Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Вораг не прайшоў
3 успамінаў былога камандзіра партызанскага
атрада імя К. Каліноўскага I. А. Хімічова


     22 студзеня 1944 г. немцы ўварваліся ў Старыя Юрковічы. Запылалі хаты вёскі. Акупанты ставілі сваёй мэтай перарэзаць дарогу Любань - Сосны — Камуна — Гарадзяцічы і выйсці на злучэнне з групоўкай, размешчанай у раёне в.Замосце. Каб перашкодзіць фашыстам ажыццявіць гэтыя намеры, камандаванне брыгады № 25 імя Панамарэнкі 31 студзеня выдала загад: «Камандзіру атрада імя Гарбачова т. Фурману заняць адной ротай абарону на вышыні на поўдзень ад Ст. Юрковіч. Пры руху праціўніка праз Ст. Юрковічы на Лісцёнку танкі прапусціць; пяхоту адрэзаць і знішчыць. Шлях адыходу роты — у бок в. Камуна, да атрада імя Каліноўскага...»
У 5 гадзін 1 лютага атрады былі на пазіцыях. Хутка праціўнік пачаў абстрэл лесу з гармат і мінамётаў, затым рушыў у напрамку Сёмага. Партызаны, якія знаходзіліся ў засадзе, першую калону прапусцілі, а па другой адкрылі агонь з усіх відаў зброі. У выніку было забіта каля 60, паранена не менш 80 гітлераўцаў. Адзін танк падбіты, другі падарваўся на міне.
     Рота, якая дзейнічала ў раёне в.Турок, з засады абстраляла пяхоту ворага. Ён вымушаны быў спыніцца. Рота атрада імя Гарбачова, што знаходзілася ў тыле, нанесла вялікі ўрон нямецкай варожай калоне.
     Брыгадная разведка на чале з Сямёнавым устанавіла, што вялікія сілы карнікаў канцэнтруюцца ў вёсках уздоўж дарогі Любань — саўгас «10 год БССР», гарнізоны яго размешчаны ў Арлёве, Шыпілавічах, Новых Юрковічах, Аляксандраўцы. У в. Сёмае былі танк, бронемашыны. Праціўнік вёў перагрупіроўку, разведку, папаўняўся жывой сілай і тэхнікай, боепрынасамі.
     Партызаны занялі абарону ва ўро чышчы Забярвечча, за 400 метраў ад Камуны, па дарозе на Восьмае і Сёмае. Асноўныя сілы сканцэнтравалі ў цэнтры абароны. Замаскіравалі станковы кулямёт, устанавілі гармату для прамой наводкі. Станковыя і ручныя кулямёты размясцілі на флангах, супрацьтанкавае ружжо — у лясным завале. У восем гадзін раніцы 3 лютага немцы пачалі наступление. Дарога ляжала праз балота шырынёй каля двухсот метраў. Яго перасякала канава. Мост мы знішчылі. Фашысты вымушаны былі рамантаваць яго ўзводам сапёраў, два танкі прыцягнулі бярвенне. Але пры ступіць да работы мы ім не далі. Застракаталі кулямёты, загрымелі гарматныя стрэлы. Артылерысты падбілі адзін танк.
     Захопленыя боем на дарозе, мы не заўважылі, як немцы, зрабіўшы абходны манеўр па балоце, з'явіліся каля самых нашых пазіцый. Разгарэўся жорсткі бой. Фашысты кінулі сюды новыя сілы, па праваму флангу ўзмацнілі артылерыйска-мінамётны агонь. Сілы былі няроўныя, партызанскае камандаванне вырашыла адысці на другі ру беж. Мы замініравалі праходы. Каля Соснаў у бой уступілі атрады Плышэўскага, Карнеева і Шаўцова, вораг да Замосця не дайшоў.
 

да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©