Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 

Палітыка- масавая і асветніцкая работа сярод насельніцтва

     Важнейшымі ўмовамі паспяховага правядзення палітычнай работы на Загальшчыне былі гарачы савецкі патрыятызм насельніцтва, сярод якога вялася гэта работа, і наяўнасць магутнага камуністычнага падполля на тэрыторыі Мінскай вобласці. Беларускае сялянства, выхаванае ў духу любві да новага сацыялістычнага ладу і ў партызанскім краі хацела жыць па-савецку, хацела чуць слова бальшавіцкай праўды. Радыё, газеты, лістоўкі, плакаты, жывое слова агітатара ўжо да вайны трывала ўвайшлі ў грамадскі быт беларускага калгасніка. Усё гэта і ва ўмовах партызанскага краю заставалася самай надзённай патрэбай духоўнага жыцця сялян. Зусім натуральна, што палітыка-масавая і культурна-асветная работа камуністаў знаходзіла выключна ўдзячную глебу на часова акупіраванай ворагам тэрыторыі Беларусі.
     Але пры ўсіх іншых аднолькавых абставінах умовы палітычнай работы іменна на тэрыторыі партызанскага краю аказаліся найбольш спрыяльнымі. Гэта тлумачыцца тым, што тут шырока разгарнулася дзейнаесць падпольных партыйных арганізацый. Любанскі партызапскі рух быў такім месцам на тэрыторыі Беларусі, дзе з першых дней нямецка-фашысцкай акупацыі разгарнуў самую эпергічную работу падпольны абком партыі. Дзякуючы яму тут стварыўся самы магутны на акупіраванай ворагам тэрыторыі Беларусі партызанскі край. Ён стаў таксама цэнтрам падпольнага рэспубліканскага савецкага друку. Тут існавала добра наладжаная сувязь са сталіцай нашай Радзімы Масквой. У гэтым краі пастаянна прысутнічалі спецыяльныя ўпаўнаважаныя ЦК КП(бБ і ЦК ЛКСМБ, якія ажыццяўлялі кіраўніцтва ўсёй палітычнай работай сярод насельніцтва.
     Адной з важнейшых крыніц для вуснай прапаганды з'яўлялася радыё. Нярэдка радыё было прамым сродкам агітацыйна-прапагандысцкай работы, калі ўдавалася арганізаваць масавае слуханне радыёперадач.
     Радыё разам з тым з'яўлялася і самым першым са сродкаў, якім карысталася насельніцтва для атрымання праўдзівай савецкай інфармацыі ў цяжкія дні нашэсця фашысцкіх полчышчаў на Беларусь.
     С.Т.Карнееў расказвае, што ў калгасе «Чырвоны Кастрычнік» напярэдадні вайны быў радыёпрыёмнік. Гэта дало магчымасць сельскаму актыву і ўсім калгаснікам пачуць важнейшыя ўказанні партыі, якія даваліся ў першыя тыдні вайны. Калгаснікам стала ясна, што трэба рабіць, знаходзячыся ў тылу ворага. У першыя месяцы вайны было арганізавана таксама слуханне радыё ў суседнім Ляскавіцкім сельсавеце.
     У першыя тыдні і месяцы вайны сталі дабываць радыёпрыёмнікі партызанскія атрады, што знаходзіліся на тэрыторыі Загальскага сельсавета. Першы радыёпрыёмнік паявіўся ў атрадзе Далідовіча, які знаходзіўся непасрэдна пры Мінскім падпольным абкоме партыі. Гэты радыёпрыёмнік працаваў у лесе на востраве Зыслаў. У 1941 г. меў свой радыёпрыёмнік таксама атрад Розава, які размясціўся ў вёсцы Жывунь. Партызанскія атрады, якія ствараліся пазней, таксама раздабылі сабе прыёмнікі. Меў свой радыёпрыёмнік і мясцовы атрад Плышэўскага, створаны ў 1942 г.
     Выключна важную ролю ў 1941 г. адыграў радыёпрыёмнік падпольнага абкома партыі, які знаходзіўся ў атрадзе Далідовіча. Пры дапамозе гэтага прыёмніка ўдалося прьняць усе важныя паведамленні з Масквы.
