Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 

Зараджэнне і рост партызанскага руху на Загальшчыне

     Беларусь адна з першых прыняла на сябе ўдары гітлераўокай ваеннай машыны. Праз яе тэрыторыю праляглі важнейшыя і карацейшыя шляхі да Масквы, з захопам якой фашысты звязвалі свой план маланкавай вайны. Тут адбыліся жорсткія баі Савецкай Арміі з фашысцкімі акупантамі.
     Камуністычная партыя Беларусі, выконваючы ўказанні ЦК ВКП(б), з першых жа дзён вайны выступіла натхніцелем і арганізатарам барацьбы беларускага народа супраць захолінікаў.
     Працоўныя рэспублікі актыўна дапамагалі сваёй арміі. Дзесяткі тысяч мужчын, не чакаючы паведамленняў аб мабілізацыі, з'явіліся на зборныя пункты для адпраўкі на фронт. Сотні тысяч людзей выходзілі на падрыхтоўку абарончых збудаваяняў. Ствараліся знішчальныя атрады. Насельніцтва дапамагала змагацца з дыверсантамі і шпіёнамі.
     Вялікая работа праводзілася па эвакуацыі матэрыяльных рэсурсаў рэспублікі ў савецкі тыл.
     У сувязі з прасоўваннем ворага ў глыб краіны ў жыцці беларускага народа наступіў самы цяжкі перыяд за ўсю яго многавяковую гісторыю—перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі.
     Ужо ў першыя тыдні вайны падвергся нямецка-фашысцкай акупацыі і Любанскі раён. 8 ліпеня гітлераўцы ўварваліся ў Любань.
     Захоп гітлераўцамі тэрыторыі раёна не быў для мясцовых камуністаў нечаканасцю. Многія кіруючыя партыйныя работнікі раёна, выксонваючы ўказанне ЦК КП(б)Б і Мінскага абкома партыі, засталіся ў тылу ворага. На падпольнае становішча перайшлі старшыня райвыканкома А. С. Луфераў, начальнік раённага аддзялення МДБ Я. Д. Гарбачоў, начальнік раённага аддзялення міліцыі Н. Ермаковіч, дырэктар саўгаса «Жалы» А. Калганаў і іншыя. Абавязкі сакратара падпольнага райкома выконваў А. С. Луфераў.
     3 першых жа дзён фашысцкай акупацыі Любанскі падпольны райком наладжвае цесныя сувязі з мясцовым населыніцтвам і збірае сілы на барацьбу з крыважэрным ворагам.
     На Любаншчыне, як і па ўсёй Беларусі, ствараюцца партызанскія атрады і патрыятычныя групы з мясцовага насельніцтва. Узброеная група савецкіх патрыётаў узнікае і ў Загальскім сельсавеце. Узначальваў яе старшыня сельсавета Сцяпан Тамашавіч Карнееў. ЁН не быў мабілізаваны ў Савецкую Армію па стану здароўя. Аднак гэты беспартыйны савецкі патрыёт і не мог застацца ў баку ад усенароднай барацьбы. «У нас у калгасе быў радыёпрыёмнік, — успамінае Карнееў. — Мы праслухалі прамову таварыша Сталіна 3 ліпеня 1941 года і нам адразу стала ясна, што рабіць. Сваёй асноўнай задачай мы пачалі лічыць партызанскую барацьбу».
     У першыя дні івайны С. Т. Карнееў сабраў па ўсім сельсавеце паляўнічыя стрэльбы, узброіў актыў. Гэты актыў і склаў потым патрыятычную групу. У яе ўваходзілі старшыня калгаса «Рассвет» кандыдат партыі Рыгор Іванавіч Плышэўскі, старшыня калгаса імя Карла Маркса Міхаіл Бенядзіктавіч Сыцько, яго брат, інструктар райкома партыі аднаго з заходніх раёнаў Беларусі, Іван Сыцько і іншыя.
     Барацьбу з нямецкімі захопнікамі загальская група патрыётаў пачала яшчэ да прыходу сюды гітлераўцаў. Так, калі на тэрыторыю раёна пачалі засылацца шпіёны, дыверсанты, групай былі выстаўлены паўсюдна пасты, якія вылаўлівалі іх і перадавалі ваенным і савецкім уладам. Калі ж нямецкія войскі рушылі па дарогах Загальшчыны, першае, што зрабіла патрыятычная група, — гэта спаліла ўсе масты і тым самым ускладніла прасоўванне ворага на ўсход.
     Разам з тым у гэтыя дні загальскія патрыёты на чале з С. Т. Карнеевым актыўна збіралі зброю. На станцыі Урэчча, дзе знаходзіўся артылерыйскі полк, яны раздабылі больш дзесятка вінтовак.
     Неўзабаве загальская група аб'ядналася з прыбыўшай сюды партызаяскай групай А. I. Далідовіча, якая была накіравана ў тыл ворага па заданню ЦК КП(б)Б. Група Далідовіча складалася з 17 чалавек. У яе ўваходзілі М. А. Траскуноў, А. А. Баравік, М. М. Лагун, М. I. Буглак і іншыя.
     Многія члены гэтай групы жылі раней у Любанскім раёне, працавалі тут.
     3 груп Далідовіча і Карнеева ўтварыўся партызанскі атрад, названы пазней імем Яўстрата Гарбачова, аднаго з кіраўнікоў Любанскай падпольнай партыйнай арганізацыі, які загінуў у барацьбе з ворагам. Камандзірам атрада стаў А. I. Далідовіч.
