Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

     Галай Мікалай Захаравіч (н. у 1901 г. у в. Арлёва) — генерал-маёр, камандзір 248-й стралковай брыгады. 3 юнацкіх гадоў батрачыў у заможных вяскоўцаў, у 1922 г. дабравольцам пайшоў у Чырвоную Армію. Закончыў курсы малодшых камандзіраў і быў накіраваны ў 15-ю Сівашскую дывізію камандзірам узвода. Пасля заканчэння Кіеўскай пяхотнай школы ў 1927 г. атрымаў назначэнне ў г. Слуцк у 11-ы стралковы полк. Быў камандзірам узвода, затым роты, начальнікам палкавой школы, камандзірам асобнага кулямётнага батальёна, камандзірам палка, на меснікам камандзіра дывізіі.
     Вялікую Айчынную вайну М. 3. Галай сустрэў на Далёкім Усходзе намеснікам камандзіра 204 й дывізіі, якая ў чэрвені 1942 г. прыбыла на Сталінградскі фронт. У хуткім часе Галай быў назначаны камандзірам 93-й брыгады, а ў снежні 1942 г.— камандзірам 248-й стралковай дывізіі, якая прымала ўдзел у баях па вызваленню Растова, Мелітопаля, Нікалаева, Адэсы.

М. 3. Галай

     Вайну М. 3. Галай закончыў у прыгарадзе Берліна. Усім палкам дывізіі, якой ён камандаваў, прысвоена званне Берлінскіх. М. 3. Галай узнагароджаны ордэнамі Леніна, трыма — Чырвонага Сцяга, Айчыннай Вайны I ст., Суворава і Кутузава I ст., Багдана Хмяльніцкага II ст., польскім ордэнам Крыж Грунвальда II класа, 12 медалямі. Ганаровы жыхар г. Адэса.
 

да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©