|
Франтавая дарога жыхара нашага райцэнтра,
заслуоканага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, выдатніка друку
СССР, ганаровага грамадзяніна г. Любані, поэта і пісьменніка,
лаўрэата рэспубліканскай літаратурнай прэміі і прэміі імя Васіля
Віткі, ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь
Івана Андрэевіча МУРАВЕЙКІ пачалася ў першыя дні Вялікай
Айчыннай войны і закончылася ў Берліне. Быў радавым пехацінцам,
камандзірам аддзялення, мінамётнага ўзвода, комсоргам, палка,
літаратурным супрацоўнікам дывізіённай газеты. Удзельнічаў у баях на
Заходнім і Паўднёва-Заходнім, іншых франтах.
Дывізія, у якой служыў Іван Андрэевіч, была
гвардзейскай. Яна прымала ўдзел у обороне Тулы, у баях за Юхнаў пры
абароне Москвы, у Сталінградскай бітве, вызваленні Полъшчы... У баях
пад Елъняй Муравейка быў паранены, яго гераізм і мужнасць адзначаны
ордэнамі Айчыннай вайны першай і другой ступеняў, Чырвонай Зоркі,
некалькімі баявымі медалямі.
31948 года Іван Андрэевіч працаваў рэдактарам, адказным
сакратаром раённай газеты "Голос Любаншчыны", а вольны час аддаваў
літаратурнай творчасці. Ён напісаў больш за 20 кніг прозы і паэзіі.
І хаця яму ўжо 88-ы год, але ветэран яшчэ не губляе бадзёрасці духу
і плануе ў бліжэйшы час выдацъ яшчэ адзін зборнік сваіх твораў.
Голас Любаншчыны. 2009 № 70
Да зместу |
|