|
На аснове архіўных дакументаў удалося
вызначыць прозвішчы наступных
ахвяр грамадзянскай
вайны.
КАВАЛЕНКА Мікіта, нараджэнец Дудзіцкай воласці. Загінуў
15 кастрычніка 1920 г., пахаваны ў в. Ямінск.
ЦІТОЎ Іван Варфаламеевіч, н. 15.8.1899 г. у Асташкаўскай
вол. Цвярской губ., камандзір 2-й роты.
КАРАВАЕЎ Іосіф Мікалаевіч, н. у 1902 г. у в. Караваева
Антушынскай вол. Вяцкай губ.
ШЧАРБАКОЎ Канстанцін.
ВАЛАБУЕЎ Пётр, камандзір 4-й роты.
ЖУРАЎЛЁЎ Фёдар.
СОЙКА Адам Аляксеевіч, н. у 1899 г. у в. Глятоўская
Асавецкай вол., прапаў без вестак у сакавіку 1921 г. у час
Кранштацкага мяцяжу.
САСОНКІН Іван.
ГУСЕЎ Фёдар Кузьміч, н. 8.6.1889 г. у в. Курава Ленскай
вол. Пскоўскай губ., камандзір узвода. Удзельнік першай
сусветнай вайны, быў памочнікам каменданта гарнізона ў в.
Краснае Сяло, на польскі фронт прыбыў 24.09.1920 г.
ШАМАНКОЎ Фёдар.
Гэта далёка не поўны спіс чырвонаар мейцаў, загінуўшых
і пахаваных восенню 1920 г. на тэрыторыі Любаншчыны. Справа, за
якую яны змагаліся і аддалі сваё жыццё, тады перамагла.
Да зместу
|
|