|
Быў партызанам
Кожны вясковец у Касцюках ведае Анатоля Сцяпанавіча Рашчэню. ён
удзельнік партызанскага руху на Любаншчыне. "Першым у партызаны
падаўся бацька, а за ім і ўся сям'я, - прыгадвае Анатоль Сцяпанавіч,
- наш атрад імя Громава брыгады імя Чкалава №64 дыслацыраваўся каля
вёскі Ямінск".
Розныя заданні, даручэнні даводзілася выконваць, але ў
большасці А. С. Рашчэня адказваў за захоўванне дакументаў, прадуктаў
харчавання і інш.
Пасля вызвалення Беларусі Анатоль Сцяпанавіч вярнуўся
дамоў. Пасля вайны вучыўся ў Ленінградзе. Атрымаў спецыяльнасць
слесара-рамонтніка 4 разраду. Потым была армія. Служыў у
Дарагубльскай вобласці ў Заходняй Украіне. У самаходна-артылерыйскім
палку быў спецыялістам па рамонту і захоўванню бронетанкавай тэхнікі.
Як жартуе ветэран і вайны, і працы, у арміі рамантаваў
танкі, а пасля дэмабілізацыі -трактары. Апошнім часам і да самай
пенсіі Анатоль Сцяпанавіч працаваў у Любанскай сельгастэхніцы -
наладжваў паліўную апаратуру дызельнай тэхнікі. I роўных яму ў гэтай
справе не было ва ўсім раёне.
Н.Леанідава.Голас Любаншчыны. 2008 № 57.
Да зместу |
|