Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Літаратурны партрэт
"Уладзімір Паўлаў. Бяру свой род"


"Дзе партызанская слава, лясы,
Дзе сонца да вёскі так блізка,
Спаліла думкі, як каласы,
Замошша — твая калыска ".
Шаховіч М.

"Ніколі табе не пайсці ў запас"
Частка першая


     Уладзімір Андрэевіч Паўлаў нарадзіўся 25 кастрычніка 1935 года ў вссцы Замошша Любанскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям"і. Пасля Дарасінскай сярэдняй школы (1954) працаваў ў Любанскай раённай газеце "Кліч Радзімы", служыў ў Савецкай Арміі (1954-1957), скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ імя Лсніна (1962 год). Апошнія гады вучобы сумяшчаў з працай на Беларускім радыё, у газеце ''Чырвоная змена'', дзе быў загадчыкам аддзела і адказным сакратаром (1962-1967), затым — адказным сакратаром кінабюлетэня "На экранах Беларусі'' (1967—1971), кансультант Саюза пісьменнікаў (1971-1972). 3 1972 па 1986 гады працуе ў выдавецтве "Мастацкая літаратура"', пасля — зноў у апараце СП БССР. Зараз супрацоўнічае з часопісам "Вясёлка".
     Гэтыя сухія радкі аўтабіяфафіі нашага пісьменніка-земляка Ул.А. Паўлава адлюстроўваюць асноўныя вехі яго жыцця. але не характарызуюць як чалавека, як грамадзяніна, як нашага земляка.
     Бяру кнігу "Вытокі песні", дзе змешчаны аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў знаходжу: "Паўлаў Уладзімір Андрэевіч. ''Бяру свой род..." Чытаю радок за радком прыгожа напісаннай у лірычна— паэтычных адценках споведзі паэта аб радзіме, аб людзях, што жылі побач. А зараз — слова паэту: "Якая мілая ты, родная сцежка, якая жаданая... Дзе б ні быў кожны раз вяртаюся да цябе ў думках, а з гарадской кватэры — еду дадому. Збоку яно, мабыць, іначай, больш бязлітасна правільна: наязджаю. завітваю. Ды і сам сабе не схлусіш: так яно, так. I горка, і крыўдна прызнацца, і — трэба. I тады зноў ўзмацняецца адчуванне бы нейкай адчужанасці ці здрады бацькавым парогу і магіле і смокча нудота, і разумееш, што не родная сцежка асірацела без цябе, а ты без яе.
     3 годнасцю чалавека, карані якога засталіся ў роднай зямлі вёскі Замошша, гаворыць паэт пра сваіх аднавяскоўцаў, пра родны куток Палесся.
"Адтуль я пачынаўся, і там пачынаецца для мяне ўся Радзіма — ад Брэста да Уладзівастока... Калі я выракнуся Замошша і тых сцежак-дарожак дзяцінства, якія вялі ў сталы розум, я тады непатрэбен і маёй Вялікай Радзіме. Пачуцце адарванасці, асірацеласці прыходзіць да чалавека са стратай роднага. Шчаслівы той, чые ногі праз усё жыццё памятаюць жарству роднай сцежкі, хто шкадуе, што ведае пра яе мала".
