Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 

Узаемаадносіны са староннімі людзьмі ва ўмовах дамашняга жыцця

     Сяляне партызанскай Загальшчыны не толькі аказвалі адзін другому ўзаемную дапамогу ў баі, але, рызыкуючы жыццём, абаранялі адзін другога ва ўмовах хатняга жыцця. Вось прыклад. Уварваўшыся ў вёску Татарка, фашысцкія карнікі знайшлі ў 16-гадовага К.Кудзіноўскага пісталет, падараваны яму воінам Савецкай Арміі, які выходзіў з акружэння. Фашысты хацелі тут жа расстраляць хлопца. Лёс яго быў вырашан. Аднак адзін калгаснік, рызыкуючы наклікаць падазрэнне на сябе, пераканаў карнікаў, што Кудзіноўскі яшчэ дзіця і ўзяў ён зброю без усялякай мэты. Хлопца ўдалося выратаваць ад вернай гібелі. Неўзабаве Кудзіноўскі пайшоў у партызаны.
     У вёсках Загальскага сельсавета жыло даволі многа бежанцаў, і састаў іх быў самым разнастайным. Усіх іх сюды прывяла магчымасць больш надзейна схавацца ад акупантаў, імкненне выйсці з месц, якія знаходзіліся пад пастаянным кантролем фашысцкіх гарнізонаў або ў межах дасягальнасці карных экспедыцый. 3 гэтых меркаванняў сюды вярталіся і сваякі, якія жылі да вайны ў суседніх раёнах і ў іншых вёсках Любанскага раёна. Некаторых з іх (служачых) вайна застала тут у час адпачынку.
     Аднак асноўную масу бежанцаў складалі не сваякі, а староннія людзі. Частка гэтых бежанцаў складалася з сем'яў партыйнага, савецкага і калгаснага актыву, якія прыбылі сюды, каб разам са сваімі мужамі, бацькамі, братамі прыняць удзел у барацьбе супраць акупантаў. У ліку гэтых людзей у вёску Старасек прыбылі сем'і Гурыновіча з вёскі Робак (каля ст.Урэчча), Беразоўскага і Чачухі з вёскі Ямінск, Барысевіча з вёскі Заельнае, Ламашка з Глускага раёна і шмат іншых. У вёсцы Жывунь і на хутары Фамін Рог жыло многа сем'яў гарадскога і сельскага актыву з Слуцкага раёна.
     Сярод бежанцаў было і насельніцтва заходніх раёнаў Беларусі, якое ў час наступлення фашысцкіх полчышчаў пайшло на ўсход. Сюды прыбыла таксама значная колькасць яўрэйскага насельніцтва. Нарэшце, у моманты вострай барацьбы з ворагам на Загальшчыне хаваліся калгаснікі з суседніх вёсак. Так, напрыклад, у 1942 г. у вёску Падлуг уцяклі з вёскі Ляскавічы дзве маленькія сястры Бабовічы—12-гадовая Тамара і 11-гадовая Маргарыта. Іх маці фашысты забілі.
      Усе без выключэння бежанцы знаходзілі ў вёсках прытулак і сапраўды шчырыя адносіны з боку мясцовых жыхароў. Больш за ўсё бежанцаў знаходзілася ў Старасеку, на хутары Фамін Рог, у вёсках Жывунь і Падлуг. Менш за ўсё іх было ў Загаллі (чатыры сям'і) і ў Татарцы як у населеных пунктах, найбольш падвержаных магчымасці нападу з боку фашысцкіх карнікаў. Усе бежанцы былі забяспечаны жыллём і харчаваннем, хоць з жыллём было вельмі цяжка.
     У вёсцы Старасек пасля карнай экепедыцыі фашыстаў 1942 г. ва ўцалеўшых хатах жылі сумесна па некалькі сем'яў калгаснікаў і бежанцаў. У доме Г.А.Сініцкага жылі тады тры сям'і, якія прыехалі ў гэту вёску, з сям'ёй П.Р.Дайнека жылі дзве сям'і бежанцаў. У калгасніка вёскі Жывунь Г.П.Рублеўскага жылі дзве сям'і бежанцаў з-пад Слуцка.
     Зімой 1941/42 г. з калгасных складаў бежанцам выдаваліея прадукты харчавання, а вясной 1942 г.—насенне для пасеву. Члены многіх сем'яў бежанцаў прымалі ўдзел у партызанекім руху. Такія сем'і забяспечваліся дадаткова. Сяляне, у якіх жылі бежанцы на кватэрах, дзяліліся з імі прадуктамі і адзеннем.