Вялікае значэнне ў жыцці раёна ў 1942—1943 гг. меў радыёпрыёмнік партызанскага атрада Патрына, які тады дыслацыраваўся ў вёсцы Жывунь. Партызаны захапілі радыёпрыёмнік у немцаў дзесьці пад Слуцкам і ўстанавілі яго ў доме калгасніка С.А.Суліма. Працаваў з прыёмнікам вопытны радыст Лаўрэн Агееў. Вось што запісаў у сваім дзённіку 7 лістапада 1942 г. былы супрацоўнік падпольнай газеты «Звязда» Г.Шчарбатаў аб поспехах гэтага радыста ў прыёме маскоўскай перадачы, прысвечанай 25-й гадавіне Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі: «Днём я выехаў у вёску Жывунь. Тут было поўна коннікаў, якія, відаць, прыехалі за дзесяткі кіламетраў. Камандзір атрада Патрын расказаў, як у многіх навакольных атрадах даведаліся, што жывуньскі радыст поўнасцю прыняў тэкст даклада таварыша Сталіна. Неадкладна сюды былі накіраваны дзесяткі коннікаў, каб перапісаць даклад...
     Радыст патрынскага атрада быў сапраўдным імяніннікам. Яго пыталіся ўсё новыя і новыя сувязныя, сяляне, партызаны. У радыста быў задаволены і ўрачысты выгляд. Ён ўсюды чуў пахвалу на свой адрас і прымаў яе з гордасцю. Нездарма ён столькі папрацаваў, рыхтуючыся да гэтага дня. Кожны прыезджы бачыў цяпер гэту працу і дзівіўся: што толькі чалавек не можа прыдумаць. Над хатай, дзе было ўстаноўлена радыё, уздымалася вышка, а на ёй, нібы ў самалёце, круціўся шырокі і лёгкі металічны прапелер. Гэта быў ветраны рухавік, зроблены рукамі радыста. Рухавік зараджаў акумулятары, даваў энергію для радыё. Вечарам у хаце запальвалася электрычная лямлачка, і партызаны збіраліся сюды паслухаць апошнія паведамленні» .
     Радыёпрыёмнік Л.Агеева быў не толькі сур'ёзнай крыніцай інфармацыі для прапагандыстаў падпольных арганізацый, але таксама і прамым сродкам палітычнай прапаганды сярод сялян. Яго перадачы непасрэдна слухалі многія жыхары вёскі Жывунь. Тут даволі часта бывалі і партызаны мясцовага атрада. Калгаснік С.А.Сулім, у якога знаходзіўся радыёпрыёмнік Л.Агеева, расказвае, што ў яго хаце штодзённа збіралася многа партызан і мясцовых жыхароў.
     У час налётаў нямецка-фашысцкай авіяцыі прыёмнік і антэна хутка знімаліся. Калі небяспека праходзіла, зноў пачынаў працаваць прапелер і веласіпедныя дынамкі зноў давалі ток для прыёмніка. Гэты прыёмнік працаваў тут звыш года.
     Многім калгаснікам даводзілася слухаць радыёперадачы на партызанскіх базах у лесе, выконваючы розныя заданні партызан. Селянін вёскі Старасек Ф.С.Сулім расказвае, што калі ён хадзіў на востраў Зыслаў, то партызаны часам запрашалі яго слухаць радыё.
     3 ростам партызанскага руху паляпшалася радыёінфармацыя і радыёсувязь ва ўсіх партызанскіх злучэннях.
К канцу 1943 г. войскамі Савецкай Арміі была вызвалена частка ўсходніх раёнаў Беларусі. У Нова-Беліцы пад Гомелем пачала працаваць перасовачная радыёстанцыя «Савецкая Беларусь», якая была зманціравана ў вагонах. Гэта дало магчымасць партызанам і насельніцтву Любаншчыны штодзённа слухаць радыёперадачы, прысвечаныя барацьбе і працы беларускага народа.
     Другой важнейшай крыніцай інфармацыі і сродкам для разгортвання палітыка-масавай работы былі газеты, лістоўкі, часопісы і кнігі, якія паступалі ў партызанскі край з-за лініі фронта, з Вялікай зямлі. Бальшавіцкая літаратура пранікала сюды з самага пачатку акупацыі. Ужо ў ліпені месяцы 1941 г., прабіраючыся ў тыл ворага, члены Мінскага падпольнага абкома неслі з сабой газеты з важнейшымі матэрыяламі аб становішчы краіны і задачах барацьбы.
