Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 

Партыйна-палітычнае і дзяржаўнае кіраўніцтва Загальшчынай ва ўмовах партызанскага краю

     Зыходным момантам, які неабходна ўлічваць пры разглядзе партыйна-палітычнага і дзяржаўнага кіраўніцтва Загальшчынай у перыяд фашысцкай акупацыі Беларусі, з’яўляецца тое, што ў Любанска-Старобінска-Акцябрскім партызанскім краі існавала савецкая ўлада.
     Захаванне савецкай улады ў тылу нямецка-фашысцкіх акупантаў на тэрыторыях партызанскіх краёў зрабілася агульнапрызнанай з'явай. Так, яшчэ 16 сакавіка 1942 г. у перадавым артыкуле, прысвечаным ленінградскім партызанам, газета «Правда» адзначала, што ў партызанскім краі ў тылу ворага «працягваецца савецкае жыццё». Зусім акрэсленую ацэнку атрымала гэта пытанне ў артыкуле М. I. Калініна, апублікаваньгм 16 мая 1942 г. у газеце «Известия». М. I. Калінін, характарызуючы становішча ў тылу ворага, пісаў, што партызаны «аднаўляюць у тылу нямецкіх войск савецкую ўладу,—уладу не мірнага часу, а ўладу, якая ашчацінілася ўсімі даіступнымі відамі ўзбраення для барацьбы з заклятым ворагам».
     Факт існавання савецкай улады на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Беларусі пацвярджаецца многімі дакументамі. У справаздачы ЦК КП(б)Б XIX з'езду Камуністычнай партыі Беларусі ўказвалася, напрыклад, што ў выніку актыўнасці партызанскага руху савецкая ўлада была адноўлена ў радзе раёнаў рзопублікі.
     Гэта ж думка выкладзена і ў тэзісах аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б да трыццацігоддзя БССР. «У многіх раёнах Беларусі,—гаворыцца ў тэзісах,—былі знішчаны ўсе нямецкія органы ўлады на сяле. У радзе раёнаў у партызанскіх зонах былі ўстаноўлены і дзейнічалі органы савецкай улады».
     Савецкая ўлада на Загальшчыне працягвала існаваць з самага пачатку нямецка-фашысцкай акупацыі Любанскага раёна і да вясны 1944 г. Гэта было абумоўлена радам фактараў аб'ектыўнага і сўб'ектыўнага парадку.
     Савецкая ўлада ў час акупацыі Беларусі карысталася падтрымкай з боку ўсіх жыхароў Загальшчыны. Насельніцтва сельсавета з моманту нападу гітлераўцаў на тэрыторыю раёна працягвала падтрымліваць не толькі сваіх мясцовых прадстаўнікоў партыйнага і савецкага актыву—старшыню сельсавета С. Т. Карнеева, дэпутатаў сельсавета—старшыннь калгасаў Р.I.Плышэўскага і М.Б.Сыцько, але яно прывяло да сябе і падтрымала прадстаўнікоў раённага партыйнага і савецкага кіраўніцтва—А. С. Луферава, Я. Д. Гарбачова, Н. Ермаковіча. I калі акупанты абвясцілі тут сваю ўладу, калгаснікі яе не прызналі і па-ранейшаму лічылі адзіна законнай, сваёй толькі ўладу савецкую ў асобе яе прадстаўнікоў, надзеленых паўнамоцтвамі на ўсенародных выбарах яшчэ да вайны. Гэту ўладу яны адстайвалі са зброяй у руках і ўсімі сродкамі падтрымлівалі яе на працягу ўсяго перыяду барацьбы з гітлераўскімі захопнікамі.
     Насельніцтва Загальскага сельсавета прымала як прадстаўнікоў савецкай улады ўсіх пасланцоў Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі і ўрада Беларусі, якія прыбывалі сюды з-за лініі фронта. Першымі такімі пасланцамі, прынятымі і падтрыманымі мясцовым насельніцтвам, была група Далідовіча.
     Савецкая ўлада ў тылу ворага існавала на тэрыторыі многіх партызанскіх зон Беларусі. У радзе раёнаў яе аднаўлялі народныя мсціўцы ў 1942 і ў 1943 гг. У 1941 г. яна існавала толькі там, дзе падпольныя партыйныя камітэты змаглі шырока арганізаваць партызанскі рух з самага пачатку вайны. Такое іменна становішча склалася ў паўднёвай частцы Мінскай вобласці. 3 поўнай падставай можна сказаць, што савецкая ўлада працягвала тут існаваць у 1941г.