     Шыроікі размах пачаў набываць партызанскі рух на Любаншчыне з таго часу, калі ў тылу ворага разгарнуў палітычную работу Мінскі падпольны абком партыі.
     У састаў падпольнага абкома КП(б)Б увайшлі сакратары абкома В.I.Казлоў, I. Д. Варвашэня, Л. Ф. Брагін, I. А. Бельскі, абласны пракурор А.Г.Бондар, сакратар Плешчаніцкага райкома Р.Н.Мачульскі, сакратар Слуцкага райкома А. I. Сцяпанава.
     У другой палавіне ліпеня 1941 г. члены падпольнага абкома партыі прыбылі ў Любанскі раён. Тут яны неўзабаве сустрэліся з С. Т. Карнеевым, А. I. Далідовічам, А. Калганавым.
     3 гэтага часу паўднёвыя раёны Мінскай вобласці сталі аж на працягу трох год месцам дыслакацыі падпольнага абкома партыі і іншых падпольных арганізацый.
     У разгортванні і арганізацыі далейшай барацьбы з ворагам на тэрыторыі Любашнчыны адыграў вялікую ролю раённы партыйны сход, праведзены 21 ліпеня І941 г. Сход гэты адбыўся каля саўгаса «Сосны». Акрамя любанскіх камуністаў і членаў абкома, на сходзе прысутнічалі некаторыя таварышы з Слуцкага раёна.
Камуністы абмеркавалі найбольш важныя пытанні партыйнай работы ў сувязі з дырэктывай Саўнаркома СССР і ІДК ВКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 г. партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей і выступленнем I. В. Сталіна па радыё 3 ліпеня 1941 г. Было разгледжана пытанне аб шляхах пераходу партарганізацый да метадаў работы ва ўмовах падполля. Сход арыентаваў партыйную арганізацыю на разгортванне масавага партызанскага руху. Вялікая ўвага была ўдзелена ахове сацыялістычнай уласнасці.
     На гэтым сходзе быў выбран Любанскі падпольны райком партыі, у які ўвайшлі А. Луфераў, Я. Гарбачоў, Н. Ермаковіч, А. Далідовіч, М. Траскуноў і іншыя.
     Насельніцтва Загальскага сельсавета на працягу ўсяго перыяду нямецка-фашысцкай акупацыі знаходзілася ў цесным кантакце з падпольным райкомам партыі і з абкомам, які размяшчаўся папераменна то на тэрыторыі Любанскага раёна, то на тэрыторыі суседняга Старобінскага раёна Мінскай вобласці або Акцябрскага раёна Палескай вобласці.
     Адразу ж пасля свайго прыбыцця ў Любанскі раён члены Мінскага падпольнага абкома партыі размясціліся каля саўгаса «Жалы» на маленькім востраве сярод балотных зараснікаў. Але ў гэты саўгас часта наведваліся атрады нямецка-фашысцкіх войск, таму абком у хуткім часе вымушан быў перамясціцца ў лес, які знаходзіўся побач з саўгасам «Сосны». Да канца жніўня абком перабраўся ў больш зручнае для работы месца каля Чырвонага возера. Праз тры тыдні члены абкома пакінулі гэтыя мясціны, прабіваючыся з варожага акружэння, і вярнуліся зноў на Любаншчыну.
     Актыўная палітычная і аргаінізацыйная дзейнасць абкома і райкома партыі ў тылу ворага з першых дзён нямецка-фашысцкай акупацыі прывяла да таго, гато на тэрыторыі Любанскага раёна і ў прыватнасці на тэрыторыі Загальскага сельсавета пачаў хутка разгортвацца і расці партызанскі рух. На Загальшчыне і па суседству з ёю ўжо восенню 1941 г. дзейнічала некалькі партызанскіх атрадаў.
     У першыя часы асноўным партызанскім атрадам на Загальшчыне ды і ва ўсім Любанскім раёне з'яўляўся атрад, якім камандаваў А. I. Далідовіч. Камісарам гэтага атрада быў назначан палітрук Савецкай Арміі Д. Гуляеў, які апынуўся ў тылу ворага. Гэта быў выключна смелы чалавек, удастоены пазней звання Героя Савецкага Саюза.
     Паколькі атрад Далідовіча дыслацыраваўся на востраве Зыслаў, непадалёку ад вёскі Старасек, то ён больш за ўсё быў звязан з насельніствам гэтай вёскі. Калгаснікі сельгасарцелі імя Карла Маркса называлі партызан вострава Зыслаў сваёй трэцяй брыгадай і ўсімі мерамі дапамагалі ім.
     У вёсцы Жывунь Загальскага сельсавета восенню 1941 г. была арганізавана партызанская група Патрына, якая хутка вырасла ў самастойны атрад. Патрын, настаўнік па спецыяльнасці, працаваў перад вайной загадчыкам раённага аддзела народнай асветы. Будучы прызваным у армію з запасу, ён з пачатку вайны быў цяжка паранены пад Баранавічамі і трапіў у варожае акружэнне. Групу сваю ён стварыў спачатку з чырвонаармейцаў, затым яна пачала папаўняцца за лік мясцовага насельніцтва.
     Побач з Загальшчынай і на яе тэрыторыі восенню 1941 г. ужо дзейнічалі партызанскія атрады Розава, Пакуша, Сталярова.