     Калі ў пачатку вайны фронт быў яшчэ параўнальна недалёка ад акупіраванага ворагам Любанскага раёна, газеты дастаўляліся сюды з-за лініі фронта партызанскімі сувязнымі. Мінскі падпольны абком шырока выкарыстоўваў у сваёй палітыка-масавай рабоце сярод насельніцтва газету «Правда» ад 18 жніўня 1941 г. У ёй былі апублікаваны матэрыялы аб магутных ударах, якія ўжо тады наносілі фашысцкім акупантам партызаны Акцябрскага раёна Палескай вобласці. Тут паведамлялася аб подзвігах першых партызан Айчыннай вайны, якім было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Гэтымі першымі героямі былі беларускія партызаны Ціхан Бумажкоў і Фёдар Паўлоўскі. Аб подзвігах акцябрскіх партызан добра ведала тады ўсё насельніцтва Любанскага раёна.
     Пазней газеты, лістоўкі і іншую літаратуру з Вялікай зямлі ў партызанскі край сталі дастаўляць самалёты. Яшчэ да таго як быў абсталяван партызанскі аэрадром, лётчыкі скідалі свае грузы ва ўмоўленых месцах. Палітработнік Н.П.Капусцін расказвае, што ён і яго таварышы выкарысталі ў палітыка-масавай рабоце на тэрыторыі Загальскага сельсавета «Правду», скінутую з самалёта ў маі 1942 г.
     Адзін з былых сакратароў Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б I.Д.Варвашэня расказаў у сваіх успамінах аб тым, як клапатліва захоўвалі і шырока выкарыстоўвалі партызаны ў сваёй палітычнай рабоце кожную газету, скінутую савецкім самалётам летам 1942 г. «Паяўляецца наш самалёт «Дуглас», — успамінае I.Д. Варвашэня. — Самалёт скінуў 16 мяшкоў грузу і парашутыста. Прыбыў спецыяльна сувязны ад ЦК партыі. Разам з грузам атрымалі некалькі камплектаў цэнтральных газет. Не толькі артыкулы, але літаральна кожнае слова разбіралася калектыўна. Газеты мы захоўвалі нароўні з аўтаматамі. Калі камандзір бярэ газету, ён яе заварачвае ў паперу, каб не забрудзілася і не «пацерлася. Калі ў адным атрадзе прачытаюць, абавязкова вяртаюць нам, каб мы маглі прачытаць у іншых атрадах».
     Больш літаратуры стала паступаць з савецкага тылу пачынаючы з верасня 1942 г., калі самалёты пачалі прызямляцца на партызанскім аэрадроме. 3 гэтага часу многія калгаснікі вёсак Старасек і Загалле, якія бліжэй за ўсё знаходзіліся да аэрадрома, чыталі маскоўскія газеты ў першую ноч пасля іх выхаду. «Як толькі наступае 12-я гадзіна ночы,—успамінае жыхарка вёскі Загалле Е.К.Равенка, — гул самалёта парушае цішыню, усе выбягаюць на вуліцу, каб пабачыць пасланца з Вялікай зямлі. Было радасці і слёз у гэты момант».
     Загальскі сельсавет з'яўляецца адным з найбольш аддаленых ад гарадоў і чыгункі месц Беларусі. Нядзіўна таму, што ў 1955 г., калі яшчэ не было наладжана друкаванне «Правды» ў Мінску, калгаснікі Загальшчыны гаварылі, што яны ў час вайны атрвмлівалі маскоўскія газеты раней, чым у першыя пасляваенныя гады.
     Як у партызанскім краі бераглі савецкія газеты, можна меркаваць і па наступнаму прыкладу. Прыбыўшы з Масквы для ўдзелу ў партызанскім руху гомельскі артыст А.Цітоў успамінае, што калі ў пачатку кастрычніка 1942 г. яго выклікалі ў штабную зямлянку, то ён там на стале ўбачыў падшыўку «Правды».
     Апрача газет, самалёты дастаўлялі многа рознай палітычнай і мастацкай літаратуры. Гэтыя кнігі чыталіся ў Загальскім сельсавеце і партызанамі і мясцовым насельніцтвам.
     Магутным сродкам палітыка-масавай работы сярод насельніцтва з'яўляўся падпольны камуністычны друк, які выдаваўся на тэрыторыі партызанскага краю. Амаль з самага пачатку нямецка-фашысцкай акупацыі стала працаваць Любанская падпольная друкарня, якая знаходзілася ў непасрэдным падпарадкаванні ў Мінскага падпольнага абкома партыі.
