Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Не скарыліся ворагу


    Ва ўрочышчы Дамшына каля в. Асавец пахаваны старшыня Асавецкага сельсавета I. Ц. Клімовіч і дырэктар Чабускай МТС М. I. Бондараў. Побач насыпаны курган на магіле невядомага савецкага воіна.

     ...Бой быў кароткі, але жорсткі. Асавецкія падпольшчыкі сустрэлі каля трох дзесяткаў гітлераўцаў, якіх навёў здраднік. Становішча было бязвыхад ным. Не ўдалося вырвацца патрыётам з варожага акружэння. А вайна толькі пачыналася...
3 болем у сэрцы пахавалі падпольшчыкі старэйшых таварышаў, кіраўнікоў падпольнай патрыятычнай групы М. I. Бондарава і I. Ц. Клімовіча. Час быў трывожны, цяжкі. У жнівень скім пылу дзень і ноч грукаталі па бальшаку нямецкія танкі... На ўскраі не пасёлка, дзе размяшчалася калгасная кузня, чуецца прыглушаны перастук малатоў. Раней тут тутэйшыя кавалі вы раблялі простыя рэчы сялянскага побыту. Цяпер час другі, і другая работа. Куюць вясковыя кавалі калючыя рагаткі, якія партызаны раскідваюць на шашы, рамантуюць зброю. Потым навучыліся майстраваць міны і гранаты.
     У першыя месяцы не хапала зброі, падполыпчыкі хадзілі на заданні з голой і сякерай: пілавалі тэлефонныя слупы, палілі масты, рабілі на дарогах завалы. Насілі падполыпчыкі ў Любань і ў вёскі раёна лістоўкі, перапісаныя ад рукі, у якіх расказвалася аб становішчы на фронце. Намалявалі карыкатуру на звар'яцелага Гітлера з вяроўкай на шыі, павесілі яе на варотах ля хаты мясцовага бургамістра.
Хутка падпольная група папоўнілася, у яе ўліліся чырвонаармейцы, якія выходзілі з акружэння. Мацнелі ўдары па ворагу. У адной з сутычак гераічнай смерцю загінуў малады партызан Аляксандр Цішкевіч. Таварышы не змаглі вынесці яго з поля бою. У кішэні загінуўшага ворагі знайшлі пра стрэлены кулямі камсамольскі білет. Карнікі ўварваліся ў вёску, схапілі маці Аляксандра, яго брата Яўгена, старога Якуба Хартановіча і па зверску забілі, хату падпалілі.
     Барацьба разгаралася, шырылася. Асавецкі сельскі савет да канца вайны заставаўся савецкай тэрыторыяй.

К. С. Рэмез
 

да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©