Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Вось такія людзі «кавалі» Перамогу

     3 успамінаў Рыгора Якаўлевіча Іёкшы, жыхара вёскі Обчын, удзельніка прарыву блакады Ленінграда
     — На вайсковую службу мяне, маладога тады обчынскага паштальёна, прызвалі ў верасні 1940 года. Трапіў я ў адну са стралковых часцей 23-й арміі, якая дыслацыравалася на Карэльскім перашыйку. I быць бы мне кулямётчыкам, але я не захацеў звязваць свой лес з легендарным "Максімам".
     Аднойчы ў часць наведаліся афіцэры, што набіралі курсантаў у палкавую школу малодшых камандзіраў супрацьтанкавай артылерыі. Я тады быў днявальным па падраздзяленню і першым з саслужыўцаў сустрэў гэтых афіцэраў. Калі ж даведаўся пра мэту іх прыезду. адразу папрасіў:
     — Запішыце, калі ласка, і мяне.
     Палкавая школа размяшчалася ў горадзе Выбарг, не так даўно адваяваным у Фінляндыі. Супрацьтанкавая артылерыя — знакамітыя 45-міліметровыя гарматы, якія вайскоўцы паміж сабой называлі "Бывай, Радзіма!". Зрэшты, давучыцца я не паспеў — грымнула Вялікая Айчынная. 22 чэрвеня 1941 года Паўднёва-ўсходняя фінская армія, падтрыманая авіяцыяй, перайшла граніцу Савецкага Саюза.
     Стратэгічнай мэтай праціўніка было зламаць супраціўленне савецкіх часцей у Карэліі і сумесна з нямецкай групай арміі "Поўнач" захапіць Ленінград. Праўда, фінам дзеля таго належала спярша авалодаць Выбаргам, які прыкрываў дальнія подступы да "калыскі рэвалюцыі". А Выбарг, між тым, здавацца не збіраўся.
     Разам з салдатамі на абарону горада ўзняліся жыхары. Тут было сфарміравана некалькі рабочых батальёнаў. Астатнія гараджане працавалі на ўзвядзенні абарончых умацаванняў. Нягледзячы на жорсткія артылерыйскія абстрэлы і налёты варожых бамбардзіроўшчыкаў, Выбарг даволі паспяхова стрымліваў націск праціўніка.
     Літаральна на трэці дзень вайны ў палкавой школе адбыўся датэрміновы выпуск. Экзаменацыйная камісія абвясціла: таму, хто здасць іспыты на "выдатна", прысвояць званне старшага сяржанта, на "добра"—сяржанта, на "здавальняюча" — малодшага сяржанта. Я атрымаў тройку. Сказаўся агульны недахоп адукацыі: закончыў толькі шэсць класаў вясковай школы. Прызначылі мяне наводчыкам гарматы.
     А неўзабаве здарыўся і першы бой. Страляць прыходзілася і па пяхоце, і па танках. I зараз памятаю ўсе тыя перажыванні. Спачатку было невыносна страшна. Здавалася, што кожная фінская куля ляціць менавіта ў мяне. Шчыльней прыціскаўся да жалезнага цела гарматы, хаваўся за яе шчытком.
     Але потым у ліхаманцы бою страх кудысьці знік, на змену яму прыйшла спакойная развага. Рухі зрабіліся ўпэўненымі і нетаропкімі. I тады выстралы сталі часцей трапляць у цэль. Магчыма, так нявопытныя байцы і ператвараліся ў мужных воінаў.
     Выбарг паў 30 жніўня. Нашы часці марудна адыходзілі з рубяжа на рубеж. Наступальныя магчымасці праціўніка скарачаліся з кожным днём. Нарэшце, на лініі дзяржаўнай граніцы 39-га года фінскія войскі былі спынены. 3 таго часу для мяне і маіх саслужыўцаў пачалася гераічная абарона Ленінграда.
     Падраздзяленне перакідвалі з участка на ўчастак — туды, дзе акупанты атакавалі з найбольшай жорсткасцю. Мне неаднаразова даводзілася ўступаць у агнявыя паядынкі з нямецкімі танкамі. Філасофія вайны простая: не забіў ты — заб'юць цябе. Заб'юць, калі страціш вытрымку, паддасіся паніцы, разгубішся. У псіхалагічным плане я навучыўся канцэнтраваць свае волю, розум і энергію ў адказныя моманты, заціскаць у кулак эмоцыі.
     Гэта няпроста, калі на цябе сунецца танк, а ты бачыш, як твае снарады адскокваюць ад яго лабавой брані, нібы гарох ад сценкі, хочацца кінуць усё і бегчы куды вочы глядзяць. Здаецца, вось-вось гэта сталёвая махіна падамне пад сябе і гармату, і цябе разам з ёй. Вельмі важна прыгнесці страх, сабрацца, дакладна прыцэліцца ў слабае месца танка...
     Нашай гармаце пашанцавала. Яна за ўвесь час баёў не мела сур'ёзных пашкоджанняў. Людзям шанцавала менш. Многія з нашага разліку загінулі або былі паранены.
     Дарэчы, я страляў не толькі з саракапяткі там, пад Леніградам. Там узнік і набыў вялікі размах снайперскі рух. Нават артылерысты браліся часам за вінтоўкі і адпраўляліся ў пяхотныя траншэі, каб "упаляваць" якога-небудзь разяватага фрыца. I такіх фрыцаў у маёй снайперскай кніжцы значылася трынаццаць.