     Непадалёку ад Любанскага раёна абком партыі ў 1941 г. арганізаваў таксама работу іншых падпольных друкарань. Са снежня 1942 г. у Загальскім лесе пры дапамозе любанскіх партызан наладзіла сваю работу і Слуцкая падпольная друкарня.
     Усе гэтыя друкарні з самага пачатку фашысцкай акупацыі друкавалі лістоўкі для распаўсюджання сярод партызан і насельніцтва.
     Значна лепш і больш сістэматычна стала забяспечвацца перыядычным друкам насельніцтва, калі тут пачалі выходзіць падпольныя газеты. Яшчэ ў чэрвені 1942 г. у Мінску стала выдавацца «Звязда». Але ва ўмовах цяжкага падполля там выйшла толькі чатыры нумары яе. Са студзеня 1943 г. «Звязда» як падпольная рэспубліканская газета — оргап ЦК і Мінскага абкома КП (б) Б — пачала выходзіць на тэрыторыі партызанскага краю паблізу ад Загальскага сельсавета. 3 гэтага часу тут выходзіла і «Чырвоная змена». Яна рыхтавалася той жа рэдакцыяй, што і «Звязда». Друкаваліся абедзве газеты ў адной друкарні. Пачатак 1943т. азнаменаваў сабой пералом у развіцці падпольнага бальшавіцкага друку ў Беларусі. У студзені 1943 г. ЦК КП(б)Б падрыхтаваў 300 партатыўных друкарскіх машын для надпольных партарганізацый і партызанскіх атрадаў Беларусі. 28 лютага 1943 г. V Пленум ЦК КП(б)Б прыняў спецыяльную пастанову «Аб абстаноўцы і задачах работы партыйных органаў і партыйных арганізацый у акупіраваных раёнах Беларусі». У гэтай пастанове была ўдзелена вялікая ўвага ўмацаванню і пашырэнню бальшавіцкай прапаганды ў тылу ворага сродкамі друку.
     Пасля Пленума стала выдавацца многа новых падпольных газет у розных раёнах Беларусі. 9 красавіка 1943 г. выйшаў першы нумар любанскай газеты «Кліч Радзімы». Выданне падпольнага бальшавіцкага друку ў тылу ворага было справай надзвычай цяжкай. Падпольныя друкарні працавалі ва ўмовах бесперапынных баёў партызан з ворагам, ім прыходзілася перамяшчацца з месца на месца. Недаставала паперы.
     Вось што расказвае аб лістоўках, якія выпускаліся ў баявых паходах, I.Д.Варвашэня: «Увесь час вандроўны спосаб жыцця вялі. Прыязджаем на новае месца, гадзіны дзве праходзідь, — друкарні ўжо набіраюць. Мы пашылі маленькія мяшочкі і на кожным мяшочку вышылі літары: «а», «б» і г. д. і як закончылі набор, мяшочкі за плечы, і ўся каса ў нас у руках. Прыязджаем на новае месца. Тут ужо каля кастра набіраецца лістоўка і распаўсюджваецца па атрадах».
     Асабліва цяжкім было забеспячэне друкаванымі выданнямі ў 1941 і ппершую полаву 1942 г.
    У гэты першы, найбольш цяжкі перыяд партызанскай барацьбы (1941—пачатак 1942 г.) шырока практыкавалася перапіска ад рукі не толькі матэрыялаў радыёперадач, але таксама тэкстаў з лістовак і газет. Матэрыялы падпольнага бальшавіцкага друку размножвала ад рукі і само насельніцтва. Яно не толькі перапісвала лістоўкі, але таксама перапісвала з газет лозунгі для расклейвання ў вёсцы.
    Распаўсюджванне палітычных матэрыялаў было арганізавана выключна аператыўна ўжо з 1941 г. Так, напрыклад, паведамленне Саўінфармбюро аб разгроме немцаў пад Масквой размнажалі і распаўсюджвалі партызанскія атрады, падпольныя групы.
    Яшчэ больш паспяхова стала ажыццяўляцца распаўсюджанне падпольнага бальшавіцкага друку, калі ва ўсіх паселеных пунктах Загальскага сельсавета былі раскватараваны партызаны. Яны прыносілі з сабой у хаты калгаснікаў лістоўкі і газеты. Асабліва многа газет паявілася ў вёсках, калі на тэрыторыі партызанскага краю сталі выдавацца рэспубліканскія газеты «Звязда», «Чырвоная змена» і любанская раённая газета «Кліч Радзімы».