     Знаходжанне на Загальшчыне і ў сумежных з ёй месцах Мінскага падпольнага абкома зрабілася сцягам барацьбы насельніцтва з фашысцкімі акупантамі. Кіруючая дзейнаець абкома забяспечыла поспехі народных мсціўцаў у ачышчэнні вялікай тэрыторыі ад гітлераўскіх рабаўнікоў, у стварэнні і ўмацаванні Любанска-Старобінска-Акцябрскага партызанскага краю, у захаванні тут амаль на працягу трох год савецкай улады.
     Цеснай і пастаяннай была сувязь Любанска-Старобінска-Акцябрскага краю з Вялікай зямлёй, з Цэнтральным Камітэтам Камуністычнай партыі. Формы і сродкі гэтай сувязі былі разнастайнымі. Цэнтральны Камітэт на працягу ўсёй вайны кіраваў барацьбой народных мсціўцаў на Любаншчыне.
     Гэта відаць ужо з таго, што на падпольную работу ў раён адразу ж былі пакіраваны многія таварышы. 3 першых дзён вайны тут застаўея ў падполлі старшыня райвыканкома А. С. Луфераў. Неўзабаве сюды была паслана група партыйных работнікаў на чале з А. I. Далідовічам, ЦК камандзіраваў у тыл ворага членаў Мінскага падпольнага абкома партыі.
     Нават у перыяд ад жніўня 1941 па красавік 1942 г., калі да атрымання рацыі сувязь партызанскага раёна з Вялікай зямлёй была надзвычай цяжкай, падпольны абком знаходзіў шляхі для распаўсюджаняя сярод насельніцтва дырэктыў і ўказанняў партыі і ўрада аб разгортванні барацьбы з ворагам. Гэтыя дырэктывы і ўказанні абком атрымліваў па радыё, карыстаючыся звычайнымі радыёпрыёмнікамі, з газет і лістовак, якія закідваліся савецкімі самалётамі, а таксама праз сваіх сувязных. Дырэктывы цэнтральных кіруючых органаў заўсёды даводзіліся да ведама шырокіх слаёў насельніцтва.
     6 мая 1942 г. з устанаўленнем двухбаковай радыёсувязі з Масквой Мінскі падпольны абком пачаў атрымліваць канкрэтныя дырэктывы і ўказанні, якія адносіліся да спецыфічных умоў барацьбы ў партызанскай зоне.
     Летам 1942 г. у сувязі з утварэннем так званых «Суражскіх варот» Цэнтральны Камітэт пачаў рэгулярна пасылаць у размяшчэнне Мінскага падпольнага абкома сваіх сувязных. Для паляпшэння кіраўніцтва партызанскай барацьбой у гэты ж перыяд у Маскве былі створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху і Беларускі штаб партызанскага руху.
     3 пачатку верасня 1942 г., калі паміж Любаінска-Старобінска-Акцябрскім партызанскім краем і Вялікай зямлёй устанавілася рэгулярная авіясувязь, кіраўніцтва партызанскім краем з боку Цэнтральнага Камітэта яшчэ больш узмацнілася і стала больш аператыўным. На тэрыторыі Любанска-Старобінска-Акцябрскага партызанскага краю падоўгу знаходзіліся сакратар ЦК КП(б)Б М. Е. Аўхімовіч, сакратар ЦК КП(б)Б і намеснік начальніка Беларускага штаба партызанскага руху I. П. Гапенка, сакратары ЦК ЛКСМБ К. Т. Мазураў, М. В. Зімянін і іншыя кіруючыя работнікі. Тут выдаваліся падпольныя газеты: орган ЦК і Мінскага абкома КП(б)Б «Звязда» і орган ЦК ЛКСМБ «Чырвоная змена».
     У 1942—1944 гг. усе найбольш важныя мерапрыемствы па арганізацыі барацьбы насельніцтва ў тылу нямецка-фашысцкіх акупантаў (стварэнне партызанскіх брыгад, масавы прыём насельніцтва ў атрады, барацьба за ўраджай і іншыя) і нават найбольш буйныя баявыя аперацыі (падрыў маста на р. Пцічы, рэйкавая вайна) праводзіліся ў Любанска-Старобінска-Акцябрскім партызанскім краі з ведама або па ўказаняях Цэнтральнага Камітэта.
     Каб больш наглядна ўявіць сабе партыйна-палітычнае кіраўніцтва ва ўмовах партызанскага краю, неабходна спыніцца на арганізацыі тут партыйнай работы.
     У партызанскім краі дзейнічалі Мінскі падпольны абком, райкомы партыі і пярвічныя партарганізацыі ў партызанскіх атрадах і брыгадах, а таксама абком ЛКСМБ, райкомы і пярвічныя камсамольскія арганізацыі. Акрамя таго, пярвічныя арганізацыі існавалі не толькі пры партызанскіх атрадах, але таксама і ў некаторых населеных пунктах.
