|
Загартаваны трыма франтамі
Капітан у адстаўцы Андрэй Аляксеевіч
Храпуноў з кагорты тых ветэранаў, што прайшлі Вялікую Айчынную вайну
з першага да апошняга дня. Праўда, як чалавек сумленны і сціплы, ён
абавязкова ўдакладняе, што іх, студэнтаў інжынерна-механічнага
факультэта Азова-Чарнаморскага інстытута механізацыі і
электрыфікацыі Растоўскай вобласці, спачатку адправілі на ўборку
ўраджаю і толькі ў канцы верасня ўручылі позвы аб мабілізацыі. Усіх
аднакурснікаў Андрэя, як | яго самога, неўзабаве накіравалі на
афіцэрскія курсы, дзе юнак атрымаў вайсковую спецыяльнасць тэхніка
па ўзбраенню. А ў ліпені 1942 года малодшы лейтэнант аказаўся на
Паўночна-Заходнім фронце ў 254 стралковай дывізіі, дзе ён камандаваў
спачатку мінамётным узводам, а затым узводам супрацьтанкавых гармат.
Сапраўднае баявое хрышчэнне малады камандзір атрымаў
пад Старой Русай, дзе часці Чырвонай Арміі акружылі і грамілі 16-ую
нямецкую армію. Менавіта ў тых баях Храпуноў і сотні такіх жа, як ён,
афіцэраў, зразумелі і ўвачавідкі пераканаліся ў тым, што здольны
зламаць хрыбет ненавіснаму фашысцкаму зверу.
У 1943 годзе А. А. Храпуноў быў залічаны ў 39 асобны
запасны афіцэрскі полк Рэзерву Га-лоўнага Камандавання і накіраваны
на Сцяпны фронт у раён Варонежа. Тут ён удзельнічаў у абарончых і
наступальных баях знакамітай Арлоўска-Курскай аперацыі. 3 1945 года
Андрэй Аляксеевіч ваяваў ужо на II Беларускім фронце ў складзе 8
механізаванага корпуса 66 танкавай брыгады, дзе адказваў за
ўзбраенне і боезабеспячэнне другога мотастралковага батальёна.
Як ваяваў наш зямляк, сведчыць такі факт. Пры
падрыхтоўцы наступальнай аперацыі па вызваленню г.Данцыга ён выдатна
справіўся з пастаўленай перад імі баявой задачай, што забяспечыла
паспяховае наступленне яго батальёна і ў рэшце рэшт садзейнічала
вызваленню буйнога польскага горада. За паспяховае правядзенне
названай аперацыі камандаванне ўзнагародзіла А. А. Храпунова ордэнам
Чырвонай Зоркі. Пасля да гэтай баявой узнагароды дабавілася яшчэ
адна - ордэн Айчыннай вайны II ступені.
Але больш за ўсё афіцэр ганарыцца не гэтымі
ўзнагародамі, а менавіта медалём "За адвагу". А атрымаў яго Андрэй
Аляксеевіч, здзейсніўшы сапраўдны подзвіг. У ходзе наступальных баёў
па вызваленню горада Хойніца (Польшча) у адной з рот яго
мотастралковага батальёна нечакана замоўк станкавы кулямёт. Фашысты
тым часам перайшлі ў контратаку, і зыход бою мог вырашыць толькі той
"станкач' што раптоўна выйшаў са строю. Тады камбат накіраваў у
наступаўшае падраздзяленне начальніка па ўзбраенню. I Андрэй
Храпуноў не толькі ліквідаваў няспраўнасць зброі, але трапным агнём
з "максіма" прымусіў гітлераўцаў залегчы, а затым і адступіць. Услед
за праціўнікам, які кінуўся на ўцёкі, пехацінцы гэтай роты прарвалі
абарону фашыстаў і паспяхова выканалі баявую задачу.
А 3 мая 1945 года байцы мо тастралковага батальёна, у
якім служыў Храпуноў, узялі свой апошні горад Нойштат на рацэ Эльбе,
дзе неўзабаве сустрэліся з амерыканцамі. Так завяршылася для Андрэя
Аляксеевіча Вялікая Айчынная вайна якая столькі гадоў трывожыць яго
сэрца і душу жудаснымі ўспамінамі, невыцерпным болем па загінуўшых
баявых сябрах.
В. Паўловіч. Фота С.Лаўрыені. Голас Любаншчыны.
2008 № 57.
Да зместу |
|