К     алгаснікі Загальшчыны з кожным днём усё больш і больш актыўна ўключаліся ў барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Яны ўдзельнічалі ў баявых аперацыях, праводзілі разведку, неслі варту па ахове сваіх населеных пунктаў, дапамагалі ў гаспадарчым абслугоўванні партызан і ў іх матэрыяльным забеспячэнні.
Пад кіраўніцтвам Мінскага абкома партыі партызанскі рух на Любаншчыне і на суседству з ёю вельмі хутка настолькі ўзмацніўся, што народныя мсціўцы змаглі перайсці ад дробных і разрозненых удараў па ворагу да баявых аперацый буйнага маштабу. Першай такой аперацыяй была аперацыя па разгрому фашысцкага гарнізона ў гарадскім пасёлку Любань. Праводзілаея яна ў ноч з 6 на 7 лістапада 1941 г. У ёй удзельнічалі партызанскія атрады Далідовіча, Патрына і Розава. Фашысцкі гарнізон быў разгромлен, і над раённым цэнтрам узвіўся чырвоны сцяг. Захапіўшы вялікія трафеі, партызаны вярнуліся на свае базы.
     У гэты ж час удары па ворагу наносіліся і ў іншых раёнах.
     Поспехі партызан, якія знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад Мінскага падпольнага абкома, прывялі да таго, што ўжо ў першыя месяцы акупацыі тут і ў радзе іншых населеных пунктаў былі знішчаны варожыя гарнізоны і значная тэрыторыя аказалася пад кантролем народных мсціўцаў. Так, восенню 1941 г. на тэрыторыі, якая ахоплівала частку Любанскага, Старобінскага, Акцябрскага і Глускага раёнаў, утварыўся партызанскі край, якім кіраваў Мінскі падпольны абком партыі. Сюды пацягнуліся групамі і ў адзіночку савецкія воіны, што прабіваліся з варожага акружэння, бежанцы, якія не хацелі заставацца ў зоне дзейнасці паліцэйскіх гарнізонаў і фашысцкіх улад. Партызанскія рады напаўняліея ўсё новымі і новымі мсціўцамі.
     Гаворачы аб актыўнасці партызанскага руху ў Любанска-Старобінока-Акцябрскай партызанскай зоне, неабходна ўлічваць, што гэты раён меў багатыя даўнія традыцыі барацьбы ў тылу інтэрвентаў, якія імкнуліся заняволіць Савецкую дзяржаву. Тут у 1918 г. вялася барацьба супраць нямецка-кайзераўскіх войск і ў 1919—1920 гг. супраць белапольскіх акупантаў. Тут жыў і змагаўся з акупантамі ветэран партызанскай вайны Васіль Ісакавіч Талаш.
     Нямецка-фашысцкая акупацыя Савецкай Беларусі 1941 —1944 гг. была самым цяжкім перыядам у гісторыі беларускага народа. Захапіўшы тэрыторыю рэспублікі, нямецка-фашысцкія рабаўнікі ўстанавілі тут крывавы акупацыйны рэжым.
     Нямецкія пагромшчыкі, ворагі ўсялякіх свабод, прынеслі беларускаму народу рабства, гвалты, грабяжы і забойствы. Гітлераўскія драпежнікі ставілі за мэту ліквідаваць савецкі грамадскі і дзяржаўны лад, заняволіць і фізічна знішчыць насельніцтва, ператварыць нашу рэспубліку ў калонію германскіх капіталістаў і памешчыкаў.
     Грабяжы, гвалты і забойствы, якія чыніліся насельніцтву, прадстаўлялі сабой пэўную сістэму, праводзімую па загадзя распрацаваных планах. Гэта не адзін раз было даказана на падставе фактаў і дакументалыных даных, выкладзеных у нотах Народнага камісарыята замежных спраў СССР, у паведамленнях Надзвычайнай камісіі па ўстанаўленню і расследаванню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама пацверджана на судовым працэсе над галоўнымі нямецкімі ваеннымі злачынцамі ў Нюрнбергу.
     Таму зразумела, з якой лютасцю фашысты імвнуліся ліквідаваць партызанскі рух і партызанскія краі, што не дазвалялі ім поўнасцю авалодаць захопленай тэрыторыяй. Супраць Любанска-Старобінска-Акцябрскага партызанскага краю фашысцкае камапдаванне неаднаразова наладжвала ваенныя экспедыцыі. У часе найбольш буйных такіх экспедыцый ворагу ўдавалася ў тым ці іншым кірунку прайсці з баямі праз партызанскі край або часова ўварвацца на частку яго тэрыторыі. Экспедыцыі звычайна суправаджаліся знішчэннем населеных пунктаў, грабяжамі і забойствамі мясцовага насельніцтва.
     Калі не лічыць пераход праз населеныя нункты Загальскага сельсавета наступаючых нямецкіх часцей летам 1941 г., якія таксама грабілі насельніцтва і чынілі над ім гвалты, то першай ваеннай экспедыцыяй фашыстаў спецыяльна на тэрыторыі Загальшчыны быў налёт, зроблены 3 верасня 1941 г.
     Ён быў выклікан, відавочна, тым, што калгаснікі сельгасарцелей «Чырвоны Кастрычнік», імя Карла Маркса і «Рассвет» з пачатку фашысцкай акупацыі не выканалі ніводнага распараджэння нямецкіх улад. Яны не адвозілі немцам прадуктаў сельскай гаспадаркі, не запісваліся ў паліцыю, не ішлі на рэгістрацыю і наогул не паяўляліся ў раённым цэнтры.