     Мінскі абком партыі праводзіў нарады з удзелам сакратароў райкомаў, камандзіраў і камісараў партызанскіх атрадаў і брыгад, а таксама іншых кіруючых работнікаў партызанскага краю. На гэтых нарадах абмяркоўваліся розныя пытанні партыйна-палітычнай, ваенна-аператыўнай і гаспадарчай дзейнасці. 3 канца 1941 г. абком ажыццяўляў сваё кіраўніцтва партызанскай барацьбой не толькі непасрэдна, але і праз штаб злучэння партызанскіх атрадаў Мінскай вобласці. Амаль усе члены падпольнага абкома былі адказнымі работнікамі гэтага штаба.
     Кіруючыя ўказанні абкома партыі перадаваліея ў раёны праз інструктараў абкома, спецыяльных сувязных як вусна, так і пры дапамозе лістовак, якія друкаваліся ў друкарні. 3 атрыманнем большай колькасці рацый абком устанавіў двухбаковую радыёсувязь з падпольнымі райкомамі.
     Пад кіраўніцтвам Мінскага абкома праводзіў сваю работу і Любанскі раённы камітэт партыі. Арганізацыйная структура Любанскага райкома ва ўмовах партызанскага краю выглядала наступным чынам. На тэрыторыі раёна спачатку дзейнічала па ўказанню ЦК КП(б)Б і Мінскага абкома тройка ў саставе А. Луферава, Я. Гарбачова, Н. Ермаковіча. На А. Луферава, старшыню райвыканкома, было ўскладзена выкананне абавязкаў сакратара падпольнага райкома партыі, таму што першы сакратар райкома тав. Гуліцкі быў прызваны у Савецкую Армію ў самым пачатку Айчыннай вайны.
     21 ліленя 1941 г. на першым сходзе камуністаў Любанскага раёна ва ўмовах варожай акупацыі быў выбран раённы надпольны камітэт партыі, у састаў якога ўвайшлі А. Луфераў, Н. Ермаковіч, Я. Гарбачоў, А. Далідовіч, М.Траскуноў і іншыя. У лістападзе гэтага ж года Н.Ермаковіч пайшоў за лінію фронта, а Я. Гарбачоў у хуткім часе загінуў у баі з фашыстамі.
     У тройку, якая фактычна ўзначальвала партыйную работу ў раёне, з пачатку 1942 г. уваходзілі А.Луфераў, А.Далідовіч, М.Траскуноў. Гэта партыйная тройка, як і папярэдняя, знаходзілася ўвесь час пры партызанскім атрадзе Далідовіча.
     У радзе месц у тылу ворага на тэрыторыі Беларусі бывала, што сакратар падпольнага райкома партыі з'яўляўся адначасова і камісарам аднаго з партызанскіх атрадаў. У Люобанскім раёне ў 1941—1942 гг. такога сумяшчэння спачатку не існавала. Камісарам у атрадзе Далідовіча быў Д.Гуляеў. У канцы 1942 г. Д.Гуляеву было даручана сфарміраваць самастойны атрад, а камісарам на яго месца абком партыі назначыў А. Баравіка— аднаго з членаў партыйнай групы, прысланай Цэнтральным Камітэтам у ліпені 1941 г. на чале з А. Далідовічам.
     У пачатку 1943 г. А. Баравік быў назначан камісарам партызанскай брыгады № 125, створанай на базе атрада Далідовіча. У гэты ж час падпольны абком зацвердзіў яго сакратаром Любанскага падпольнага райкома.
     М. Траскуноў, які раней стаяў на чале Любанскан партыйнай тройкі, быў пераведзен яшчэ ў канцы 1942 г. у другі раён.
     У сувязі з ростам партызанскага руху і стварэннем брыгад арганізацыйная структура Любанскага падпольнага райкома была некалькі ўскладнена. Акрамя членаў бюро, у райкоме вялі работу спецыяльныя інструктары. Райком меў свой друкаваны орган. Пад кіраўніцтвам райкома партыі працаваў райком камсамола.
     У 1943 г. Мінскі абком зацвердзіў бюро Любанскага падпольнага раённага камітэта ў саставе А. Баравіка, А. Далідовіча, А. Луферава, М.Буглака (камісар атрада імя Я. Гарбачова) і Львова, які потым стаў камандзірам асобнай брыгады і перабраўся ў другі раён.
     Пасяджэнні бюро райкома праводзіліся часта. На іх заўсёды прысутнічалі камандзіры і камісары брыгад і атрадаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі раёна. Бюро райкома разглядала часцей за ўсё ваенныя пытанні, рабіла неабходныя ўказанні асобным партызанскім брыгадам і атрадам. На пасяджэннях вяліся пратаколы, якія затым адсылаліся ў абком партыі.
