Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Галоўная цяжкасць - застацца жыць..."

     Нават зараз, узгадваючы падзеі Вялікай Айчыннай вайны, Аляксандр Сяргеевіч Статкевіч не можа стрымаць слёз. Цяжка яму гаварыць пра ваенныя гады. Многае ўжо сцерлася з памяці. Аднак аб тым, што ваяваць давялося ў складзе 2 батальёна 162 стралковага палка 54 гвардзейскай стралковай дывізіі 3 гвардзейскага корпуса 28 арміі II Беларускага фронту, вымаўляе нібы скорагаворку. Увесь свой баявы шлях яму прыйшлося прайсці ў гэтым воінскім фарміраванні. Нават калі Аляксандра Сяргеевіча параніла ў нагу, і санінструктар, якая перавязвала яе, прапанавала адправіцца ў шпіталь, паранены адмовіўся, бо ў такім выпадку давялося б адстаць ад сваіх таварышаў. Прыйшлося паскакаць на адной назе дзён дзесяць, затое застаўся ў страі.
     Нарадзіўся Аляксандр Сяргеевіч у вёсцы Дунцы Любанскага раёна. Тут і сустрэў вайну. Мабілізавалі юнака на фронт у 1944 годзе. На станцыі Жабінка салдат памылі, пастрыглі, пераапранулі ў вайсковую форму, абучылі ваеннай справе і адправілі ў горад Сталупенен ва Усходняй Прусіі. Затым перакінулі ў мястэчка Мінен. Гэта была ўжо Чэхаславакія. Гарадоў і мястэчак з небеларускімі назвамі давялося пабачыць шмат.
     Неаднаразова Аляксандр Сяргеевіч біў ворага на перадавой.
     Ні голаду, ні холаду не адчувалася. Галоўная цяжкасць на фронце - застацца жыць, - дзеліцца разважаннямі ветэран. - Бо нярэдка здаралася так, што ўвечары ў бой уступала сто чалавек, а раніцай вярталася трыццаць-сорак. Папаўненне прыбывала праз 2-3 дні. Зімой было асабліва цяжка. Даводзілася перапраўляцца праз рэчку, ляжаць на снезе, падасланым хваёвымі лапкамі. Але салдаты не хварэлі. Чалавек прыстасоўваецца да ўсяго. Нават па гуку выпушчанага ворагам снарада навучыліся вызначаць: упадзе далей альбо разарвецца недзе непадалёку. Тады ўжо прыгіналіся, хаваліся ад асколкаў.
     Былы начальнік штаба палка Андрэй Пятровіч Ярохін пасля заканчэння вайны неаднаразова наведваўся да Аляксандра Сяргеевіча. Госць любіў паўтараць: "Каб не ты, Саша, мяне б даўно ўжо не было ў жывых...". А здарылася вось што.
     ...Аднойчы адзін са снарадаў трапіў у зямлянку. Каго адразу забіла, каго параніла. Узняўшы галаву, Аляксандр Сяргеевіч заўважыў, што аднапалчаніна засыпала зямлёй. Юнак, без прамаруджвання, падпоўз да таго месца і пачаў разграбаць зямлю рукамі, каб даць магчымасць чалавеку дыхаць. Хутка з зямлі паказаўся твар афіцэра. Жыццё яго было выратавана.
     Ветэран добра памятае той момант, калі пачуў аб Вялікай Перамозе. Дзяжурны, даведаўшыся аб гэтай радаснай навіне, з усёй сілы выкрыкнуў: "Славяне, торжествуй! Война кончилась!". Пасля гэтых слоў, усе, хто засталіся жывыя, пачалі скакаць, абдымацца, віншаваць адзін аднаго. Такое не забываецца.
     Аб тым, як салдат праявіў сябе ў барацьбе з непрыяцелем, лепш за ўсё могуць расказаць баявыя ўзнагароды. Яны не маглі абмінуць і Аляксандра Сяргеевіча Статкевіча. За ўдзел у баявых дзеяннях ён атрымаў медалі "За адвагу", "За баявыя заслугі", "За ўзяцце Прагі", "За ўзяцце Берліна", "За ўзяцце Кёнігсберга" і ордэн Айчыннай вайны другой ступені.
     Дэмабілізаваўся Аляксандр Сяргеевіч 19 мая 1946 года і вярнуўся ў родную вёску, дзе праз пяць год, скончыўшы Слуцкае педвучылішча, працаваў настаўнікам пачатковай школы.

Д. Рабцава.Голас Любаншчыны. - 2009 №33
 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©