     Асаблівую ўвагу фашысцка-паліцэйскі атрад, які паявіўся 3 верасня 1941 г. на Загальшчыне, надаваў вёсцы Старасек. Яна знаходзілася ля самага лесу і была звязана з партызанскім атрадам Далідовіча.
     Уварваўшыся ў вёску, фашысты склікалі калгаснікаў у памяшканне школы, дзе ўсяляк ахайвалі партызан і агітавалі наеельніцтва за падтрымку гітлераўскага так званага «новага парадку». Тут жа, каб нагнаць страху на прысутных, фашысцкія вылюдкі забілі бежанца В. А. Эпштэйна. Аднак ніякія жахі не пахіснулі ўстойлівасці і патрыятызму загальскіх калгаснікаў, іх адданасці сацыялістычнай Радзіме.
     Наступная карная экспедыцыя, якой быў падвергнут Загальскі сельсавет, пачалаея ў другой палавіне лістапада 1941 г, Гэта была аперацыя буйнага маштабу. У задачу яе ўваходзіла любымі сродкамі знішчыць партызанскі рух, што зрабіўся для фашыстаў вялікай пагрозай.
     Супраць партызан немцы кінулі вайсковую часць у саставе 1500 чалавек, якая накіроўвалаея на фронт. Яе падтрымлівалі 5 танкаў і самалёты. Карнікі занялі з баямі амаль усе вёскі. Усюды яны па-зверску распраўляліся з насельніцтвам.
     У вёсцы Старасек, напрыклад, фашысты дамагаліся ад калгаснікаў, каб тыя выдалі ім партызан і воінаў Савецкай Арміі. Але калгаснікі нікога не выдалі. Тады карнікі расстралялі маладога калгасніка Івана Сініцкага, сына кладаўшчыка, які перадаваў калгасныя прадукты партызанам. У вёсцы Загалле гітлераўцы замучылі 12 чалавек.
     Гэта экспедыцыя нічога не прынесла фашысцкім захопнікам. Партызанскія ж атрады, якія сустрэліся з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка, загартаваліся ў жорсткіх баях і зрабіліся больш баяздольнымі і арганізаванымі.
     Рост актыўнасці пародных мас у барацьбе з ворагам выклікаў неабходнасць змяніць арганізацыйныя формы кіраўніцтва партызанскім рухам, каб гэтым самым надаць яму большы размах і арганізаванасць.
     Адразу ж пасля карнай экспедыцыі, у канцы лістапада 1941 г., Мінскі падпольны абком правёў нараду, на якой прысутнічалі камандзіры і камісары партызанскіх атрадаў, сакратары райкомаў партыі, кіраўнікі падпольных груп. На нарадзе абмяркоўваўся план сумееных дзеянняў атрадаў і груп на зіму 1941/42 г. Было вырашана правесці аб'яднанымі партызанскімі сіламі вялікі рэйд па акупіраваных ворагам раёнах. На нарадзе быў створан штаб злучэння партызанскіх атрадаў.
     3 першых жа дзён штаб ужо аб'яднаў партызанскія атрады паўднёвай часткі Мінскай вобласці, а таксама атрады некаторых раёнаў Палескай і Пінскай абласцей. Цяпер у злучэнне ўваходзіла больш 20 атрадаў. Асобныя з іх налічвалі па некалькі сот чалавек. Больш сотні партызан было ў гэты час у атрадзе Далідовіча, які знаходзіўся на Загальшчыне. Значна выраслі таксама атрады Патрына і Розава.
     На працягу снежня 1941 г. і першай палавіны студзеня 1942 г. у атрадах злучэння праводзілася ўзмоцненая падрыхтоўка да вялікага партызанскага рэйду. Зіма выдалася снежная і лютая. Народныя мсціўцы рушылі ў паход некалькімі калонамі больш як на 700 санях. За амаль два месяцы было пройдзена з баямі сотні кіламетраў.
     Рэйд узмацніў сувязь Мінскага падпольнага абкома з масамі, вышэй падняў аўтарытэт партызанскага руху, амаль падвоіў лік байцоў у атрадах, якія ўваходзілі ў састаў злучэння. У партызан паявіліся гарматы, мінамёты, адбітыя ў ворага. Многія вёскі былі ачышчаны ад гітлераўцаў і паліцэйскіх.
     Пасля звароту з рэйду многія партызаны размясціліся ў населеных пунктах Любанска-Старобінска-Акцябрскага партызанскага краю, захоўваючы ў лясах свае папярэднія базы. Атрад Далідовіча, напрыклад, з лютага 1942 г. знаходзіўся ў вёсцы Старасек.
     Подпольны абком партыі і штаб злучэння пасля рэйдў дыслацыраваліся ў лесе на астравах (галоўным чынам па востраве Добры) каля вёскі Альбінск Ляскавіцкага сельсавета Акцябрскага раёна. Новае месца дыслакацыі абкома таксама знаходзілася непадалёку ад Загальшчыны, у 3 км ад вострава Зыслаў і ў 6 км ад вёскі Старасек.
     Напярэдадні 25-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі мінскія і палескія партызаны правялі аперацыю па падрыву чыгуначнага маста праз раку Пціч, у выніку чаго рух паяздоў па магістралі Гомель—Лунінец быў спынен на 18 сутак.
