Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Жыццё не было лёгкім

    Васіль Мохарт паспеў скончыць толькі тры класы, калі сям'я засталася без кармільца. Бацька быў асуджаны па пяцьдзесят восьмым артыкуле, як вораг народа. Хлопцу прыйшлося пайсці працаваць у калгас, каб дапамагчы маці карміць яшчэ траіх дзяцей. Жыццё не было лёгкім, ведалі цану кожнаму кавалку хлеба. Аднак на барацьбу з нямецка-фашысцкімі акупантамі юнак устаў, не раздумваючы. Спачатку змагаўся з ворагам у партызанскім атрадзе імя Сыцько 121 брыгады ім. Брагіна. Васіль Рыгоравіч неаднаразова хадзіў у разведку, ахоўваў знакаміты аэрадром на востраве Зыслаў. А пасля вызвалення Беларусі быў прызваны ў Чырвоную Армію.
     У тым жа месяцы ўжо камандзірам аддзялення аўтаматчыкаў першай роты, 1-ага батальёна, 113 палка, 38 дывізіі, сямідзесятай арміі 2-га Беларускага фронта пад камандаваннем К.К.Ракасоўскага фарсіраваў Нёман, прайшоў з баямі 250 кіламетраў і выбіваў ворага з горада Беластока. Удзельнічаў у вызва ленні гарадоў Асавец і Ружаны, якія былі зыходным рубяжом для правядзення ў студзені сорак пятага Мслаўска-Эльгбінскай аперацыі. Войскі фронту ўзламалі даўгачасовую абарону праціўніка, прайшлі 230 кіламетраў і адсеклі варожую групоўку арміі "Поўнач". 3 лютага па сакавік прыняў удзел ва Усходне-Памеранскай аперацыі.
     Свайго часу чакала Польшча. Пад націскам савецкіх салдат, сярод якіх быў і Васіль Мохарт, фашысты здалі ўмацаваныя гарады Данцыг, Гдыню. 14 студзеня 1945 года пачалося наступленне на польскую сталіцу. Пасля вызвалення Варшавы і кароткачасовай перадышкі рушылі на Усходнюю Прусію. За кожную маленькую крэпасць немцы ўпарта трымаліся, ды спыніць пераможнае наступленне Чырвонай Арміі яны не змаглі. Торн, Б'ютаў, Бламберг палі. Аднак радасную вестку аб поўнай і безагаворачнай капітуляцыі фашысцкай Германіі Васіль Рыгоравіч пачуў ужо ў шпіталі, дзе знаходзіўся пасля цяжкага ранення.
     На грудзях ветэрана зіхацяць медалі, усе яны заслужаны кроўю. Але самай дарагой узнагародай з'яўляецца ордэн Чырвонай Зоркі, які Васіль Мохарт атрымаў за сапраўды гераічны ўчынак. Падчас нечаканай атакі немцаў камандзір загінуў на полі бою. Васіль Рыгоравіч прыняў камандаванне на сябе. Напад быў адбіты, займаемы рубеж захаваны.
 

С. Крывальцэвіч.Голас Любаншчыны. - 2009 №33
 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©