     Вясной 1943 г. быў праведзен агульны раённы сход камуністаў, прысвечаны вывучэнню рашэнняў V Пленума ЦК КП(б)Б, які адбыўся ў лютым 1943 г. На гэтым сходзе прысутнічаў сакратар Мінскага абкома I.А.Бельскі. Ён зачытаў пастанову Пленума «Аб абстаноўцы і задачах работы партыйных органаў і партыйных арганізацый у акупіраваных раёнах Беларусі».
     У гэтай пастанове ставілася задача далейшага пашырэння партызанскага руху ў рэспубліцы, уцягнення ў яго новых мас насельніцтва. Заслухаўшы тэкст пастановы, многія ўдзельнікі сходу выступілі з крытыкай недахопаў у дзейнасці сваіх брыгад і атрадаў. Яны ўнеслі рад каштоўных прапаноў для больш паспяховага выканання надзённых задач. Сход камуністаў Любанскага раёна прыняў таксама адпаведную пастанову.
     У тылу ворага заўсёды праводзіўся прыём у партыю. Для разгляду заяў аб прыёме райком часта выязджаў на месцы ў брыгады і атрады. У 1943 г., напрыклад, з кандыдатаў у члены быў пераведзен Р.Плышэўскі, а кандыдатам у члены партыі быў прынят С. Карнееў.
     Вельмі адказнай справай з'яўлялася захаванне партыйнай гаспадаркі. У перыяд, калі дакументы нельга было накіраваць вышэйстаячым органам, іх захоўваў інструктар райкома Г. Крывальцэвіч. Ён хаваў іх у такіх выпадках у спецыяльна закапаную ў зямлю бочку, над якой была пасаджана бярозка. Дакументы райкома, якія захоўваліся ў часе фашысцкай блакады 1944 г., былі адкапаны і перададзены ў ЦК КП(б)Б пасля выгнання гітлераўскіх акупантаў з Беларусі.
     Пярвічныя партыйныя арганізацыі існавалі ва ўсіх партызанскіх брыгадах Любанскага раёна. Ва ўсіх атрадах былі камуністы. Камісар атрада адначасова з’яўляўся парторгам.
     Такім чынам, на тэрыторыі Загальскага сельсавета на працягу ўсяго перыяду існавання партызанскага краю знаходзіліся адна або некалькі партыйных арганізацый у залежнасці ад таго, колькі тут дыслацыравалаея атрадаў або брыгад.
     Шырокую актыўнасць праяўлялі ў партызанскім краі камсамольцы. Уся іх дзейнасць праходзіла пад непасрэдным кіраўніцтвам Мінскага ладпольнага абкома партыі і спецыяльных упаўнаважаных ЦК ЛКСМБ.
     Камсамольскія арганізацыі былі не толькі ў брыгадах і атрадах, але і ў многіх населеных пунктах (тэрытарыяльныя). Дзве такія падпольныя камсамольскія арганізацыі былі ў Загаллі і ў Жывуні. Складаліся яны з моладзі, якая ўступіла ў камсамол да вайны. Абедзве арганізацыі ўключыліся ва ўсенародную барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у 1941 г.
     У састаў Загальскай падпольнай камсамольскай арганізацыі ўваходзілі камсамольцы вёсак Загалле і Татарка — Марыя Дзяшковіч, Валянцін Бяліцкі, Мікалай Рудзько, Клава Ільінчык, Антаніна Рудзько, Ялена Шпакоўская, Вольга Корбут, Вольга Кікор. Сакратаром камсамольскай арганізацыі была настаўніца Марыя Дзяшковіч. Акрамя яшчэ адной настаўніцы (Антаніны Рудзько), усе астатнія камсамольцы былі калгаснікамі. Гэта камсамольская арганізацыя вяла актыўную палітычную работу ў населеных пунктах сельсавета на працягу двух год — да ўходу ў лес (канец 1943 г.) перад фашысцкай блакадай. Некаторыя камсамольцы (Мікалай Рудзько і Валянцін Бяліцкі) яшчэ да гэтага пайшлі ў партызанскія атрады. Камсамольцы праводзілі сходы, гутаркі, распаўсюджвалі лістоўкі, вывешвалі савецкія сцягі і інш.
     У састаў Жывуньскай падпольнай камсамольскай арганізацыі ўваходзілі маладыя калгасніцы і калгаснікі вёсак Жывунь і Падлуг—Люба Халаём, Сяргей Гарцановіч, Надзя Дайнека, Вольга Рамановіч, Ніна Ляшчэня, Марыя Халаём, Яўгенія Ляшчэня, Каця Халаём, Вольга Ляшчэня. Гэта камсамольская арганізацыя таксама актыўна праводзіла палітычную работу сярод насельніцтва. У пачатку 1943 г. усе камсамольцы ўступілі ў мясцовы партызанскі атрад.