     Гэта і іншыя аперацыі па ачыстцы вёсак ад фашысцкіх гарнізонаў далі магчымасць штабу злучэння пераехаць у сярэдзіне лістапада 1942 г. у вёску Сасноўка Чырвонаслабодекага сельсавета Акцябрскага раёна. У Сасноўцы штаб знаходзіўся да канца лютага 1943 г.
     Злучэнне партызанскіх атрадаў Мінскай і Палескай абласцей прадстаўляла грозную сілу, з якой гітлераўцы вымушаны былі лічыцца. У красавіку 1942 г. яны адцягнулі з фронта даволі буйныя рэгулярныя часці для таго, каб задушыць партызанскі рух на Міншчыне і ў палескіх раёнах. Немцы павялі наступленне на партызанскі край з поўдня і поўначы. На тэрыторыі Любанскага, Акцябрскага, Старобінскага раёнаў адбываліся ўпартыя баі.
     Нападу фашысцкіх войск на гэты раз таксама падвергся Загальскі сельсавет. Нямецкія самалёты бамбілі вёскі, дзень і ноч грымелі гарматы, якія абстрэльвалі Загалле і бліжэйшыя лясы. Нарэшце 18 красавіка фашыстам усё ж удалося прарвацца ў Загалле, Татарку і Старасек. Але прабыць ім тут давялося ўсяго некалькі гадзін, бо неўзабаве партызаны імклівай атакай выбілі іх адсюль і зноў зрабіліся поўнымі гаспадарамі ва ўсіх трох вёсках. Аднак і за кароткі час гітлераўскія бандыты паспелі зрабіць сваю ганебную справу. Яны спалілі многія дамы і гаспадарчыя будынкі. У Загаллі і Татарцы ад рук фашыстаў загінула 15 жыхароў; 4 чалавекі былі забіты ў вёсцы Старасек.
     Сем дзён працягваліся баі на тэрыторыі партызанскай зоны. Дзевяць разоў гітлераўцы атакавалі партызанскія атрады. Аднак і на гэты раз ім не пашанцавала. Народныя мсціўцы спачатку адціснулі іх у Глускі раён, а затым акружылі паміж вёскамі Прусы, Ямінец, Барбароў, Катка, Харамцы і разбілі.
     3 гэтага часу вялікая тэрыторыя ўнутры Любанска-Старобінска-Акцябрскага краю зрабілася недаступнай для немцаў.
     Народныя мсціўцы цяпер вялі баі з ворагам толькі на подступах да партызанскай зоны.
Дзень за днём расла ваенная, палітычная і эканамічная магутнасць краю. Яго ўмацоўвалі не адны партызаны; мясцовае насельніцтва прымала ў гэтым самы непасрэдньг ўдзел. Шмат рабілі ў гэтым напрамку і калгаснікі Загальскага сельсавета. Яны аказвалі ўсямерную падтрымку партызанскім атрадам, самі ўсё больш і больш уступалі ў рады народных мсціўцаў. Калі ў 1941 г. працоўныя Загальшчыны змагаліся галоўным чынам у саставе трох партызанскіх атрадаў—Далідовіча, Патрына і Розава, то прыкладна праз год тут узнік яшчэ адзін атрад.
     Летам 1942 г. з атрада Далідовіча была вылучана самастойная група, на чале якой стаў Рыгор Плышэўскі, былы старшыня калгаса «Рассвет». Меркавалася, што гэта група будзе расці за лік мясцовага насельніцтва. Так яно і атрымалася. Ужо к канцу верасня група вырасла ў самастойны атрад. Камандзірам яго быў назначан Р. I. Плышэўскі, намеснікам камандзіра—С. Т. Карнееў, камісарам—3.Ф.Падабудчык, палітрук Савецкай Арміі, які апынуўся ў акружэнні.
     Любанска-Старобінска-Акцябрскі партызанскі край атрымліваў вялікую дапамогу з савецкага тылу. Па сутнасці, гэты партызанскі край не быў адарваным, ізаляваным ад Вялікай зямлі. Народныя мсціўцы амаль з першых дзён акупацыі наладзілі сувязь з Масквой. У 1941 г. падпольны абком накіраваў з гэтай мэтай за лінію фронта сваіх першых сувязных, якія перадалі ЦК КП(б)Б рапарт аб баявых дзеяннях партызан.
     У пачатку мая 1942 г. абком атрымаў рацыю. Гэта дазволіла ўстанавіць рэгулярную двухбаковую радыёсувязь з ЦК КП(б)Б, які знаходзіўся ў Маскве.
     У 1942 г. паявіліся яшчэ большыя магчымасці пасылаць сувязных за лінію фронта і прымаць у партызанскім краі сувязных з Масквы. К гэтаму часу нямецка-фашысцкія войскі былі разгромлены пад Масквой і Савецкая Армія на Калінінскім фронце наблізілася да граніц Беларусі. Тут на працягу некалькіх месяцаў 1942 г. існаваў разрыў у лініі нямецкай абароны, які атрымаў назву «Суражскіх варот».
     Праз «Суражокія вароты» ў Любанска-Старобінска-Акцябрскі край, як і ў іншыя раёны Беларусі, прыходзілі сувязныя з Масквы, прыбывалі на дапамогу партызанам атрады і групы, дастаўлялася ўзбраенне і боепрыпасы.
