|
Баявое мінулае
12 студзеня 1943
года камсамолец К.Я. Адзінец добраахвотна ўступіў на шлях барацьбы з
нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У саставе партызанскага атрада імя
Катоўскага 64-ай брыгады імя Чкалава ён удзельнічаў у баявых
аперацыях, мініраванні дарог, знішчэнні мастоў і камунікацый
праціўніка.
Калі фашысты
даведаліся, што ён з братамі вядзе актыўную барацьбу супраць
акупацыйнага рэжыму, то ўзялі ў палон бацьку Канстанціна Якаў-левіча
і прапанавалі абмен - бацьку адпусцяць, калі замест яго прыйдуць
сыны-партызаны. I яны прыйшлі... разам з таварышамі па зброі,
знішчылі ворагаў і вызвалілі бацьку маладога барацьбіта. У 1944
годзе радавы Адзінец быў прызваны ў дзеючую Чырвоную Армію. Разам з
I Беларускім фронтам, на чале спачатку з Ракасоўскім, а з лістапада
1944 г. - маршалам Жукавым, удзельнічаў у шэрагу буйных аперацый па
вызваленню беларускіх гарадоў, у тым ліку Рагачова, Жлобіна.
Фарсіраваў Днепр, пры-маў удзел у захопе плацдар¬ма на правым беразе
ракі, які дазволіў уклініцца ў сілы непрыяцеля на 25 кіламетраў.
За шэсць дзён
напрыканцы чэрвеня 1944 года войскі фронта, дзе служыў Канстанцін
Якаўлевіч, нанеслі сакрушальны ўдар па бабруйскай групоўцы ворагаў.
Было акружана і разгромлена 40-тысячнае войска праціўніка. Затым, у
ходзе Мінскай аперацыі, удзельнічаў у вызваленні сталіцы Беларусі. А
пасля, разам з аднапалчанамі, пагнаў фашысцкую навалу далей, ужо за
межы роднай краіны.
Пасля вызвалення
Беларусі ў складзе таго ж 1-га Беларускага дайшоў да Одэра, планаваў
дайсці і да Берліна, але 12 красавіка 1945 года сяржант Адзінец
атрымаў ранение. Таму і дзень Вялікай Перамогі ён сустрэў шпіталі.
За выдатную
службу і бездакорнае выкананне загадаў камандавання К.Я.Адзінец
узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны другой ступені і медалём
Жукава.
С. Паўлава.Голас
Любаншчыны. - 2009 №14
Да зместу |
|