     Актыўны ўдзел у распаўсюджанні друкаванага бальшавіцкага слова прымала насельніцтва. Калгаснікі перадавалі лістоўкі і газеты адзін другому. Многа друкаваных і рукапісных лістовак разносілі ў хаты і расклейвалі ў вёсцы мясцовыя камсамольцы. У вёсках Загалле і Татарка партызанскія лістоўкі расклейвалі таксама настаўнікі. Настаўніца М.М.Дзяшковіч успамінае, што ў 1941—1942 гг. яна наклеіла лістоўкі на сцяне дома калгасніка вёскі Загалле Ф.Е.Бедзіка. Дом гэты стаяў у найбольш зручным месцы, куды заўсёды сыходзіліся людзі.
    Змест вуснай і друкаванай прапаганды быў самым разнастайным. Можна смела сказаць, што не было ніводнага важнага пытання ў жыцці краіны і партызанскага краю, якое не асвятлялася б на старонках падпольных лістовак або газет.
     Перамогі савецкіх войск пад Масквой, пад Сталінградам, на Курскай дузе і на іншых франтах Айчыннай вайны, поспехі працаўнікоў савецкага тылу, аднаўленне гаспадаркі ў вызваленых ад ворага раёнах, збор сродкаў у фонд Савецкай Арміі, усенародная барацьба ў тылу ворага, жыццё насельніцтва Беларусі пад фашысцкім гнётам, гаспадарчая дзейнаець сялян на тэрыторыі партызанскага краю, выкрыццё ўсялякага роду хлуслівай фашысцкай прапаганды —усе гэтыя і многія іншыя пытанні своечасова і сістэматычна даводзіліся праз падпольны бальшавіцкі друк да ведама сялян.
    У газетах і лістоўках, якія выходзілі ў партызанскім краі, змяшчаліся вершы, фельетоны, меліся куткі гумару і сатыры, публікаваліся фальклорныя творы, якія ўзнікалі ў народзе ў ходзе барацьбы з нямецка-фашысцкімі акупантамі.
     У адным з нумароў газеты «Кліч Радзімы», напрыклад, быў змешчан верш «Вас дзеці вашы праклянуць», напісаны рэдактарам I.В.Куляшовым. Суровыя словы партызанскага паэта былі накіраваны да тых, хто супрацоўнічаў з акупантамі і падняў зброю супраць сацыялістычнай Радзімы. Папярэджаннем для здраднікаў Радзімы гучалі гнеўныя радкі:
Браты ніколі вам не просцяць.
Вам смерці цяжкай не мінуць,
Народ сурова вам адпомсціць,
Вас дзеці вашы праклянуць.

     Гэты верш горача сустрэлі чытачы газеты.
   Палітыка-масавая работа, якую праводзілі сярод мясцовага насельніцва падпольныя партыйныя арганізацыі і пад іх кіраўніцтвам партызаны, была наступальнай і дзейснай. Пры дапамозе шырокай палітыка-масавай работы партыйным арганізацыям не толькі ўдавалася выкрываць хлуслівую фашысцкую прапаганду, але і падымаць сялянства на выкананне зядач, звязаных з барацьбой супраць ворага.
     Вялікае ўражанне на насельніцтва зрабілі выступленні мастацкай агітбрыгады штаба злучэння. Яна была створана 16 лістапада 1942 г. спецыяльным загадам камандуючага. У склад агітбрыгады першапачаткова ўвайшлі адкамандзіраваныя з партызанскіх атрадаў баяніст Бушуеў, які быў да вайны кіраўніком гурткоў мастацкай самадзейнасці, беластоцкі скрыпач Збар, былыя артысты пагранічнага ансамбля Вешаў і Тамуркін, артыстка ленінградскай аперэты Бародзіч, гомельскі артыст Цітоў, артыст Ансамбля беларускай песні і танца Ручай. Мастацкім кіраўніком быў назначан Аляксандр Вешаў, які вучыўся перад вайной у Ленінградскай кансерваторыі. Палітычным кіраўніком агітбрыгады камандуючы назначыў журналіста Г.М.Шчарбатава.
     Праз два дні ў адной з хат вёскі Сасноўка партызанская мастацкая агітбрыгада прыступіла да падрыхтоўкі першай праграмы.
    Мікалай Тамуркін напісаў партызанскую песню. Яна пачыналася так:
Прозвучат партизанские песни,
Прозвучат сквозь туманы и мглу.