     У жніўні 1942 г. на востраве Зыслаў быў пабудован першы партызанскі аэрадром. У верасні на ім ужо прызямляліся самалёты, якія прыляталі з Масквы і іншых месц краіны. Часам тут садзіліся цэлыя эскадрыллі.
3 устанаўленнем рэгулярнай авіясувязі дапамога партызанскаму краю з боку Вялікай зямлі яшчэ больш узрасла.
Вялікім святам у жыцці насельніцтва Беларусі, якое знаходзілася на акупіраванай тэрыторыі, з'явілася выдатная перамога савецкіх войск пад Сталінградам. Яна ўсяляла веру ў хуткую перамогу над ворагам. Сталінградская бітва выклікала новы прыліў байцоў у рады народных мсціўцаў, прывяла да далейшага росту партызанскага руху ў рэспубліцы, да ўмацавання і пашырэння Любанска-Старобінска-Акцябрскага краю. Партызанская барацьба станавілаея ўсенароднай.
     Гэта дало магчымаець унесці некаторыя новыя змены ў арганізацыю барацьбы народных мсціўцаў. Сярод новых арганізацыйных мерапрыемстваў найбольшай увагі заслугоўваюць такія, як стварэнне партызанскіх брыгад і арганізацыя многіх новых мясцовых атрадаў.
     Каб пазбегнуць лішняга разбухання атрадаў і паніжэння іх манеўранасці, а разам з тым не тармазіць прыток у атрады новых людзей, камандаванне стала на шлях стварэння на базе найбольш буйных і баяздольных атрадаў партызанскіх брыгад. Так, у канцы 1942 і пачатку 1943 г. былі пераўтвораны ў брыгады ўсе тры партызанскія атрады (Далідовіча, Патрына, Розава) якія яшчэ з 1941 г. звязалі свой лёс з Загальскім сельсаветам.
     Партызанскія брыгады мелі ў сваім саставе па некалькі атрадаў. Напрыклад, брыгада пад камандаваннем А. Далідовіча, якая атрымала назву брыгады № 125, складалася ў пачатку 1943 г. з пяці атрадаў. У гэту брыгаду ўвайшоў і атрад Плышэўскага. У ходзе арганізацыі брыгады была вылучана невялікая самастойпая група пад камандаваннем С. Т. Карнеева, якая адразу ж вырасла за лік насельніства вёскі Баянічы ў атрад.
     Пашырэнне маштабу партызанскага руху на Палессі прывяло да таго, што ў студзені 1943 г. па ўказанню кіруючых органаў было створана самастойнае Палескае злучэнне. У яго састаў увайшлі і тыя партызанскія адзінкі паўночных раёнаў Палескай вобласці, што да гэтага дзейнічалі пад кіраўніцтвам Мінскага абкома партыі.
У сувязі з прытокам насельніцтва ў рады народных мсціўцаў вясной і летам 1943 г. у Любанска-Старобінскай партызанскан зоне пачалі дадаткова стварацца мясцовыя атрады. У іх уступалі многія калгаснікі, здольныя насіць зброю. Стварэнне мясцовых атрадаў у 1943 г. нагадвала ўсеагульнае народнае апалчэнне ў партызанскім краі. Тады было створана яшчэ два мясцовых партызанскіх атрады і на тэрыторыі вёсак Загалле, Татарка, Старасек, Жывунь і Падлуг. Паўсядзённае жыццё калгаснікаў гэтых вёсак ужо на працягу амаль двух год было цесна звязана з дзейнасцю Мінскага падпольнага абкома. Абком шырока абапіраўся на падтрымку і дапамогу з боку патрыятычна настроенага насельніцтва гэтых вёсак, аказваў вялікае давер'е патрыётам Загальшчыны. У 1943 г. абком вырашыў уключыць ствараемыя тут мясцовыя атрады ў састаў партызанскай брыгады, створанай на базе камесмольскага атрада імя Гастэлы.
     Партызанскі атрад імя Гастэлы, які складаўся з маскоўскіх камсамольцаў, прыбыў з-за лініі фронта ў раён размяшчэння штаба злучэння ў канцы вераеня 1942 г. Знаходзячыся непасрэдна пры штабе і выконваючы яго спецыяльныя заданні па падрыву чыгунак, мастоў, па разведцы, атрад паказаў сябе добра арганізаванай, згуртаванай, баяздольнай адзінкай. У перыяд стварэння брыгад гэты атрад меў ужо ў радзе населеных пунктаў свае патрыятычныя групы з мясцовага насельніцтва. Такія групы атрад меў і ў Загальскім сельсавеце. 3 гэтых груп і пачалі стварацца ў 1943 г. мясцовыя атрады.
     Мясцовы атрад з калгаснікаў вёсак Жывунь і Падлуг быў створан у сакавіку 1943 г. Для гэтага быў склікан агульны сход, на якім прысутнічалі таксама прадстаўнікі Мінскага падпольнага абкома і штаба партызанскага злучэння. На сходзе ў атрад запісалася больш 20 калгаснікаў. Усе яны тут жа прынялі прысягу і выбралі сваё камандаванне. Камандзірам атрада стаў калгаснік М. А. Сулім, які некалі скончыў палкавую школу. Намеснікам камандзіра быў выбран калгаснік Д. В. Ясючэня. Неўзабаве атрад папоўніўся новымі байцамі. У яго саставе было створана два ўзводы. Першым узводам камандаваў Д. В. Ясючэня, другім—П. Г. Майстрэнка. Начальнікам штаба атрада быў назначан прысланы штабам злучэння Л. Данілеўскі. Атраду было прысвоена імя легендарнага героя беларускага народа К.Заслонава. Пасля стварэння на базе атрада імя Гастэлы партызанскай брыгады атрад імя Заслонава ўвайшоў у гэту брыгаду.
