|
Кавалер ордэна Славы
Куркевіч
Карл Станіслававіч (н. 17.10. 1926 г.) —
удзельнік партызанскага руху, з ліпеня 1944 г. — на фронце,
радавы. У лютым 1945 г. пры адбіцці атакі ворага знішчыў 15
гітлераўцаў, праз некалькі дзён, знаходзячыся ў разведцы,
захапіў двух «языкоў». Неаднаразова вызначыўся ў апошніх баях на
заходнім беразе Одэра.
Узнагароджаны ордэнам Славы трох ступеняў, у мірны час
— ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі.
Вайна застала 15-гадовага Карла Куркевіча ў самым
пачатку жыццёвага шляху, калі наперадзе, здавалася, такое
вялікае і шчаслівае жыццё. Хацелася змагацца з ворагам, помсціць
за ўсе здзекі і крыўды, за старэйшага брата Баляслава, якога
закатавалі гітлераўскія вылюдкі. Карл у першую ваенную зіму
звязаўся з партызанамі, выконваў іх даручэнні — хадзіў у
разведку, дастаўляў у атрад зброю і прадукты. А хутка і сам стаў
байцом ляснога фронту, нараўне з усімі хадзіў на дыверсіі на
чыгунку, удзельнічаў у засадах, разгромах варожых гарнізонаў. А
ў 1944 г., калі Чырвоная Армія вызваліла Любаншчыну, 18-гадовы
Карл Куркевіч, прызваны ў рады Чырвонай Арміі, стаў байцом
515-га стралковага палка. Як былога партызана яго накіравалі ў
разведку.
К. С. Куркевіч
...Вайна кацілася да пераможнага канца.
За плячамі салдата — Варшава і Познань, фарсіраванне Віслы,
Эльбы, наперадзе — Берлін... Чырвоная Армія ўжо перайшла граніцы
рэйха, баі ішлі за горад Франкфурт. Гітлераўцы раз за разам
уздымаліся ў контратакі, і ў адбіцці іх вызначыўся радавы
Куркевіч. У тым баі ён знішчыў 15 фашыстаў, быў паранены, але
застаўся ў страі. Адважны воін быў прадстаўлены да ордэна Славы
III ст. У тым месяцы Карл Куркевіч здзейсніў яшчэ адзін подзвіг,
за які атрымаў другі знак вышэйшай салдацкай доблесці. 3 групай
разведчыкаў ён захапіў двух надзвычай патрэбных «языкоў», якія
далі каштоўныя звесткі.
Над фашысцкай Германіяй грымелі ўжо апошнія залпы. У
час асабліва кровапралітных баёў на р.Одэр у крытычны момант
Куркевіч падняў байцоў у атаку, яны занялі важны рубеж, які
забяспечваў поспех усёй аперацыі. Тады адважны воін знішчыў
больш 10 варожых салдат і афіцэраў. А на грудзях яго ўжо пасля
пераможных салютаў за ззяў трэці ордэн Славы... I пасля гэтага
яшчэ не закончылася вайна для салдата. Давялося ўдзельнічаць
Карлу Куркевічу ў разгроме мілітарысцкай Японіі, і толькі ў 1950
г. дэмабілізаваўся з арміі, прыступіў, нарэшце, да мірнай працы,
ад якой быў адарваны на доўгія дзесяць гадоў.
В. Р. Феранц
да зместу |
|