|
Разведчык Якаў Самусевіч
Партызанам партызанскага атрада імя
Дзяржынскага брыгады імя Фрунзе Якаў Самусевіч стаў у маі 1943 года.
3 фашысцкімі нелюдзямі ў яго быў свой рахунак — ворагі забілі яго
маці і бацьку. Пасля, у час блакады партызанскай зоны, гітлераўцы
пазбавілі жыцця яго жонку і дачку. А таму Якаў Фёдаравіч літаральна
рваўся хутчэй узяць у рукі зброю. Смелага, моцнага, знаходлівага
маладога чалавека камандаванне адразу накіравала ў разведку і не
памылілася ў прынятым прызначэнні. Я.Ф.Самусевіч хадзіў на самыя
адказныя і небяспечныя заданні і заўсёды здабываў неабходныя звесткі.
Не раз рызыкаваў ён і жыццём, але пра гэта тады не думалася, боль
перабольшвала жаданне адпомсціць за смерць родных, хутчэй выбіць
ворага з беларускай зямлі. 3 цягам часу здольнага і ўмелага ляснога
салдата прызначаюць камандзірам аддзялення, а яшчэ праз некаторы час
ён узначальвае разведку ўсяго партызанскага атрада.
Пасля вызвалення рэспублікі Я.Ф. Самусевіча прызываюць
на службу ў армію. Ён трапляе ў якасці ўсё таго ж разведчыка на
Другі Беларускі фронт і ўдзельнічае ў вызваленні Польшчы і Усходняй
Прусіі. Ваяваць на чужой зямлі для кожнай арміі, безумоўна,
складаней. А таму ў разведчыкаў адпачынку не было. Рэгулярныя паходы
за «языкамі», баявыя аперацыі ў бліжнім тыле праціўніка — усё гэта
патрабавала выключнай адвагі, вялікіх фізічных і духоўных сіл,
спрыту, стрыманасці, вытрымкі і разліку. I Якаў Фёдаравіч з гонарам
прайшоў праз усе гэтыя выпрабаванні, выявіўшы лепшыя чалавечыя
якасці, вернасць воінскаму абавязку і адданасць Айчыне. За мужнасць
і гераізм, праяўленыя ў тыя суровыя дні, ён быў узнагароджаны
ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені і двума медалямі
"За баявыя заслугі". Праз гады прыйшла яшчэ адна ўзнагарода — ордэн
Айчыннай вайны першай ступені.
Праўда, напрыканцы вайны салдату не пашанцавала. Перад
наступальнай аперацыяй на горад Данцынг ён, як заўжды, вёў разведку,
сочачы за дзеяннямі фашыстаў з назіральнага пункта (звычайнага хлява
без даху, што знаходзіўся на пярэднім краі. I тут раптам на НП упаў
артылерыйскі снарад. Усе, хто знаходзіўся побач з Якавам Фёдаравічам,
загінулі. А ён з цяжкім раненнем трапіў у шпіталь. 13 асколкаў
дасталі хірургі з цела салдата, выключнае ўменне прыклалі, каб
скласці раздробленую нагу.
Вялікае свята Перамогі сустрэў Я.Ф. Самусевіч у
польскім горадзе Тарунь, дзе і лячыўся. Ніколі не забудзе ветэран,
як радаваліся той перамозе і савецкія салдаты, і вызваленыя палякі,
як дзякавалі яны на-шым воінам за падараваную свабо-ду, за мір без
выбухаў і стрэлаў. Як разам уздымалі франтавыя 100 грамаў і
кляліся.ў вечнай дружбе.
I яшчэ. Літаральна напярэдадні свята Перамогі Якаў
Фёдаравіч Самусевіч адзначыў сваё 90-годдзе, з чым яго шчыра
павіншавалі баявыя сябры і знаёмыя. Свой доўгі век на гэтым свеце
былы салдат тлумачыць толькі адным: «Бог даў мне веку за трох братоў,
што не вярнуліся з той вайны». Напэўна, гэта так і ёсць.
В. Паўловіч.Голас Любаншчыны. 2008 № 57.
Да зместу |

|