     Для пастаяннай работы з камсамольскімі арганізацыямі Любаншчыны быў вылучан камуніст Адам Паўлавіч Майстрэнка, які потым стаў сакратаром падпольнага райкома камсамола. У дапамогу яму партсход вылучыў настаўніцу вёскі Ніжын Ф. Конанаву. А. Майстрэнка і Ф. Конанава амаль штодзённа пераходзілі з месца на месца, устанаўліваючы сувязі і наладжваючы работу ў камсамольскіх арганізацыях розных населеных пунктаў. Адначасова яны вялі разведку і ўдзельнічалі ў баявых аперацыях. Ф.Конанава загінула ў пачатку 1942 г. пры выкананні баявога задання.
     3 1941 г. Любанскі райком камсамола, таксама як і раённая партыйная тройка, базіраваўся пры партызанскім атрадзе Далідовіча. А. Майстрэнка быў назначан намеснікам камісара гэтага атрада па камсамольскай рабоце. У наладжванні работы камсамольскіх арганізацый Загальшчыны прымалі ўдзел і палітработнікі іншых партызанскіх атрадаў. Так, вельмі значную і высакародную ролю ў палітычнай мабілізацыі камсамольцаў вёсак Загалле і Татарка адыграў намеснік камісара атрада Розава па камсамольскай рабоце С.Д. Локаць.
     Вялікую дапамогу абкому партыі і абкому камсамола аказаў прыбыўшы ў 1942 г. з Масквы ў Любанска-Старобінска-Акцябрскі партызанскі край сакратар ЦК камсамола Беларусі Кірыл Трафімавіч Мазураў.
Дзейсным сродкам правядзення палітычнай работы і арганізацыі мас на барацьбу з ворагам быў раённы друк, які побач з цэнтральным, рэспубліканскім і абласным бальшавіцкім друкам шырока выкарыстоўваўся райкомам партыі.
     Любанскі райком партыі (партыйная тройка) з пачатку падпольнай барацьбы супраць фашысцкіх акупантаў меў сродкі друкаванай прапаганды. У верасні 1941 г. партызаны перанеслі ў лес з райцэнтра, занятага акупантамі, амаль усё абсталяванне раённай друкарні. Размяшчалася падпольная друкарня ў раёне дыслакацыі атрада Далідовіча, на востраве Зыслаў у спецыяльным памяшканні, пад якое быў прыстасаван прывезены з хутара свіран.
     У 1941 г. Любанская падпольная раённая друкарня знаходзілаея ў непасрэдным падпарадкаванні абкома партыі. Работу друкарні ўзначальваў работнік абкома Л. Сакевіч.
     У 1941 —1942 гг. Любанская раённая падпольная друкарня вьпускала шмат лістовак. 9 красавіка 1943 г. тут выйшаў першы нумар раённай газеты «Кліч Радзімы». Газета выдавалася да 22 чэрвеня 1944 г.
     Пазней друкарня Любанскай газеты была забяспечана партатыўным абсталяваннем, зробленым у Маскве. Яно было дастаўлена самалётам і атрымана праз падпольную газету «Звязда», што выдавалаея ў гэтым жа партызанскім краі. «Звязда» часткова забяспечвала раённую газету і паперай, якую атрымлівалі з-за лініі фронта. Аднак гэтай паперы не хапала і яе прыходзілася дабываць праз партызанскіх сувязных з варожых гарнізонаў. Лістоўкі часта друкаваліся на вокладках сшыткаў, на шпалерах і г. д.
     Газета «Кліч Радзімы» выходзіла звычайна раз або два разы ў тыдзень. Тыраж яе складаў каля 500 экз. Цяжкі перыяд газета перажыла ў час фашысцкай блакады 1944 г. Супрацоўнікам рэдакцыі прыходзілася разам з партызанскімі атрадамі ва ўмовах баёў некалькі разоў мяняць сваё месцазнаходжанне. Друкарня працавала і ў зямлянках, і ў лесе, і на астравах сярод балот. Аднак і ў паходных умовах выхад газеты не спыняўся. Выдаваліся таксама лістоўкі.
     Для больш поўнага паказу ваенна-палітычнай гісторыі Загальшчыны ў тылу нямецка-фашысцкіх акупантаў неабходна спыніцца яшчэ на пытанні аб характары і формах існавання савецкай улады ва ўмовах партызанскага краю.