     Нярэдка бежанцы жылі адной сям'ёй з тымі, у каго яны знаходзіліся на кватэры. У калгасніцы вёскі Старасек П.В.Свінко сям'я складалася з трох асоб. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі разам з гэтай сям'ёй жыла сям'я адной партызанкі, якая таксама складалася з трох асоб. Партызанку звалі Лідай. Ліда была замужам за афіцэрам, што да вайны служыў у Беларусі непадалёку ад граніцы. Да іх у госці прыехала з Масквы маці Ліды, і там яе застала вайна. Прабіраючыся пешшу на ўсход, Ліда са сваёй дачкой і маці дайшла да Загальскага сельсавета і засталася тут. Хутка яна ўступіла ў партызанскі атрад, а бабуля з унучкай жылі ў П.В.Свінко. Яны разам працавалі, дзяліліся ўсім, што было ў хаце. Калі ў партызанскі край пачалі прыбываць савецкія самалёты, Ліда адправіла дачку да сваякоў у Маскву. V сям'і П.В.Свінко працягвала знаходзіцца бабулька. Тут янаІ пражыла да 1944 г. і ў дні блакады была забіта фашысцкімі вылюдкамі ў лесе.
      Аб існаванні паміж бежанцамі і мясцовым насельніцтвам сапраўдных брацкіх адносін, пабудаваных па глыбокай дружбе і ўзаемадапамозе, гаворыць і наступны факт. У час блакады 1944 г. калгаснік С.Д.Гук, згубіўшы сям'ю, некалькі дзён хаваўся ў балоце ад гітлераўцаў. Уцякаючы ад фашысцкіх праследавацеляў, ён скінуў з сябе адзенне. Раздзеты і галодны С.Д.Гук натрапіў у лесе на лагер бежанцаў з раёна Слуцка. Тут яго абагрэлі, накармілі, адзелі. Пражыў ён у лагеры тры дні. Незнаёмыя, але родныя савецкія людзі дзяліліся з ім апошняй скарынкай. Потым яму дапамаглі ўстанавіць сувязь са сваімі знаёмымі з вёскі Жывунь, якія таксама хаваліся ў лесе.
     Сярод бежанцаў, што прыйшлі на Загальшчыну, было шмат грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці. Некаторыя з іх мелі тут старых знаёмых. У вёсцы Старасек да 30-х гадоў жылі 22 яўрэйскія сям'і. У 1937 г. яны выехалі адгэтуль у розныя мястэчкі і гарады. Вяртаючыся ў гады фашысцкай акупацыі ў знаёмыя мясціны, гэтыя людзі ведалі, што яны тут знойдуць прытулак, падтрымку і абарону ад гітлераўскіх разбойнікаў. Акрамя таго, сюды як у адзін з найбольш надзейных куткоў партызанскага краю ехалі і зусім незнаёмыя яўрэйскія сем'і, часта з даволі аддаленых ад Загальшчыны месц, у тым ліку з заходніх раёнаў Беларусі.
     Больш за ўсё яўрэйскіх сем'яў было раскватаравана ў вёсцы Старасек. 3 сям'ёй Ф.С.Суліма жыў яго былы знаёмы Мендэль Бегер. У гэтага ж калгасніка некаторы час знаходзіліся ранейшыя жыхары Старасека—сям'я Леі Эпштейн. На кватэры ў калгасніка Н.А.Ермаліцкага жылі два бежанцы-яўрэі з раённага цэнтра Старыя Дарогі. У доме А.Г.Сініцкага жыла сям'я Шкляра.
     Яўрэйскія сем'і жылі таксама ў калгаснікаў С.Д.Гука, В.А.Міхневіча і іншых. Многа яўрэйскіх сем'яў знаходзілася ў Жывуні. У гэтай вёсцы на кватэры калгасніка А.С.Лялькіна жыў кравец Л.Фішман. У Загаллі размяшчаліся дзве яўрэйскія сям'і, з іх адна жыла ў калгасніка Емяльянава. Некаторыя яўрэйскія сем'і знаходзіліся ў лясным лагеры пад аховай партызан.
