Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Зорка Героя


     Наруцкі Дзіанісій Сільвестравіч (н.18.10.1904 г.) — палкоўнік, Герой Савецкага Саюза. У Чырвонай Арміі з 1925 г. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі, савецка-фінляндскай і Айчыннай войнаў. У баях у Польшчы зімой 1945 г. полк пад камандаваннем Д. С. Наруцкага прарваў абарону праціўніка і за тры дні прайшоў на захад каля 100 кіламетраў, знішчыўшы вялікую колькасць жывой сілы і тэхнікі ворага. У канцы вайны ён камандаваў танкавай брыгадай, якая вызначылася ў баях за Берлін.
     Памёр Д. С. Наруцкі 4.10.1960 г. Пахаваны ў Маскве.

     Нялёгка і драматычна складваўся лес Дзіанісія Наруцкага. Немаўлём страціў бацькоў, выхавалі яго чужыя людзі ў в. Малы Смольгаў. Яны замянілі хлопцу родных, далі свае прозвішча, і ўсё жыццё Дзіанісій ставіўся да іх, як да бацькоў, ніколі не забываў. Час выпаў яму нялёгкі, складаны — рэвалюцыі, войны. Сталелі рана, і ўжо ў 1921 г. 17-гадовы Дзіанісій уступіў у камсамол, а праз некаторы час працаваў старшынёй Пагосцкага сельскага савета.

Д. С. Наруцкі

     Дзіанісія Наруцкага прызвалі ў Чырвоную Армію, і тут сялянскі хлапец знайшоў свае прызванне, па сапраўднаму праявіў свой вайсковы талент. Здольнага, граматнага юнака камандаванне накіравала на вучобу ў бранятанкавую школу. Дзіанісій закончыў яе на выдатна, атрымаў афіцэр скае званне, і хутка маладому афіцэру давялося ісці вызваліцелем у Заходнюю Беларусь, а потым атрымаць баявое хрышчэнне на савецка-фінляндскай вайне.
     Вялікую Айчынную вайну капітан Наруцкі сустрэў на пасадзе камандзіра батарэі самаходак. Перажыў горкі шлях адступлення, першыя перамогі Чырвонай Арміі пад Масквой, цяжкія баі на Ленінградскім фронце. У верасні 1943 г. ён камандаваў палком. На заключным этапе вайны палкоўнік Наруцкі ваяваў на пасадзе камандзіра 22-й асобнай Гатчынскай Чырванасцяжнай танкавай брыгады, якой за гераічны ўдзел ва ўзяцці Берліна было прысвоена найменне Берлінскай. У сакавіку 1945 г. .Д. С Наруцкі быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза.
Палкаводчы талент камандзіра брыгады асабліва праявіўся пасля фарсіравання р. Одэр, прарыву моцна ўмацаванай лініі абароны ворага і рашучага кідка да Берліна. Тады за 17 дзён брыгада зрабіла марш каля 600 кіламетраў, штодзень уступаючы ў бой з праціўнікам. 23 красавіка танкісты пачалі жорсткія баі ў самым Берліне. Шлях да цэнтра горада перагарадзіла р. Шпрэе, але і яна не стала перашкодай. 30 красавіка воіны пад камандаваннем Наруцкага прабіліся да самага цэнтра Берліна і завязалі бой за авалоданне будынкам гестапа. Воіны брыгады Наруцкага пакінулі свае подпісы на сценках рэйхстага.
     Герой Савецкага Саюза Д. С. Наруцкі за ратныя подзвігі ўдастоены шэрагу ўрадавых узнагарод — ордэнаў Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай Вайны II ст., Суворава III ст., многіх баявых медалёў. Пяць разоў быў паранены... Раненні, сярод якіх было два цяжкіх, скарацілі жыццё ветэрана.

В. Р. Феранц
 

да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©