     3 успамінаў Ул.А. Паўлава відаць, што паэт, як пацеркі, збірае нізкі гісторый пра пра мінулае сваёй вёскі, сваёй калыскі дзяцінства. Ён апавядае аб прыродзе Палесся, дзе "лес нібы навальваўся на чалавека, адціскаў яго ад распрацаваных лядаў і чалавек ваяваў з лесам. Сілай сваёй, працай, весялосцю... А лясы былі дрымучыя, непралазныя. Там, дзе цяпер замошскі выпас, яшчэ ў вайну, помню, карчавалі старыя смаловыя пні... Раней на месцы паплавоў таксама рос лес і нават вадзіліся ў ім мядзведзі". Пра ўсе гэта расказвала яго маці са слоў свайго дзеда, а паэту — прадзеда Васіля. Прадзед Васіль, па-вясковаму Яжальчук (ад любімага прыслоўя: "Ежалі добра будзе, ежалі ўродзіць, ежалі..."(быў для Замошша чалавекам разумным. Хадзіў ён, як і ўсе старыя тады, у белых портках і доўгай саматканай кашулі, падперазанай слуцкім поясам). Ул. Паўлаў успамінае, што некалькі слуцкіх паясоў, сатканых бабкай, і сёння ляжаць у скрыні-куфры маці, Яжаліхі па-вясковаму, але меў ужо боты, якія па святах ніколі не стыкаліся дома, красуючыся на нагах усіх замошскіх маладых. Чытаў кнігі, расказваў іх змест вяскоўцам. Побач з домам Паўлава стаіць хаціна суседа — дзядзькі Зміцера. За вочы яго звалі Палітруком. Некалі ён, як трохі пісьменны, вучыў дзяцюкоў і дзяўчат грамаце. Потым будавалі школу-семігодку. Разам з усімі насіла камяні на падмурак і будучая маці паэта. Мабыць, тады і сустрэла яна Андрэя, які з лета ў лета парабкаваў у суседняй вёсцы, пасвіў кароў. Іх шмат што аб'ядноўвала. Маці — круглая сірата. 3 сямі гадоў хадзіла за плугам. Хлопец таксама быў бязбацькавіч. I прозвішчы ў іх былі аднолькавыя. Маці Ул. Паўлава наогул шчасціла на Андрэяў: бацька, муж, меньшы ўнук названы гэтым даўнім славянскім імем, не ва ўгоду модзе, а для працягу радаслоўнага дрэва. Па Любанскім краю ішло аднаўленне. У 1926 годзе пачалося асушэнне Мар'інскіх балот. Цётка Кацярына, жонка дзядзькі Змітра-Палітрука, са сваім ільном трапіла на выстаўку ў Маскву. Маці пісьменніка стала ўдарніцай.
     У чорныя трывожныя дні Вялікай Айчыннай вайны маці паэта засталася адна з чатырма дзяцьмі, бацька быў на фронце. 3 дзіцячых успамінаў пісьменніка аб вайне застаўся падбіты нямецкі "хейнкель", мясцовая дзятва, якая бегала "лавіць парашутыстаў", яшчэ погалас: "сем'і камуністаў расстрэльваюць". Быць у іх ліку сям'я Паўлавых мела поўную падставу. У першы год акупацыі яны хаваліся па чужых зямлянках ды схованках, але іх не выдалі. Тройчы благаславенная тая зямля, што не нарадзіла адшчапенцаў! У в. Замошша не знайшлося ніводнага паліцая. Пасля чакалі з вайны блізкіх. Блізкія вярнуліся не да ўсіх. Каля палявой развілкі, трохі за вёскай, стаіць у Замошшы помнік, а на ім — доўгі-доўгі жалобны спіс. Бабка Кастыніха, далёкая сваячка Ул.А. Паўлава, мела пяцёра сыноў. 3 вайны не дачакалася ніводнага. I так па ўсім сяле.
      Калі пачалася вайна, Валодзю Паўлаву было амаль шэсць год, пасля вайны — школа, першыя ўрокі, чарніла, зробленае з сажы, сшыткі з газет, адна чытанка на 25 чалавек. Кожны дзень пасля ўрокаў чытаў вучням кнігу былы партызан, настаўнік Іван Трахімавіч Новік. Слухаючы настаўніка, марыў Валодзя напісаць кнігу сам. Гэта мара адтуль, з дзяцінства. Ад маці, што паказала першыя літары, ад бацькавых франтавых быляў, якіх ён набачыўся за ўсю вайну, служыўшы ў разведцы, ад яго слоў, сказаных ужо хворым: "Калі жыць ды не рабіць, то няма чаго і жыць," — бярэ Уладзімір Андрэевіч Паўлаў свой род.


 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©