Нет для нас ныне более чести,
Чем бороться с врагами в тылу.

    Музыку для гэтай песні падабраў Аляксандр Вешаў. Развучваліся партызанскія прыпеўкі, новыя франтавыя песні, вершы, музычныя і танцавальныя нумары. Многа трапных анекдотаў і жартаў было ў рэпертуары А.Цітова. Ён, напрыклад, памайстэрску чытаў «Хірургію» А.Чэхава. Вялікім поспехам у слухачоў карыстаўся ў выкананні А.Цітова верш Пімена Панчанкі «Беларусі», асабліва яго апошнія радкі:
Веру цвёрда: сканае бязлітасны вораг,
I штандар перамогі над краем запаліць зару.
Пакуль сонца не згасне,
Пакуль свеяцца зоры,
Беларусь не загіне, Будзе жыць Беларусь!

     Акрамя артыстаў, у саставе брыгады быў лектар. Агітбрыгада вандравала з вёскі ў вёску, з атрада ў атрад, узнімаючы патрыятычныя пачуцці сваіх слухачоў. Усюды яна была жаданым госцем.
     Пра выступленне агітбрыгады ў вёсцы Жывунь нам расказала калгасніца Е.П.Ясючэня. «Было гэта зімой. Хата Аляксандра Статкевіча напоўнілася народам. Тут сабралася многа старых, падлеткаў і дзяўчат. Я памятаю, як Тамуркін спяваў песні. Гэта былі песні больш партызанскія. Вешаў акампаніраваў на балалайцы і гітары і выступаў з сольнымі нумарамі. Удзельнікі самадзейнасці ставілі п'есу пра партызанскае жыццё. У п'есе ўдзельнічалі і мясцовыя дзяўчаты Люба Дайнека, Вольга Раманава». Аб гэтых выступленнях расказваюць таксама калгаснікі Г.П.Рублеўскі і А.I.Сулім. Партызанскія песні, выкананыя агітбрыгадай, спяваліся потым моладдзю Загалля і іншых вёсак.
     Пасля разгрому фашысцкіх войск пад Сталінградам агітбрыгада зрабіла чучала Гітлера і вазіла яго па вёсках. «Было гэта вясной 1943 г.,—успамінае А.I.Сулім.— Партызаны вазілі па нашай вёсцы чучала Гітлера. Звычайную бочку надзелі ў нямецкі мундзір, унізе на палкі нацягнулі штаны. 3 дошкі зрабілі шыю, зверху надзелі шапку, пад ёй прымацавалі цялячыя вушы, вялікі чырвоны нос і сабачыя зубы. За гэтым Гілерам хадзіў цэлы натоўп. Людзі ад душы рагаталі».
     Выступалі перад гледачамі і іншыя партызаны, якія валодалі артыстычнымі здольнасцямі. Калгаснік вёскі Старасек П.Р.Дайнека расказвае, што ў яго доме жыў былы цыркавы акрабат і жанглёр Дыдоў. Ён заўсёды паказваў свае нумары — жангліраваў талеркямі, рабіў стойкі на руках і г. д. Выступленні Дыдова прыходзілі паглядзець многія калгаснікі.
     Арганізоўваючы мастацкую самадзейнасць, партызаны прыцягвалі да ўдзелу ў ёй і мясцовае насельніцтва. Вялікую работу па арганізацыі мастацкай самадзейнасці пры ўдзеле дзяцей і падлеткаў праводзілі настаўнікі вёскі Загалле.
     Падзеяй вялікай палітычнай важнасці ў партызанскім краі была дэманстрацыя савецкіх кінафільмаў. У 1942 г. партызаны пачалі атрымліваць з Вялікай зямлі кінаперасоўкі. Першы кінафільм дэманстраваўся ў лістападзе 1942 г. у вёсцы Сасноўка пры штабе злучэння. Пазней партызаны пачалі дэманстраваць кінакарціны і ў іншых вёсках. Насельніцтва тут прагледзела фільмы «Ленін у Кастрычніку», «Разгром немцаў пад Масквой», «Ленінград у барацьбе», «Чапаеў» і іншыя. Дэманстрацыя фільмаў успрыймалася насельніцтвам як важная падзея ў жыцці партызанскага краю. У вёсцы Старасек паказ фільмаў адбываўся на двары школы. У Загаллі летам 1943 г. калгаснікі глядзелі кіно на двары ў М.Бенедзіктовіча.
 

да зместу

       

да 65-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©