Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

У працы, як у баі


Анісімаў Цімафей Дзмітрыевіч (н. 11.01.1905 г.) з малых гадоў працаваў у сельскай гаспадарцы, у 1927 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1929 г. разам з дэмабілізаванымі чырвонаармейцамі накіраваўся ў Любанскі раён будаваць на Мар'інскіх балотах камуну. Быў намеснікам старшыні калгаса імя БВА, затым працаваў старшынёй Тальскага, Рачэнскага сельсаветаў. Узначальваў зямельны аддзел Любанскага райвыканкома. У перадваенныя гады Ц. Д. Анісімаў быў выбраны старшынёй калгаса імя БВА. Менавіта ў тыя гады гаспадарка перажывала найбольшы ўздым, была ўзнагароджана ордэнам Леніна.


Ц. Д. Анісімаў

     3 першых дзён вайны Ц. Д. Анісімаў на фронце. На пасадзе палітрука ба тальёна змагаўся з ворагам пад Вязьмай і Масквой, на Курскай дузе, вызваляў Украіну, Венгрыю, Чэхаславакію, дзе і сустрэў Перамогу. Баявы шлях ветэра на адзначаны ордэнамі Айчыннай Вай-ны II ст., Чырвонай Зоркі, баявымі медалямі.
Пасля вайны Ц. Д. Анісімаў прызначаны сакратаром Любанскага райкома партыі. Выйшаўшы на пенсію, працаваў у вядомым калгасе «Чырвоная змена», быў старшынёй калгаса «Зара камуны». За працоўныя поспехі ўзнагароджаны двума ордэнамі Леніна, медалямі.

ПИСЬМО Т. Д. АНИСИМОВА ЖЕНЕ С ФРОНТА

     Здравствуй, дорогая Зиночка!
     Письмо твое получил, очень рад и благодарю за все. Шлю всем гвардейский привет из Венгрии, желаю вам здоровья в вашей жизни. Коротко о себе. Живу, рву сапоги по вражеским дорогам и добиваю его... Надо сказать, что война свое взяла: здоровье уже не то. Кушать не все могу, курить бросил и сам доволен, все принадлежности курева раздал друзьям. А в общем живу хорошо, всего хватает. Новостей много, все их описать невозможно. Морозов еще больших не было, снега совсем нет. Тепло, можно ходить не одеваясь. Листья с деревьев осыпались совсем недавно, в начале декабря, реки не замерзли. За операцию под Дебреценом представлен к ордену Красной Звезды. Это второй мой орден. Скоро должен получить медаль «За оборону Москвы». Если буду жив и вернусь домой, не стыдно будет за мои дела. Дети будут вспоминать отца как гвардейца, орденоносца...
     Дорогая Зиночка, прошу тебя, не стесняйся, если что нужно, обращайся в район. Скажи им, что я не сижу и никогда не сидел где-нибудь бюрократом, а служил и служу честно. Был все время на передовой, защищал Москву, воевал под Вязьмой, Смоленском, Оршей, Ровно, Львовом, в Румынии, Венгрии. Дойду и до Берлина. Пусть каждый подумает, что он сделал для Родины...
     Милая Зина, прошу, сообщи, получаешь ли ты мои деньги, которые я тебе высылал. Привет всем родителям, детям и Марусе. Крепко целую вас всех и желаю здоровья.
Тимофей 6 января 1945 г.
 

да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©