     Па працягу амаль трохгадовага існавання Любанска-Старобінска-Акцябрскай зоны органы савецкай улады, безумоўна, не маглі ў дакладнасці захоўваць свае даваенныя формы. Для 1941 г. тут характэрна захаванне прамой пераемнасці паміж даваеннымі органамі савецкай улады і органамі савецкай улады ў тылу ворага. Працоўныя Загальшчыны ведалі, што сярод іх жыве і арганізуе барацьбу выбраны імі да вайны старшыня раённага Савета Андрэй Сцяпанавіч Луфераў, якога паважала насельніцтва. Райвыканком, вядома, не мог захаваць свайго папярэдняга саставу. Не праводзіў ён і сваіх пасяджэнняў. Акрамя таго, А.С.Луфераў пачаў выконваць функцыі сакратара райкома партыі. Калгаснікі бачылі цяпер у гэтым чалавеку ўвасабленне савецкай улады і Камуністычнай партыі. Да яго як да прадстаўніка раённых савецкіх улад у тылу ворага да самага выгнання нямецка-фашысцкіх акупантаў з тэрыторыі раёна звярталіся людзі па розных пытаннях.
     Аналагічнае становішча з пераемнасцю ў рабоце мясцовых органаў савецкай улады пры пераходзе ад даваеннага стану да работы ва ўмовах фашысцкай акупацыі склалася і ў Загальскім сельсавеце.
     Старшыня сельсавета Сцяпан Тамашавіч Карнееў не спыняў сваёй дзейнасці на гэтым пасту ў 1941 г. ні на адзін дзень. Вось некаторыя прыклады.
     Вёска Баянічы размешчана непадалёку ад раённага цэнтра Любань. Нямецка-фашысцкія захопнікі адразу ж пастараліся стварыць тут органы сваёй акупацыйнай улады. Сілай зброі яны прымусілі частку насельніцтва з'явіцца на рэгістрацыю. Гэта быў першы крок да ажыццяўлення новай задачы — стварыць тут паліцэйскі гарнізон. У прымусовым парадку ў паліцыю было запісана 25 чалавек. Такім жа чынам акупанты назначылі з мясцовых жыхароў і «начальства» вёскі—начальніка паліцыі і бургамістра.
     Але ў хуткім часе ў Баянічы прыехалі С.Т.Карнееў і дэпутат сельсавета старшыня калгаса «Рассвет» Р. Плышэўскі. Яны склікалі агульны сход і імем савецкай улады адмянілі дзеянні акупацыйных улад. С.Т.Карнееў Г.Р.Плышэўскі як прадстаўнікі партыі і савецкай улады заклікалі баяніцкіх калгаснікаў не скарацца ворагу. Гэта дало станоўчыя вынікі. Калгаснікі, што «запісаліся» ў паліцыю, не ўзялі ў рукі зброю, якую хацелі навязаць ім фашысты. Пазней яны сталі партызанамі.
     С.Т.Карнееў прымаў меры і да папярэджання такіх з'яў. У вёсцы Жывунь ён, напрыклад, правёў сход з жанчынамі і папярэдзіў іх, каб мужчыны, якія хаваліся ў гэты час у лесе, не з'яўляліся на прапіску ў Любань, таму што іх могуць мабілізаваць на службу ў паліцыю.
     Да С.Т.Карнеева звярталіся не толькі калгаснікі. За парадамі да яго прыходзілі ўсе савецкія патрыёты, у тым ліку і воіны Савецкай Арміі, якія прабіраліся з акружэння.
     Паклапаціўея С.Т.Карнееў і аб тым, каб зберагчы дакументы сельсавета. Ідучы ў партызанскі атрад, ён перадаў ключы ад памяшкання сельсавета старому сельскаму актывісту Мікіце Яфімавічу Рудзько. Дакументы і чырвоны сцяг былі схаваны на калгасным гумне. Пазней С. Т. Карнееў узяў іх з сабой у лес і захоўваў у партызанскім лагеры. Пячатка сельсавета заўсёды знаходзілася пры ім. Яна неаднаразова выкарыстоўвалася пры пасылцы партызанамі распараджэнняў асобам, якія стаялі на чале вёсак. Толькі ў 1943 г., калі ў партызанскіх брыгадах паявіліся свае пячаткі, С. Т. Карнееў перадаў пячатку сельсавета на захаванне калгасніцы Плышэўскай, маці камандзіра партызанскага атрада. Яна зберагла пячатку, і С. Т. Карнееў пасля выгнання акупантаў здаў яе раённым савецкім уладам.
     Паралельна з даваеннымі органамі савецкай улады, якая ў многім змяніла формы сваёй дзейнасці, савецкую палітыку ажыццяўлялі на тэрыторыі Загальскага сельсавета і партызанскія атрады. У барацьбе з ворагам узніклі новыя органы савецкай улады, якія «ашчацініліся ўсімі даступнымі відамі ўзбраення». Такую ўладу ваеннага часу пачалі ажыццяўляць на Загальшчыне ўжо з лета 1941 г. партызанскія атрады Далідовіча і Патрына.
