|
Андруховічы
Раснаўсюджанае на Любаншчыне прозвішча, носьбіты якога
зрабілі нямала добрых спраў, упісалі не адну слаўную старонку ў
гісторыю краю. Такімі выраслі і дзеці Паўла Андруховіча з Любані.
Нялёгкі выпаў лес на гэтую звычайную сям'ю, якая ў час
выпрабаван няў дружна стала на абарону краіны.
Старэйшы сын, Сяргей Андруховіч, закончыў Мінскі
медыцынскі інстытут, з пачатку вайны — урач, хірург палявога
шпіталя на фронце. Прайшоў крывавымі ваеннымі дарогамі ад Масквы
да Будапешта, 20 сакавіка 1945 г. быў смяротна паранены. Было
тады С. П. Андруховічу 40 гадоў...
Васіль Андруховіч у шпіталі з сястрой Таццянай
Медыцынскай сястрой на фронце была і
Вольга Андруховіч. Выносіла з поля бою байцоў на
Паўночна-заходнім, Паўднёва-заходнім, Ленінградскім франтах,
была ў блакіраваным Ленінградзе. На перадавой сустрэла радасную
вестку аб доўгачаканай Перамозе... В. П. Андруховіч
узнагароджана ордэнамі Айчыннай Вайны II ст. і Чырвонай Зоркі,
медалём «За адвагу» і іншымі.
Непадалёку ад граніцы на заходніх рубяжах краіны
застала вайна Васіля Андруховіча, куды ён быў накіраваны пасля
заканчэння дарожна-будаўнічага тэхнікума. Адразу быў прызваны ў
ар мію, служыў і ваяваў у дэсантных войсках. Неаднаразова
давялося высаджвацца і ваяваць у тыле ворага. Адным з такіх,
апошніх для Васіля Паўлавіча, было дэсантаванне ў знямоглым ад
бесперапынных баёў Сталінградзе. Там ён быў цяжка паранены,
пасля доўгіх месяцаў лячэння ў шпіталях камісаваны па стану
здароўя.
В. П. Андруховіч
М. П. Андруховіч
С. П. Андруховіч
Малодшы з братоў Андруховічаў, Міхаіл,
жыў у акупіраванай Любані ў ліпені 1944 г., у 18-гадовым узросце
пасля вызвалення раёна прызваны ў армію. Адразу — фронт,
кровапралітныя баі на тэрыторыі Польшчы, Германіі... Тут і
сустрэў малады салдат Перамогу. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай
Вайны II ст., медалямі. Звычайная сям'я, звычайныя лёсы... Жылі
Андруховічы простымі, як хлеб, сялянскімі інтарэсамі, а ў суровы
для Айчыны час усе як адзін узняліся на яе абарону.
ПИСЬМО С. П. АНДРУХОВИЧА С ФРОНТА
РОДНЫМ
Здравствуйте, дорогие мама, сестры
Полина, Женя, братишка Костя!
За январь и февраль получил от вас три письма. Очень
благодарю Полину за то, что пишет письма, не забывает меня. Я не
знаю, почему не пишет письма Костя? От Тони, Васи, Оли и Миши
писем не получаю и им не пишу, потому что не знаю их адресов. В
следующем письме сообщите их адреса.
У меня особых новостей нет, жизнь идет по-фронтовому.
Эту ночь спал под сараем, а предыдущую провел в дороге. Если и
уснешь, то на часок-два в сутки в кабине с шофером. Такова наша
фронтовая жизнь. Ничего, это не первый раз, и не первый год.
Кончим войну, разгромим врага, заживем лучше...
Справку, которую вы просили, высылаю. Если она не
подойдет, напишите, я постараюсь выслать другую. Сообщите все о
вашей жизни. Чем смогу помочь, помогу. В конце февраля выслал
вам перевод на семьсот рублей. В следующем месяце постараюсь
выслать еще.
На этом все, передайте привет тете Ане, Ивану Павловичу и
Толику.
Крепко целую вас. Сергей.
Венгрия, 15.3.1945.
Праз пяць дзён С. П. Андруховіч у час чарговай аперацыі
ў палявым шпіталі быў смяротна паранены, і на наступны дзень
памёр. Ордэн Айчыннай Вайны I ст., да якога ён быў прадстаўлены
перад гэтым, перасланы ў сям'ю франтавіка ў Любань.
В. Р. Феранц
да зместу |
|