     Выхаваныя ў духу інтэрнацыяналізму, у духу дружбы, раўнапраўя і брацтва паміж народамі, беларускія калгаснікі акружылі яўрэйскія сем'і такімі ж клопатамі і ўвагай, як і ўсіх бежанцаў. Ім выдавалі ў 1941—1942 гг. з калгаснага склада хлеб і іншыя прадукты. Калгасны кладаўшчык вёскі Жывунь Г.П.Рублеўскі расказвае, што ён па запісках камандзіра партызанскага атрада выдаваў яўрэйскім сем'ям, якія знаходзіліся ў лесе, муку. Яўрэйскія сем'і атрымалі таксама ўчасткі калгасных азімых пасеваў пры іх падзеле перад уборкай 1942 г. Бежанец-яўрэй Гольдбург вясной 1942 г. атрымаў у вёсцы Старасек насенне і засеяў для сябе ўчастак зямлі.
     Беларускія калгаснікі дапамагалі яўрэям хавацца ў час налётаў фашысцкіх карнікаў. У лістападзе 1941 г. карны атрад гітлераўцаў уварваўся ў вёску Старасек. Фашысцкія разбойнікі вывелі па вуліцу людзей і шукалі сярод іх салдат, якія выйшлі з акружэння, і яўрэяў. Калгасніца А.А.Міхневіч схавала ў сябе дома на печы разам са сваім сынам яўрэйскага хлопчыка Элю. Бацька Элі Залман Бушко хаваўся тады каля вёскі ў лесе. За ўсе налёты, якія рабілі тут гітлераўцы, ім трапіў у рукі і быў забіт толькі адзін яўрэйскі бежанец.
     Разам з беларускімі сем'ямі хаваліся ў лесе яўрэйскія сем'і ў час блакады 1944 г. 3 сям'ёй калгасніка вёскі Старасек А.М.Суліма, напрыклад, у адным будане жыла сям'я Белі Шкляр.
     У адказ на клопаты мясцовага насельніцтва бежаццы-яўрэі дапамагалі сялянам. Майстры, якія былі сярод іх, шылі насельніцтву адзенне, абутак, выконвалі сталярныя работы.
     Яркім прыкладам дапамогі беларускіх калгаснікаў староннім людзям з'яўляюцца клопаты аб чужых дзецях. Сустрэўшы знаёмае або незнаёмае дзіця, калгаснікі адносіліся да яго як да роднага, як да свайго ўласнага.
У чае блакады 1944 г. калгасніца вёскі Жывунь М.В.Гандзеўская, якая мела чацвёра дзяцей, знайшла ў лесе маленькае чужое дзіця. Яна гадавала яго два гады, пакуль не вярнуліся бацькі дзіцяці, якія былі ўгнаны на катаргу ў Германію.
     Восенню 1943 г. ад партызанскай сям'і адбіўся маленькі хлопчык. Галодны і халодны, ён пражыў у лесе тры дні, у яго змокла і абмерзла адзенне. Гэтага хлопчыка знайшоў сын калгасніцы вёскі Старасек, прывёў дадому. Е.П.Чыркоўская абагрэла дзіця, накарміла яго, абмыла і даглядала цэлы тыдзепь, пакуль аб ім даведаліся бацькі і забралі да сябе.
     Найбольш блізкімі і разнастайнымі былі ўзаемаадносіны сялянскіх сем'яў з партызанамі. Многія з такога роду ўзаемаадносін развіваліся ў абставінах паўсядзённага хатняга жыцця.
     Калі партызаны былі раскватараваны ў вёсках, мясцовае насельніцтва мела магчымасць доўгі час і непасрэдна быць звязаным з многімі сынамі брацкага рускага народа, якія ўліліся ў рады народных мсціўцаў з падраздзяленняў Савецкай Арміі, папаўшых у акружэнне. Такой блізкай і доўгачасовай сувязі з рускімі людзьмі беларускія сем'і ў сваёй масе не ведалі нават у гады грамадзянскай вайны. Сумесная барацьба ў тылу ворага і сумеснае жыццё ва ўмовах хатняга быту мелі вялікае значэнне для ўмацавання дружбы і брацкіх пачуццяў паміж рускім і беларускім народамі. Беларускія сяляне бліжэй пазнаёміліся з мовай, культурай, звычаямі свайго старэйшага брата—вялікага рускага народа. У выніку сумеснага жыцця беларускія сяляне сталі, напрыклад, ужо ў час вайны пераймаць у рускіх такі звычай, як карыстанне імем і імем па бацьку пры зваротах адзін да другога. Звычай гэты, не характэрны ў мінулым для сялянскага быту беларусаў, стаў пасля вайны распаўсюджвацца ўсё шырэй і шырэй у сельскіх мясцовасцях нашай рэспублікі. Часта, аднак, адносіны паміж сем'ямі сялян і партызанамі (размова ідзе аб партызанах немясцовага паходжання) значна больш глыбока закраналі ўнутрысямейны быт мясцовых жыхароў.