     Гэта ўлада была законнай уладай. У абласцях, абвешчаных на ваенным становішчы, савецкі ўрад ў першы ж дзень вайны перадаў усе функцыі органаў дзяржаўнай улады ў галіне абароны, забеспячэння грамадскага парадку і дзяржаўнай бяспекі ваенным саветам франтоў, армій, ваенных акругоў, а там, дзе іх нее было, — вышэйшаму камандаванню вайсковых злучэнняў. Паколькі партызаны з'яўляліся ўзброенымі ваеннымі атрадамі савецкага народа ў тылу ворага, якія змагаліся за гонар, свабоду і незалежнасць сацыялістычнай Радзімы, яны мелі права прадстаўляць тут савецкую ўладу.
     Партызанскія атрады заўсёды мелі права дзейнічаць ад імя савецкай улады і таму, што сярод партызан і сярод партызанскага камандавання знаходзіліся дэпутаты сельскіх, раённых, абласных Саветаў дэпутатаў працоўных і нават дэпутаты Вярхоўных Саветаў БССР і СССР. Акрамя таго, ЦК КП(б)Б і СНК БССР, пасылаючы ў тыл ворага групы людзей або асобных сваіх упаўнаважаных, давалі ім права прадстаўляць там савецкую ўладу. Так было з групай Далідовіча.
     Ваенная ўлада партызанскіх атрадаў прызнавалася самім насельніцтвам як савецкая ўлада. Усе распараджэнні камандавання сялянамі атоесамліваліся з распараджэннямі органаў савецкай улады. I, наадварот, пазней, калі функцыі мясцовых органаў савецкай улады на тэрыторыі Загальскага сельсавета цалкам зліліся з функцыямі партызанскіх атрадаў, сяляне нават распараджэнні А. Луферава, С. Карнеева, Р. Плышэўскага, М. Сыцько лічылі рапараджэннямі партызан. Такім чынам, насельніцтва само не рабіла адрозненняў паміж мясцовымі органамі савецкай улады, выбранымі да вайны, і новымі яе органамі, якія склаліся ў барацьбе супраць фашысцкіх акупантаў. Усе гэтыя органы насельніцтва лічыла сваёй уладай.
Праз якіх асоб ажыццяўляла сваю дзейнасць на вёсцы савецкая ўлада, якую прадстаўлялі партызаны, кіруемыя партыйнымі арганізацыямі?
     Гэта былі розныя людзі. I старшыня райвыканкома А. Луфераў, і старшыня Загальскага сельсавета С. Карнееў, і дэпутаты сельсавета—старшыні калгасаў Р. Плышэўскі, М. Сыцько і іншыя дэпутаты мясцовых Саветаў праводзілі сваю работу сярод насельніцтва разам з партызанамі. Часам савецкую ўладу на месцах ажыццяўлялі не толькі кіраўнікі партызанскіх атрадаў і злучэнняў, але і радавыя партызаны або групы партызан. Сярод іх было нямала людзей з мясцовага насельніцтва. Акрамя таго, для лепшай і пастаяннай сувязі з насельніцтвам партызанскае камандаванне назначала ў кожнай вёсцы з асяроддзя калгаснікаў сваіх спецыяльных упаўнаважаных. Гэтыя ўпаўнаважаныя вылучаліся звычайна з сельскіх актывістаў, якія яшчэ ў мірны час нярэдка выступалі ў якасці розных выбарных ад народа. Такіх упаўнаважаных насельніцтва называла па-рознаму: партызанскімі камендантамі, партызанскімі старастамі, або проста старшымі па вёсцы, адказнымі па вёсцы.
     Калгаснікі расказваюць, што ў вёсках Загалле і Татарка было некалькі такіх старшых. Намеснік старшыні праўлення А. П. Рудзько, напрыклад, з'яўляўся камендантам усяго калгаса. Камендантам Загалля быў брыгадзір С.П. Глаз, а камендантам Татаркі—старэйшы сельскі актывіст Ф. Я. Бедзік. У вёсцы Жывунь у сувязі з уходам Р.Плышэўскага ў партызанскі атрад намеснікам старшыні калгаса застаўся I. Раманаў, якога адначасова назначылі старшым і партызаны. У сельгасарцелі імя Карла Маркса ўвесь час знаходзіўся старшыня калгаса М. Б. Сыцько. На яго абапіраліся партызаны. У выкананні даручэнняў партызан яму дапамагаў калгасны рахункавод А. Д. Сініцкі, якога калгаснікі такеама прызнавалі старшым, назначаным партызанамі.
