Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

У незалежнай краіне

Свята горада ў Любані


     Першы дзень лета 1996 г. у Любані быў святочным, яскравым, як само зіхатлівае сонца на высокім, без хмурынкі небе. У Любані праходзіла свята — дзень горада з нагоды 430-х угодак першага ўпамінання аб ім у Слуцкім інвентары.

Ускладанне вянкоў да мемарыяла

     Пачалося свята тэатралізаванай дзеяй — па цэнтральнай плошчы Любані праскакалі на конях пасланцы харунжага Вялікага княства Літоўскага, губернатара Прусіі Багуслава Радзівіла, якія перадалі «бацькам» горада грамату, у якой на падставе Слуцкага манастыра пад 1566 г. знаходзяць першае вядомае ўпамінанне аб Любані.
     Прывітанні, музычныя нумары ў выкананні прафесійных і самадзейных артыстаў... Адну з песень, напісаную на словы мясцовага паэта I. Муравейкі, выканала вакальная група сярэдняй школы № 1:

Любань, ты наш Любань,
Рэчанька Арэса...
Мы вас шчыра любім,
Пра вас спяваем песні...

     3 нагоды свята любанцаў віталі старшыня райвыканкома В. А. Сойка, старшыня савета федэрацыі прафсаюзаў Беларусі У. I. Ганчарык, выканаўчы сакратар СНГ, дэпутат Вярхоўнага Савета рэспублікі I. М. Каратчэня, былыя кіраўнікі раёна А. I. Слабада, В. П. Харытановіч, А. А. Кілбас, старэйшы, на працягу больш паўстагоддзя, кіраўнік калгаса «Чырвоная змена» К. I. Шаплыка, дэлегацыі суседніх раёнаў.
     Галоўнай падзеяй свята стала прыняцце і асвячэнне настаяцелем Свята Праабражэнскай царквы айцом Мікалаем герба Любані. У даўнія часы, калі яна была мястэчкам, герба не магло быць. 3 наданнем Любані статуса горада наспела неабходнасць у такім атрыбуце. Геральдысты тлумачаць тапанім Арэса ад слова «арос» — балотная птушка, якая арганічна ўвайшла ў кампазіцыю герба.
     Айцец Мікалай адслужьгў урачыстую літургію і асвяціў герб. Ён зарэгістраваны ў рэспубліканскай геральдычнай службе і унесены ва ўсе даведнікі.
Да магілы воінаў і партызан у скверы ў цэнтры Любані ўскладзены квет-кі. Прагучаў салют.
      ...Свята працягвалася. Для юбіляраў і гасцей горада спяваў В. Вуячыч, выступалі артысты тэатра песні Я. Паплаўскай і А. Ціхановіча, фальклорны ансамбль «Мінскі гармонік».

Як маці, ты гэтым мне люба,
Вядомай Арэсы зямля.
Ляці гордым лебедзем, Любань,
Хай зарыцца доля твая, —

гучалі словы песні кампазітара М. Жураўскага на словы славутага земляка пісьменніка У. Паўлава, прэм'ера якой адбылася ў той дзень.

У Любані — свята

     Свята горада працягвалася ў гарад скім парку на беразе Арэсы і на стадыёне, дзе адбыліся спартыўныя спаборніцтвы па футболу паміж камандамі Любані і Клецка, тэнісу, валейболу і баскетболу, спартыўнай эстафеце і гульні «Спартландыя». Горад Любань, узрост якога, безумоўна, намнога больш паважаны, здаецца, яшчэ больш ажыў і памаладзеў...

В. Р. Феранц

 

да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©