Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

3 успамінаў Л. I. Дзяркач, былой вязніцы фашысцкіх канцлагераў

     Памятаю першыя дні вайны. Кожны дзень у небе гулі самалёты з крыжамі на крылах. Бацька суткамі не з'яўляўся дома, ён быў начальнікам уліковага пункта Любанскага РВК. Калі сабраліся эвакуіравацца, было ўжо позна. Вымушаны былі вярнуцца. Бацька разам з адступаючымі чырвонаармейцамі пайшоў на фронт, хоць узрост яго быў не прызыўны. Маме сказаў: «Глядзі дзяцей. Сустрэнемся ці не, не ведаю. Вайна працягнецца не менш месяца...»
Мы ўсе чацвёра — мне, старэйшай, было шаснаццаць, малодшы нарадзіўся ў канцы красавіка, засталіся з мамай і не ведалі, куды пайсці. Накіраваліся ў вёску Камуну. Не паспелі ўладкавацца, як наляцелі фашысты, пачалі паліць хаты. Людзі ўцякалі хто куды: хаваліся ў лесе, ішлі ў суседнія вёскі да сваякоў. Мы перабраліся ў Старыя Юрковічы. Да нас аднесліся спагадліва, людзі тут вельмі добрыя, чулыя. Нам адвялі палову хаты, у другой палове якой размяшчалася праўленне калгаса. Там мы пражылі да позняй восені. Мама навучыла мяне жаць, старэйшы брат пасвіў свіней. Калгас працягваў працаваць, як і да вайны.
     Аднойчы ўвечары вярнуліся дамоў з маленькім на руках — яго бралі з сабой, пакінуць не было на каго. Людзі сказалі, што прыязджалі немцы, шукалі нас. Вяскоўцы не сказалі, дзе мы, хаця і ведалі. У той дзень фашысты расстралялі калгаснага брыгадзіра. Відаць, нас чакала такая ж доля...
     Мама раілася са мной, як з дарослай: «Што будзем рабіць? Можа, у Любань пойдзем? Што будзе, тое і будзе». I мы вярнуліся ў кватэру, дзе жылі да вайны.
     За намі ўвесь час сачылі. Здаралася, адчыніш увечары дзверы — нехта кінецца ў цемру. Напэўна, чакалі бацьку, меркавалі, што ён у партызанах і захоча наведаць сям'ю.
     У лютым 1943 г. ноччу акупанты пагрукалі ў дзверы: «Збірайцеся»... Незадоўга да гэтага расстралялі яўрэяў, і мы думалі, што цяпер наступіла чарга сем'яў камуністаў. Мама апранула старое паліто. Потым яна тлумачыла: «Думала, калі заб'юць, то з-за добрага паліто труп цягаць будуць»... Загарнулі малодшага браціка ў хустку, сабралі двух другіх дзяцей і пайшлі. Я ад страху зусім аслабела, ледзь ногі перастаўляла. А тут яшчэ маленькага несці трэба. Суседа нашага таксама забрал і, ён мне ўсю дарогу дапамагаў. Прывялі ў Любанскую турму. У камерах людзей поўна, дзеці крычаць, плачуць, дарослыя хто ўздыхае, хто плача...
     Прасядзелі мы там дні тры-чатыры. Аднойчы на плошчы, дзе цяпер сквер, выстраілі доўгі абоз. Усіх выгнал і з турмы і пачалі саджаць на фурманкі, на кожнай быў устаноўлены кулямёт і сядзела па аднаму немцу і паліцаю. Нас раздзялілі: мы з мамай і малодшым братам апынуліся разам, астатніх павялі далей. Падышла мая аднакласніца, пытаецца, куды павязуць нас. Паліцай з падводы гыркнуў: «Будзеш тут стаяць, рот разявіўшы, і цябе забярэм». Мы рыхтаваліся да расстрэлу...
     Нас прывезлі на Урэчча, пагрўзілі ў вагоны і адправілі ў Бабруйскую турму. Там было яшчэ горш, чым у Любанскай. 3 допытаў звычайна не вярталіся. 3 намі ў камеры жанчына знаходзілася, гадоў трыццаці. Яе забралі, і больш мы яе не бачылі.
     Так у пастаянным чаканні, што вось-вось адчыняцца дзверы і паклічуць нас, пакутавалі больш тыдня. Аднойчы раніцай усіх выгналі на двор, адабралі маладых хлопцаў і дзяўчат, пастроілі ў калону і пагналі на вакзал. Нават з роднымі развітацца не далі. Там чакалі вагоны — без вокнаў, з металічнай падлогай, з дзвярамі, якія зачыняліся наглуха. Нас напіхалі бітком і павезлі. Ніхто не ведаў, куды. Толькі калі спыніліся, загадалі выходзіць, здагадаліся, што мы ў Германіі. Размясцілі на біржы, куды праз некалькі дзён пачалі наведвацца немцы-фермеры і выбіраць людзей для работы ў сваіх гаспадарках. Аднойчы стары, лысы немец агледзеў усіх, спыніўся каля мяне і паказвае — карову, маўляў, умееш даіць? Я ўмела, але галавой паказала адмоўна. Ён усё роўна забраў мяне. Гаспадарка ў немца была вялікая, кароў больш чым дзесяць. Мы былі прыстаўлены іх даглядаць.
     3 вялікай крыўды і злосці на ўсіх немцаў я ні з кім не размаўляла. Гаспадар часта пытаўся, дзе мой бацька — у партызанах ці ў арміі. Калі пачаў прыбліжацца фронт, ён усё сцвярджаў: «Фюрэр ніхт гут». Я маўчала па-ранейшаму, толькі думала: як на хвост наступілі, дык і Гітлер стаў дрэнным...
     Вызвалілі нас амерыканцы. Гаспадары далі на дарогу буханку хлеба і кавалачак сыру. Ішлі пешшу, толькі зрэдку ўдавалася пад'ехаць на падарожнай машыне. Дабраліся дадому толькі ў канцы вясны. Мяне чакала мама з братамі, якія да самага вызвалення Беларусі былі ў Бабруйскай турме... А восенню прыйшоў з фронту і бацька.

В. М. Сяховіч
 

да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©