Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Слаўна змагаўся

     Нялёгкім быў ваенны шлях Адама Антонавіча Безбародзькі з вёскі Дубнікі. Колькі выпрабаванняў было наканавана лёсам яму перажыць! Але ён выстаяў. I лічыць, што яму сапраўды пашанцавала вярнуцца жывым з той страшнай, крывапралітнай вайны.
     ...Якраз напярэдадні вызвалення Любаншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Адам Безбародзька, на той час 21-гадовы юнак, моцна захварэў. Сыпны тыф тады многіх зваліў. Некалькі разоў пешшу хадзіў ён у Любань да ўрачоў. Там апрацоўвалі яму раны, каб тыя хутчэй загаіліся. I з Божай дапамогай Адам паправіўся.
     А ўжо 19 ліпеня 1944 года Любанскі райваенкамат прызваў А.А. Безбародзьку на воінскую службу. Пешшу давялося дабірацца ажно да Смаленска. Там якраз фарміравалася армія для прарыву прускай мяжы і ўзяцця Кёнігзберга. У яе рады і трапіў любанскі юнак.
     Спачатку ў складзе 38 запаснога стралковага палка, а потым 143 гвардзейскага стралковага палка старшына Безбародзька прымаў удзел у баявых дзеяннях...
     Перад невялікім населеным пунктам, што быў размешчаны каля самага Берліна, да Адама Антонавіча звярнуўся з даручэннем камандзір батарэі. Безбародзьку неабходна было выканаць складаную задачу - непрыкметна і без страт перамясціць на другі канец населенага пункта гармату, правесці артпадрыхтоўку для нанясення ўдару па ворагу. Разам з камандзірамі разлікаў любанчанін спланаваў, як гэта лепш зрабіць.
     Усё было разлічана правільна, заданне выканалі на выдатна. А старшыну Безбародзьку за праяўленыя мужнасць, стойкасць, храбрасць узнагародзілі ордэнам Славы III ступені. Пасля да яго дабавіўся яшчэ ордэн Айчыннай вайны II ступені, медалі "За ўзяцце Кёнігзберга", "За ўзяцце Берліна", "За перамогу над Германіяй" і іншыя. Але тая, першая ўзнагарода, для яго і зараз застаецца самай дарагой.
    Цяпер ён ужо дзядуля Адам - гады бяруць сваё. Даўно няма той спрытнасці, але Адам Антонавіч не засмучаецца. Ды і ці варта - ён пражыў па-сапраўднаму вялікае жыццё, шмат добрых спраў зрабіў на сваім вяку: абараняў ад ворага родную зямлю, аднаўляў разбураныя фашыстамі вёскі, калгасныя будынкі, разам з жонкай выхаваў шасцярых дзяцей.

Н.Бубіч.Голас Любаншчыны. 2008 № 57.
 

 

 

 

 

 

 

 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©