     Ветэран спаўна зведаў усе неймаверныя цяжкасці, якія выпапі на долю абаронцаў "калыскі рэвалюцыі". У пачатку вайны Рыгор Якаўлевіч Іёкша важыў 60 кілаграмаў. Тады ж, калі яго пасля першага ранення адпраўлялі ў тыл па легендарнай "Дарозе жыцця", пракладзенай па лёдзе Ладажскага возёра, вага хопца ледзь дасягала паловы.
     Параніла Рыгора Якаўле-віча пры прарыве блакады Ленінграда. 12 студзеня 1943 года войскі Ленінградскага і Волхаўскага франтоў распачалі аперацыю "Іскра", мэтай якой якраз і было дэблакіраванне горада. 17 студзеня разлік Рыгора Якаўлевіча (а ён ужо значыўся камандзірам гарматы) падтрымліваў агнём наступаючыя часці: страляў па кулямётных гнёздах, дзотах. Падчас пераходу на новыя пазіцыі салдаты натыкнуліся на групу немцаў. Побач з Рыгорам Іёкшай разарвалася варожая граната. Больш дасталося правай назе.
     Днём пазней кальцо блакады было ўсё ж такі прарвана. Праўда, пра тое Рыгор Якаўлевіч даведаўся ўжо на шляху ў тыл. Хлопца адправілі ў эвакашпіталь горада Ніжні Тагіл. Доўгіх восем месяцаў зрасталіся косці, перабітыя асколкамі гранаты. У выніку яго прызналі нягодным да страявой службы. Аднак падлячыўшыся, ён вярнуўся ў дзеючую армію.
     Рыгора Якаўлевіча прыз'начылі старшыной транспартнай роты 1255 стралковага палка 379 стралковай дывізіі 2-га Прыбалтыйскага фронта. Што сабой уяўляла тая рота? Некалькі дзесяткаў возчыкаў ды 39 коней з фурманкамі. Гэтай цяглавай сілай на перадавую дастаўляліся і правіянт, і боепрыпасы, і іншыя грузы.
     Войскі фронта вызвалялі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Прыбалтыку. Полк Іёкшы ваяваў пад латвійскім горадам Рэзэкне. Неяк падначаленыя старшыны везлі міны да мінамётнай батарэі і трапілі пад абстрэл варожай артылерыі. Разрывам снарада забіла коней, запрэжаных у адну з павозак. I тады Рыгор Якаўлевіч скамандаваў валачы міны на сабе. Ён першым узваліў на плечы цяжкую скрынку. За згаданы ўчынак камандзір мінамётчыкаў, якія сядзелі без боепрыпасаў, прадставіў хлопца да ўзнагароды — медаля "За адвагу".
     Там, пад Рэзэкне, Рыгора Якаўлевіча параніла ў другі раз. Здарылася гэта 22 жніўня 1944 года. Старшына павёў роту мыцца. Лазню абсталявалі ў прасторнай палатцы. I раптам — артабстрэл. Першы снарад упаў з недалётам, другі — з пералётам. Каму, як не Іёкшы, былому артылерысту, было ведаць, што трэці трапіць у цэль. I старшына загадаў: — Рота, ва ўкрыццё! Голыя мужыкі пырснулі ў  канавы. Сам старшына  і два сяржанты замешкаліся, бо палічылі ніжэй сваёй годнасці кідацца за ўсімі, ці то хацелі фарсануць. Трэці снарад папаў прама ў палатку. Ад яе нічога не засталося. Велізарны кацёл, у якім грэлі ваду, узрыўной хваляй адкінула метраў на пятнаццаць. А Рыгору Якаўлевічу асколкі пасеклі грудзі, адарвалі два пальцы на правай руцэ, пашкуматалі правую нагу, параніла і сяржантаў.
     Зноў быў эвакашпіталь за Уралам. Зноў давялося лячыцца доўгіх восем месяцаў. Дамоў Рыгор Якаўлевіч вярнуўся ўжо пасля Перамогі на кастылях — інвалідам ІІ-ой групы. Яго гімнасцёрку ўпрыгожвалі яшчэ і медалі "За баявыя заслугі", "За абарону Ленінграда", "За Перамогу над Германіяй".
     3 мыліцамі ён хадзіў з год. Потым уладкаваўся на працу. Спярша ў райвыканком, а пасля — загадчыкам малочнатаварнай фермы калгаса імя Калініна, цэнтральнай сядзібай якога і з'яўляецца веска Обчын. Два дзесяткі гадоў аддаў ветэран той ферме. Яшчэ звыш дзесятка — рабоце ў канторы гаспадаркі.
     Сёння ў гэтым сівым, глухаватым дзядку, які з цяжкасцю перастаўляе пакалечаныя ногі, складана пазнаць былога бравага старшыну. I толькі позірк, інтанацыя сіплаватага голасу і нагадваюць пра яго камандзірскае мінулае. На лес Рыгор Якаўлевіч не скардзіцца, ён жыве з гордым пачуццём, што зрабіў для Перамогі ўсё магчымаё, заплаціў за яе ўласнай крывёю.

Вучні Обчынскай СШ.Голас Любаншчыны. 2009 № 70
 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©