворага. Актыўнымі баявымі дзеяннямі наблізім жаданы дзень нашай Перамогі.
Алесь Д.,
камандзір брыгады


Падарваліся на міне

     Атрад тав. С. рухаўся на выкананне баявога задания. Па дарозе партызаны сустрэлі калону немцаў. Птлераўцы, не прыняўшы бою, адступілі. Зрабіўшы засаду, партызаны замініравалі дарогу. Праз некаторы час немцы выслалі разведку, але назад яна не вярнулася, падарваўшыся на міне.
Іван Б.


Дапамагаем сялянам убіраць ураджай

     Сяляне нашага раёна гараць жаданнем хутчэй сабраць ураджай, абмалаціць і захаваць яго ў надзейным месцы, каб не даць ніводнага зерня гітлераўскім драпежнікам. Наш атрад аказвае ўсямерную дапамогу сялянам у правядзенні ўборкі. Сіламі атрада адрамантавана 4 жняяркі, малатарня і паравы рухавік. Бясконным сялянам і сем'ям чырвонаармейцаў аказваем дапамогу цяглавой сілай. У вёсках створаны баявыя дружыны, якія нясуць варту і папярэджваюць сялян і нас аб прасоўванні ворага. Мы прыложым усе сілы для таго, каб не даць нямецкім захопнікам ніводнага зерня.
Грыгорый П.,
камандзір атрада


Гітлераўскія злачынцы разбурылі наш саўгас

     Саўгас «10-годдзе БССР» славіўся далека за межамі Беларусі. Напружанай працай рабочых тысячы гектар непраходных балот былі пераўтвораны ў квітнеючыя палі, якія давалі вялікія ўраджаі збожжа, бульбы, канапель і другіх тэхнічных культур. Гітлераўскія бандыты разграбілі і зруйнавалі наш саўгас. Спалілі 22 дамы, 515 халодных будынкаў, 6 складоў, клуб, радыёвузел, сярэднюю школу, бібліятэку, бальніцу... Знішчылі больш 200 розных сельскагаспадарчых машын, 34 трактары, 6 аўтамашын, электрастанцыю, пеньказавод... Адпраўлена ў Германію 187 галоў буйной рагатай жывёлы, 25 коней, 52 валы, 259 тон збожжа. Фашысцкія крывапійцы зверскі забілі 15 ні ў чым непавінных мірных жыхароў. Сярод іх Гарохаў Міхась, 66 год, Шавялёў Мікола, 50 год. Але ніякія зверствы фашысцкіх варвараў не зломяць упэўненасці ў нашу перамогу, не згасяць волі да барацьбы.
Мікола Ф.,
рабочы саўгаса


Баявыя падарункі вялікаму святу

     Свята 1 Мая народныя мсціўцы брыгады ім. Панамарэнкі адзначаюць новымі баявымі справамі. Падрыўная група атрада імя Неўскага, якую ўзначальвае Павел Ж., пусціла пад адхон варожы эшалон з жывой сілай, паравоз выведзен са строю. Разбіта і пашкоджана 23 вагоны. Пад абломкамі вагонаў знайшлі не менш 150 нямецкіх салдат і афіцэраў. Другая група гэтага атрада на чале з Міхаілам Р. у падарунак 1 Мая падарвала нямецкую дрызіну і 2 платформы з ворагам. Забіта і паранена 72 гітлераўцы, сярод якіх 10 афіцэраў. Камсамольскія падрыўныя трупы атрада ім. Гарбачова пад камандаваннем Ягора В. і Аляксандра К. у перадмайскія дні пусцілі пад адхон нямецкі эшалон з жывой сілай і тэхнікай, падарвалі 6 аўтамашын і 5 павозак з ваеннымі грузамі і жывой сілай. Забіта і паранена 155 гітлераўцаў...


Рахунак маёй помсты

     Свой рахунак бязлітаснай пометы гітлераўскім душагубам я пачаў у першыя дні Айчыннай вайны. Быў кулямётчыкам, дзесяткі фрыцаў знайшлі сабе магілу ад агню майго кулямёта.
     Мая бязмежная любоў да Радзімы і пякучая нянавісць да азвярэлых чужынцаў зрабілі з мяне падрыўніка. На сённяшні дзень я маю на сваім баявым рахунку 6 пушчаных пад адхон варожых эшалонаў з тэхнікай і жывой сілай, 2 узарваныя чыгуначныя масты, 3 падарваныя аўтамашыны і 5 павозак з гітлераўцамі. Ад маіх мін знайшлі сабе смерць сотні нямецкіх разбойнікаў.
А. Гнушчык,
партызан атрада ім. Гарбачова


 

да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©