     Мы маем на ўвазе шлюбныя адносіны. У гады партызанскай барацьбы працягвалася заключэнне шлюбаў, колькасць якіх на Загальшчыне не ўступала колькасці шлюбаў у даваенныя часы. Па няпоўных даных ва ўсіх пяці вёсках мела месца звыш дваццаці шлюбаў. Пераважную большасць іх складалі шлюбы мясцовых дзяўчат з партызанамі.
     Асноўная маса ўступіўшых тут у шлюб партызан— гэта былыя афіцэры і салдаты, якія аказаліся ў акружэнні ў час адыходу нашых войск ад заходніх граніц краіны. Па нацыянальнаму саставу большасць з іх рускія, часткова беларусы, адзін украінец і некалькі прадстаўнікоў народаў усходняй часткі Савецкага Саюза. Па свайму становішчу ў партызанскіх атрадах гэта былі і камандзіры і радавыя байцы. Ніводнага з гэтых людзей нельга адносіць да катэгорыі так званых «зяцькоў», якія часам у тылу ворага прыставалі ў якасці прымакоў, каб «перачакаць» цяжкі час і ўхіліцца ад барацьбы. Усе людзі, аб якіх тут ідзе размова, былі актыўнымі барацьбітамі супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. На Загальшчыне, дзе з першых дзён варожай акупацыі актыўна разгарнуўся партызанскі рух, наогул не было падобных «зяцькоў».
    У калгасніка вёскі Жывунь М.П.Халаёма выйшлі замуж за партызан абедзве дочкі. Сям'я гэта была сумленным працоўным калектывам, дзе ўсе члены адносіліся адзін да другога з павагай, клапаціліся адзін аб адным. Абедзве дочкі яго, камсамолкі, вучыліся ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах. Люба скончыла Слуцкі педтэхнікум, а Марыя—першы курс медтэхнікума. Старэйшая з сясцёр Люба выйшла замуж за Н.П.Капусціна. Сам ён украінец. У 1941 г. скончыў пяхотнае вучылішча і ў званні малодшага лейтэнанта быў накіраван на службу ў Беларуеь. У час адыходу савецкіх войск Нікіфар Паўлавіч трапіў у акружэнне і прабіўся на тэрыторыю Загальскага сельсавета. Тут ён уступіў у партызанскі атрад, які з пачатку 1942 г. дыслацыраваўся ў раёне вёскі Жывунь.Неўзабаве Н.П.Капусцін пазнаёміўея з Любай Халаём. Пасля амаль двух год сумеснай дружбы яны пажаніліся і пачалі разам змагацца супраць ворага. Пасля вызвалення Беларусі Нікіфар Паўлавіч яшчэ каля года знаходзіўся ў Савецкай Арміі. У 1945 г. у сям'і Капусціных нарадзіўся сын. Пасля вайны Нікіфар Паўлавіч нейкі час працаваў старшынёй мясцовага калгаса, а ў 1950 г. стаў выкладчыкам у тутэйшай школе.
    Малодшая сястра Любы Марыя выйшла замуж за партызана Г.Паўловіча. Ён прыбыў у тыл ворага разам з атрадам маскоўскіх камсамольцаў імя Гастэлы. Бываючы ў Жывуні, Паўловіч пазнаёміўся з Марыяй, і яны ў 1943 г. пажаніліся. Пасля вайны маладыя аформілі свой шлюб у загсе і цяпер жывуць у Маскве.
     У 1943 г. яшчэ адна дзяўчына з гэтай вёскі выйшла замуж за партызана I.Жукава. Гэта Кацярына Халаём. Пасля вайны яна з мужам выехала на жыхарства ў Казахскую ССР. Калгасніца вёскі Жынунь Люба Статкевіч у 1942 г. выйшла замуж за партызала Л.I.Якаўлевіча. У 1944 г. у іх нарадзілася дачка. У гэтым жа годзе А.I.Якаўлевіч загінуў у баі з фашыстамі.
 

да зместу

       

да 65-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©