|
Хмары насунуліся з захаду
Яшчэ ў першыя
дні вайны Любанскі райком КП(б)Б прыняў пастанову аб арганізацыі
партызанскай вайны ў выпад ку акупацыі. Былі пакінуты партыйныя
і савецкія работнікі — старшы ня Любанскага райвыканкома А. С.
Луфераў, начальнік міжраённага аддзела НКУС Я. Д. Гарбачоў,
начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў М. Я. Ермаковіч,
дырэктар саўгаса «Жалы» А. А. Калганаў, старшыні сельсаветаў А.
Д. Прушак, С. Ф. Карнееў. Апанас Прушак у першыя дні акупацыі
стварыў у Турокскім сельсавеце патрыятычную трупу. У пачатку
жніўня каля в. Азломль яна ўступіла ў бой з захопнікамі,
некалькі варожых салдат было знішчана. У патрыётаў закончыліся
патроны, яны кінуліся ў рукапашную. Міхаіл Бондараў і Іван
Клімовіч загінулі. Цяжка паранены А. Д. Прушак быў узяты ў палон,
яго прывезлі ў Трайчаны, дзе ён нарадзіўся, працаваў старшынёй
калгаса, і на вачах у жыхароў вёскі закатавалі. Апанас
Дарафеевіч не выдаў ворагу сваіх таварышаў.
* * *
У верасні
1941 г. у полі каля Урэчча сеў нямецкі самалёт. 3 кабіны вылез
лётчык, пільным позіркам акінуў мясцовасць. Зняў планшэт, дастаў
карту і доўга разглядаў. Потым пакрочыў у напрамку да
камендатуры.
За лётчыкам
сачылі Усцін Безбародзька, Іван Жукоўскі і Іван Люцко.
— Можа,
знішчыць гэтага гада? — прапанавалі Жукоўскі і Люцко.
—Пачакайце
крыху, — адказаў старэйшы і памяркоўны Усцін Безбародзька. —
Паназіраем...
Лётчык быў
упэўнены, што самалёту і яму самому не пагражае ніякая небяспека.
Падпольшчыкі вырашылі пашкодзіць машыну. Спрабавалі разбіць шкло
кабіны, але гэта не ўдалося. Безбародзька здолеў адчыніць
дзверку, абарваў правады, павыдзіраў прыборы.
Лётчык
вярнуўся пасля поўдня. 3 лаянкай пачаў корпацца ў кабіне,
спрабаваў запусціць матор, але гэта доўга не ўдавалася. Нарэшце
самалёт узляцеў, пачаў набіраць вышыню. Але праз некалькі хвілін
злавесная птушка з крыжамі на крылах каменем упала на зямлю...
Немцы
лютавалі, хапалі ўсіх без разбору местачкоўцаў, многіх з іх
расстралялі. Так загінуў і Іван Паўлавіч Люцко...
да зместу |
|