     Ва ўмовах Любанска-Старобінска-Акцябрскага партызанскага краю пад кіраўніцтвам камуністаў органы савецкай улады выконвалі функцыі, звязаныя з усім ваенным, палітычным, адміністрацыйным і гаспадарчым жыццём насельніцтва. Гэта датычылася і арганізацыі барацьбы з нямецка-фашысцкімі акупантамі, і арганізацыі абароны і эканамічнага ўмацавання партызанскага краю. Абапіраючыся на падтрымку шырокіх мас насельніцтва, органы савецкай улады змагаліся за забеспячэнне рэвалюцыйнага грамадскага парадку і дзяржаўнай бяспекі. 3 гэтай мэтай партызанскія атрады замацоўваліся за пэўнымі населенымі пунктамі, кантралявалася перамяшчэнне людзей па тэрыторыі краю, правяралася кожная новая асоба, якая паяўлялася ў той або іншай вёсцы, вялася барацьба са шпіёнамі і дыверсантамі, якіх акупанты сістэматычна засылалі сюды.
     Органы савецкай улады займаліся таксама пытаннямі размяшчэння і забеспячэння на тэрыторыі партызанскага краю бежанцаў, якія прыбывалі з населеных пунктаў, што знаходзіліся ў зонах дзеяння акупантаў, аказвалі дапамогу партызанскім сем'ям і сем'ям ваеннаслужачых Савецкай Арміі.
     Шмат увагі надавалася пытанням гаспадарчага жыцця партызанскага краю. Работа і часовае спыненне дзейнасці калгасаў, правядзенне сельскагаспадарчых кампаній, арганізацыя сялянскай узаемадапамогі, матэрыяльнае забеспячэнне атрымлівалі зусім акрэсленую накіраванасць у інтарэсах паспяховай барацьбы з ворагам, у інтарэсах перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
     Неабходна адзначыць, што хоць да канца 1941 г. мясцовыя выбарныя савецкія органы на тэрыторыі Загальскага сельсавета фактычна поўнасцю ўжо зліліся з органамі партызанскіх улад, кіраўніцтва партызанскім краем ніколі не станавілася на шлях ігнаравання або недаацэнкі ролі даваенных выбарных органаў савецкай улады, аб гэтым сведчыць ажыўленне дзейнасці Любанскага раённага Савета дэпутатаў працоўных у 1943 г.
     Раённы камітэт партыі вырашыў склікаць летам 1943 г. сесію Любанскага раённага Савета дэпутатаў працоўных. Яе вырашана было правесці ў калгасе імя Беларускай Ваеннай Акругі. Партызанскія сувязныя абвясцілі аб гэтым дэпутатаў райсавета, якія знаходзіліся ў розных канцах раёна. На сесію сабралася 18 чалавек.
     Сесія праходзіла ва ўрачыстай абстаноўцы. Дэпутаты абменьваліся сардэчнымі прывітаннямі, дзяліліся ўражаннямі. Некаторыя з іх каля двух год не бачылі А. С. Луферава і выказвалі сваю радасць з поваду сустрэчы з ім. На сесіі, акрамя дэпутатаў, прысутнічалі многія актывісты раёна. На парадку дня стаяла адно пытанне—аб задачах барацьбы насельніцтва з ворагам ва ўмовах фашысцкай акупацыі. Даклад зрабіў А. С. Луфераў. Пасля даклада выступілі многія дэпутаты.
     Сесія Любанскага райсавета выклікала новы ўздым патрыятычнай актыўнасці мясцовых жыхароў. Яна яшчэ раз паказала насельніцтву, што савецкая ўлада жыве, што райвыканком і райком партыі праводзяць сваю работу.
     Калгаснікі Загальшчыны адчувалі паўсядзённую дзейнасць у партызанскім краі сваіх ранейшых кіраўнікоў: старшынь і намеснікаў старшынь калгасаў, старшыні сельсавета С.Т.Карнеева, старшыні райвыканкома А. С. Луферава, сакратара абкома партыі В. I. Казлова. «У нас на месцы была ўся ўлада», — успамінаюць яны.
     Гаворачы аб разнастайнасці форм і метадаў дзейнасці мясцовых органаў савецкай улады ў тылу ворага, неабходна мець на ўвазе, што ўсе гэтыя органы кіраваліся Канстытуцыяй і іншымі законамі СССР, якія прадаўжалі мець юрыдычную сілу на ўсёй тэрыторыі краіны, бо Вярхоўны Савет СССР не адмяняў іх дзеяння на тэрыторыях, часова захопленых ворагам.
      Нягледзячы на разнастайнасць сваіх праяўленняў, улада на тэрыторыі Любанска-Старобінска-Акцябрскага краю і ў прыватнасці на тэрыторыі Загальшчыны была заўсёды савецкай уладай, уладай працоўных, кіруючай і накіроўваючай сілай якой з'яўлялася Камуністычная партыя.
 

да зместу

       

да 65-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©