     Штаб атрада імя Заслонава і вартавое памяшканне знаходзіліся ў доме калгасніка вёскі Жывунь А.П.Халаёма. Жылі партызаны ў сваіх дамах і выконвалі асноўныя сельекагаспадарчыя работы. У атрадзе было многа юнакоў, уступалі ў яго і дзяўчаты. У першым узводзе былі тры юныя партызанкі-калгасніцы Вера Сулім (17 год), Марыя Халаём (18 год) і Яўгенія Ляшчэня (18 год).
     Трэба мець на ўвазе, што яшчэ задоўга да гэтага ў вёсках Жывунь і Падлуг фарміраваліся партызанскія атрады Патрына і Плышэўскага, многія калгаснікі гэтых вёсак пайшлі да Далідовіча, Розава і ў іншыя партызанскія атрады. Таму можна смела сказаць, што тут партызанамі зрабіліяя ўсе, хто толькі мог насіць зброю.
     Два разы на тыдзень у атрадзе імя Заслонава праводзіліся ваенныя заняткі па вывучэнню зброі і тактыкі партызанскай барацьбы. Ноччу партызаны неслі ахоўную службу. Атрад прымаў таксама ўдзел у гаспадарчым забеспячэнні і абслугоўванні штаба злучэння. Акрамя таго, штодзённа 10—15 чалавек з атрада накіроўваліея ў распараджэнне штаба брыгады для ўдзелу ў агульных баявых аперацыях.
     Летам 1943 г. быў створан другі мясцовы атрад, у які ўступіла насельніцтва вёсак Старасек, Загалле, Татарка. Камандзірам гэтага атрада быў назначан П. К. Кукарэка, начальнікам штаба—Е. В. Бойка. Атраду было прысвоена імя аднаго з арганізатараў партызанскага руху на Загальшчыне, у далейшым камісара партызанскага атрада Івана Бенядзіктавіча Сыцько, які загінуў смерцю храбрых.
     У 1943 г. на базе атрада імя Гастэлы была створана партызанская брыгада. Ёй было прысвоена імя гераічна загінуўшага ў 1941 г. сакратара абкома партыі А. Ф. Брагіна. У брыгаду ўваходзілі атрады: імя Гастэлы, імя Дзяніса Давыдава, імя Панфілава, мясцовыя атрады Загальшчыны—імя Заслонава і імя Сыцько. Пры штабе брыгады знаходзіўся кавалерыйскі эскадрон імя Даватара. Брыгаадзе была падначалена група, якая абслугоўвала аэрадром на востраве Зыслаў.
     Камандзірам брыгады быў назначан К. Ф. Пушчын, які да гэтага ўзначальваў атрад імя Гастэлы, камісарам— В. М. Якіменка, начальнікам штаба—М. П. Шардыка.
1     943 год з'явіўся годам масавага разгортвання партызанскага руху. Цяпер народныя мсціўцы наносілі сакрушальныя ўдары па ворагу. Яркім прыкладам новага ўздыму барацьбы ў тылу нямецка-фашысцкіх захопнікаў з'явілася славутая рэйкавая вайна. Яна пачалася па ўсёй Беларусі ў ноч з 2 на 3 жніўня на многіх чыгуначных магістралях.
     Мінскія партызаны ў рэйкавай вайне прынялі самы актыўны ўдзел. Яны надарвалі 80 тыс. рэек і гэтым сарвалі рух цягнікоў па тэрыторыі вобласці на 40%. Што ж датычыцца магістралі Бабруйск—Старушкі, якая праходзіла праз тэрыторыю Любанска-Старобінска-Акцябрскага партызанскага краю, то нямецка-фашысцкія захопнікі не маглі ёю карыстацца на працягу ўсяго перыяду гітлераўскай акупацыі Беларусі. Гітлераўскі генерал К. Ціпельскірх піша па гэтаму поваду, што «вядучая з Бабруйска ў паўднёва-заходнім напрамку чыгунка знаходзілася ў руках буйных партызанскіх атрадаў».
     Магутны партызанскі рух прывёў у 1943 г. да далейшага ачышчэння населеных пунктаў ад фашысцкіх гарнізонаў, да далейшага пашырэння Любанска-Акцябрска-Старобінскага краю. Цяпер на тэрыторыі Любанскага раёна пастаянна знаходзіўся толькі адзін гарнізон у самым раённым цэнтры. Партызанская зона на Любаншчыне на поўначы змыкалася са Слуцка-Капыльскай зонай. На поўдні партызанскі край цягнуўся за межы Акцябрскага і Старобінскага раёнаў. Ён ахопліваў амаль увесь Капаткевіцкі раён і значную тэрыторыю Петрыкаўскага раёна Палескай вобласці. На захадзе ён прымыкаў да буйнага партызанскага краю Пінскай вобласці.
