|
Рана аўдавела
Ніхто не ведае, які яму лес дадзены ад нараджэння, што наканавана
перажыць, праз якія выпрабаванні і цяжкасці прайсці. Жыццё ж такое
шматграннае і непрадказальнае...
Усё пачыналася так хораша і рамантычна, вясковыя хлопец
і дзяўчына пакахалі адзін аднаго. Тэта не было каханнем з першага
погляду, аднак пачуцці былі такімі моцнымі, што Мікалаю і Кацярыне
здавалася, быццам ніхто і нічога не здольна іх разлучыць,
перашкодзіць ім быць шчаслівымі ўсё далейшае жыццё.
Сустрэчы, прагулкі па начной вёсцы, першыя таемныя
пацалункі - усё гэта было ў маладых людзей. А неўзабаве сыгралі
вяселле, проста, па-вясковаму. Шчасцю не было мяжы.
Ды толькі цягнулася яно нядоўга. Літаральна праз год
Мікалая прызвалі ў армію. Як не хацелася пакідаць маладую жонку,
якая, да таго ж, у той час ужо чакала дзіця. Але доўг паклікаў яго
абараняць родную зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Момант расставання - ён самы цяжкі. У апошні дзень
перад ад'ездам Мікалай і Кацярына ніяк не маглі нагаварыцца І
наглядзецца адзін на аднаго. Быццам штосьці прадказвала - убачыцца
больш не давядзецца...
Мікалай адразу быў у партызанскім атрадзе. Пасля
вызвалення яго прызвалі ў дзеючую армію. Практычна штомесяц ад
салдата прыходзілі лісты, у якіх пытаўся пра жыццё, як падрастае
маленькая Сонечка, абяцаў хутка вярнуцца і клапаціцца пра сям'ю. I
ні разу не паскардзіўся на тое, як нялёгка яму на вайне... Загінуў
Мікалай ва Украіне. Пахавальная прыйшла ў 1944 годзе.
Колькі начэй праплакала маладая ўдава, колькі слёз
праліла, успамінаючы любага чалавека. Але жыць трэба было, дзеля
дачкі, якая, падросшы, добра ўсведамляла, што яе тэта - герой, ён
загінуў, абараняючы Радзіму, змагаючыся за светлую будучыню для
нашчадкаў.
Больш за 60 гадоў прайшло з таго часу. Кацярына
Пятроўна Сінчэня з вёскі Невалаж так больш і не выйшла замуж. Усё
жыццё яна свята захоўвае ў памяці вобраз таго адзінага, побач з якім
адчувала сябе каханай і шчаслівай.
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны жанчына
ўладкавалася на працу ў калгас. Больш за 40 гадоў рабіла там
спачатку ў жывёлагадоўлі, потым у па ляводчай брыгадзе. Толькі яна
адна ведае, як цяжка і невыносна балюча бывае часам, але Кацярына
Пятроўна трымаецца. Раней - дзеля дачкі, калі яе не стала - дзеля
ўнукаў.
Н. Бубіч. Голас Любаншчыны. 2009 №
70
Да зместу |

|