Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Героі вядомыя і невядомыя


     Любаншчына — невялікі, шматпакутны, гераічны кавалачак беларускай зямлі... Колькі лепшых сваіх сыноў страціла яна ў гады мінулай вайны! Прайшло больш паўстагоддзя, а боль па загінуўшых не праходзіць і сёння.
     Па праву ганарыцца Любаншчына сваімі славутымі землякамі-героямі, тымі, хто адзначаны высокімі ўрадавымі ўзнагародамі. А колькі невядомых герояў аддалі сваё жыццё за незалежнасць Радзімы... 380 прозвішчаў на помніку землякам, загінуўшым ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у в. Таль, 255 — у Загаллі, 206 — у Рэдкавічах, 231 — у Рачэні, 189 —у Пластку, 171 — у Малых Гарадзяцічах... Нехта з іх зрабіў менш, нехта ўнёс больш значны уклад у Вялікую Перамогу — усіх параўняла небыццё. Усюды, дзе смерць збірала сваю крыва вуюданіну — на фронце і ў тыле, у партызанскіх атрадах і ў шпіталях — яны, невядомыя героі, не вагаючыся, ішлі ў бой супраць ненавіснага ворага і складалі галаву на алтар Перамогі.
     Кажуць, щто «на міру і смерць красна»... Аддаючы даніну павагі тым, хто змагаўся і гінуў у адкрытай барацьбе, асабліва трэба нізка схіліць галаву перад светлай памяццю тых, хто не скарыўся перад фашысцкай навалай у самыя змрочныя часы, у пачатку вайны, калі на небасхіле не ззяла ні водная зорка, і ноч, здавалася, анусцілася на заўсёды. Але пераважная большасць любанцаў не упала духам, не скарылася ворагу — М. Гурскі, Г. Гідрановіч, П. Беразун, У. Лукоўскі, Зіна Марзон і Кандрат Каўпакоў, Андрэй Труцікаў, А. Насановіч, юныя патрыёты Баляслаў Куркевіч і Уладзімір Раменчык...
     ...Шматпакутнаму беларускаму народу давялося перажыць не адну, не толькі Вялікую Айчынную вайну. У савецка-фінляндскай і грамадзянскай, першай сусветнай і японскай, у многіх іншых вялікіх і малых, справядлівых і захопніцкіх войнах, безумоўна, прымалі ўдзел любанцы. Дзе цяпер іх магілы, якія ветры веюць над іх прахам?.. Схілім галовы перад памяццю невядомых герояў, забытых і бязвесных, якія не шкадавалі жыцця, каб над Любаншчынай, як і раней, ззяла сонца, расцвіталі новыя вёсны...

В. Р. Феранц
 

да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©