     У 1943 г. на поўнач, поўдзень і захад ад Загальшчыны фашысцкія гарнізоны, якія маглі пагражаць жыццю насельніцтва гэтага сельсавета, знаходзіліся на адлегласці мігогіх дзесяткаў кіламетраў. Самыя блізкія гарнізоны ворага размяшчаліся на ўсход ад Загальшчыны ў Глускім раёне. Адлегласць да іх раўнялася 15—25 км. На гэтых напрамках Загальшчына ахоўвалася пастаяннымі партызанскімі заслонамі.
     Рост тэрыторыі Любанска-Старобінска-Акцябрскага партызанскага краю не азначаў, аднак, для Загальшчыны спакойнага, мірнага жыцця. Калі сюды амаль два гады (з красавіка 1942 па люты 1944 г.) не маглі прарвацца карныя фашысцкія атрады, то спакою не давалі нямецкія самалёты, якія сіетэматычна бамбілі вёскі сельсавета. Налёты авіяцыі пачаліся з красавіка 1942 г. У час бамбёжак шмат гінула наеельніцтва. Асабліва вялікімі былі чалавечыя ахвяры ад бамбёжак у блакаду 1944 г.
     Вялікай і радаснай падзеяй у жыцці Любанска-Старобінска-Акцябрскага партызанскага краю было набліжэнне лініі фронта ў сувязі з паспяховым наступленнем Савецкай Арміі.
     18 лістапада 1943 г., наступаючы з паўднёвага ўсходу, савецкія войскі авалодалі горадам Рэчыца Гомельскай вобласці і раённым цэнтрам Васілевічы Палескай вобласці, уступіўшы пасля гэтага на тэрыторыю Парыцкага, Азарыцкага, Калінкавіцкага раёнаў. Недалёка было ўжо і да Акцябрскага раёна. У гэты час партызаны ўстанавілі цесную сувязь з штабам генерал-палкоўніка Батава.
     Неўзабаве на лініі Парычы—Азарычы ўтварыліся так званыя «Рудабельскія вароты» (па назве сяла Рудабелка Акцябрскага раёна). Праз гэтыя вароты насельніцтва партызанскага краю ажыццяўляла сувязь з часцямі Савецкай Арміі і атрымлівала дапамогу.
     Набліжаўся час выгнання фашыецкіх захопнікаў з усёй тэрыторыі Беларусі. Аднак да гэтага насельніцтву Любанска-Старобінска-Акцябрскага краю давялося перанесці яшчэ адно цяжкае выпрабаванне.
     Здарылася так, што фронт на лініі Парычы—Азарычы стабілізаваўся на цэлыя паўгода. У тылу нямецкіх войск па-ранейшаму заставаліся партызанскія атрады, якія ні днём ні ноччу не давалі гітлераўцам спакою. Таму фашысцкае камандаванне пачало прымаць меры па ачыстцы сваіх бліжэйшых тылоў ад партызан. На Любанска-Старобінска-Акцябрскі край былі кінуты прыфрантавыя часці і падраздзяленні. Гітлераўцы не спыняліся ні перад чым: палілі вёскі, знішчалі насельніцтва. Блакадзе падвергліся ўсе лясныя масівы, дзе знаходзіліся народныя мсціўцы.
     У сярэдзіне студзеня фашысцкія войскі павялі з поўдня і ўсходу наступленне на Палескае і Мінскае партызанскія злучэнні. Неўзабаве яны наблізіліся да загальскага ляснога масіву, а 8 лютага поўнасцю блакіравалі Любанскую зону. Супраць партызанскіх атрадаў дзейнічалі 102-я пяхотная дывізія, 35-я дывізія СС, дзевяць асобных ахоўных і паліцэйскіх батальёнаў і іншыя часці—усяго 35 тыс. чалавек з артылерыяй і авіяцыяй.
     7 красавіка нямецкае камандаванне прадпрыняла генеральнае наступленне на любанскіх партызан. Жорсткія баі ішлі цяпер на Загальшчыне, дзе абаранялася большасць брыгад Мінскага злучэння. Нарэшце 14 красавіка народным мсціўцам удалося прарваць кальцо блакады і праз раку Арэсу выйсці з баямі на захад, у Старобінскі раён. Разам з партызанамі сюды перабралася таксама звыш 15 тыс. чалавек мірнага насельніцтва.
     За 8 дзён упартых баёў народныя мсціўцы нанеслі вялікія страты ворагу. Адных толькі салдат і афіцэраў загінула да 4 тыс.
     Былі страты і ў радах народных мсціўцаў. Асабліва адчувальнымі яны былі сярод грамадзянскага насельніцтва. Гітлераўцы падверглі тэрору і вёскі Загальскага сельсавета. Многія калгаснікі былі ўгнаны ў Германію.
     У часе блакады 1944 г. і пасля яе ўпершыню за ўсю вайну фашысты занялі сваімі гарнізонамі вялікую колькасць населеных пунктаў Любанскага раёна.
     Маюць рацыю тыя, хто называў партызанскі край тэрыторыяй без нейтральнай паласы, акружанай з усіх бакоў ворагам. Яшчэ больш правы тыя, хто гаварыў аб гэтай тэрыторыі, як тэрыторыі, што не мае лініі фронта. Тут заўсёды існавала небяспека нападу фашыстаў як на апорныя базы партызан, так і, на населеныя пункты. Аднак амаль увесь час насельніцтва партызанскага краю, у тым ліку і насельніцтва Загальскага сельсавета, мела магчымасць жыць па савецкіх законах і ў тылу ворага.
 

да зместу

       

да 65-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©