Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Партызаны і падпольшчыкі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941 —1945 гг.

ГОРАД ЛЮБАНЬ


Мемарыяльны комплекс савецкім актывістам, воінам і партызанам

    У 1967 г. на магіле герояў узведзены мемарыяльны комплекс (скульптары У. Ананька, В. Грос). У скверы ўздоўж вуліцы Першамайскай, каля р. Арэса, размясціліся велічныя бетонныя фігуры комплексу: скульптура воіна з аўтаматам, прысеў-шага ў жалобе на калена перад магіламі, бетонны блок з надпісам-прысвячэннем: «...Вас будзе помніць Любаншчына вечна, радзіма-маці не забудзе вас», і 11 надмагілляў з дошкамі, на якіх высечаны прозвішчы загінуўшых.

Пахаванні на мемарыяльным комплексе ў г. Любань

АКБУЛАТАЎ Янгалей Янгалеевіч, сяржант, загінуў 29.6.1944 г.
АЛЯКСАНДРАЎ Сцяпан,
МАЗГУНОЎ Барыс, упаўнаважаньш па харчразвёрстцы, загінулі 5.5.1921 г.
БРАГІН Аляксей Фёдаравіч, н. у 1905 г., член Мінскага абкома КП(б)Б, арганізатар партызанскага руху на Любаншчыне, загінуў 9.10. 1941 г.
ВАЛОШЫН Мікалай Яфрэмавіч, н. у 1917 г., лейтэнант, загінуў 29.6.1944 г.
ГАРБАЧОЎ Яўстрат Дзянісавіч, н. у 1915 г., начальнік міжраённага аддзела НКУС, арганізатар партызанскага руху на Любаншчыне, загінуў 31.1.1942 г.
КОНАНАВА Феня Гаўрылаўна, н. у 1918 г., падпольшчыца, загінула 23.1.1942 г.
КУРКЕВІЧ Баляслаў Станіслававіч, н.у 1922 г., падпольшчык, загінуў 23.7.1942 г.
ЛУКОЎСКІ Уладзімір Аляксандравіч, н. у 1922 г., падпольшчык, загінуў 23.7.1942 г.
ПІАРШНЁВА Рыма Іванаўна, н. у 1925 г., партызанка, загінула 6.12.1942 г.
ШАШУРА Андрэй Сямёнавіч, н. у 1914 г., камандзір партызанскай брыгады, загінуў 12.4. 1944 г.
Невядомы

     Палітрук запасу Мікалай Валошын 19 чэрвеня 1941 г. быў прызваны на перападрыхтоўку ў армію. А праз тры дні грымнула вайна, дарогамі якой М. Я. Валошыну давялося ісці тры доўгія гады, да гарадка на беразе Арэ сы, пры вызваленні якога ў ліпені 1944 г. абарвалася жыццё адважнага воіна.

М. Я. Валошын

     У пахавальным лісце, які прыйшоў у сям'ю Валошына, памылкова было ўказана месца пахавання не Любань, а Люблін, што ў Польшчы. Толькі ў 1977 г. дзякуючы намаганням юных следапытаў Любанскай сярэдняй школы № 2 удалося ўстанавіць імя пахаванага ў скверы ў цэнтры гарадскога пасёлка героя, адшукаць яго родных. Жонка, дочкі Валянціна і Мая з дзецьмі прыехалі, каб пакланіцца праху дарагога чалавека, мужнага воіна, капітана М. Я. Ва лошына, узнагароджанага за адвагу ў баях чатырма ордэнамі: Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай Вайны I і II ст., медалямі.
 

назад

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©