Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Давялося паваяваць

     Напачатку вайны, Уладзіміру Уладзіміравічу Хвалю было ўсяго 15 гадоў. Таму, зразумела, на фронт ён не мог быць прызваны. Аднак паваяваць з фашыстамі ўсё роўна давялося, паколькі ў жніўні 1944 года, пасля вызвалення Беларусі ад ворагаў, юнака мабілізавалі ў армію. Адправілі яго ў запасны полк, які базіраваўся ў Бранску, каб абучыць спецыяльнасці снайпера. Праз некаторы час перавялі ў Пензенскую вобласць, дзе Уладзімір Уладзіміравіч набыў прафесію сувязіста, у адпаведнасці з якой і служыў пасля ў арміі. Вызваляў Будапешт, Вену. Затым трапіў на вайну з Японіяй ажно на Далёк! Усход. А пасля Перамогі працягваў служыць у арміі і дэмабілізаваўся толькі ў 1950 годзе.
     Заставацца ва Узброеных Сілах надалей не было жадання. Хацелася мірнага, размеранага, спакойнага жыцця. I Уладзімір Уладзіміравіч скончыў фінансавы тэхнікум. Па набытай там спецыяльнасці працаваў усё далейшае жыццё. Быў загадчыкам ашчаднай касы ў Любані, фінансавага аддзела райвыканкома, займаў іншыя адказныя пасады. Цяпер ветэран на пенсіі.

Г. Смаляк.Голас Любаншчыны. 2008 № 57.

 

 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©