|
Прайшоў паў Еўропы
Ужо некалькі тыдняў на граніцы Літоўскай ССР было неспакойна. А ў
апошнія дні напружанне павісла ў паветры, нібы навальнічная хмара. 3
нейкім асаблівым хваляваннем і прадчуваннем бяды салдат тэрміновай
службы Вярэнік заступіў на свой баявы пост. Аднак у тое, што
пачнецца вайна, не верылася. Калі табе ўсяго дваццаць, цяжка ўявіць
сабе, што заўтра можа і не наступіць. Каля дзвюх гадзін ночы ў неба
ўзвіліся сігнальныя ракеты. На мяжы пачалося шавяленне, узняліся
самалёты, а потым грымнулі ўзрывы... Аляксандр Вярэнік паспеў
далажыць камандзіру: "Немцы перайшлі граніцу! Вайна. Ён быў адным з
тых, каму давялося першым сутыкнуцца з ворагам. Наступіла раніца 22
чэрвеня 1941 года.
Фашысцкія агрэсары абрушылі на СССР удар велізарнай сілы,
бесперапынны артабстрэл не заціхаў ні на хвіліну. 3 першых жа мінут
завязаліся цяжкія баі, аднак, нягледзячы на ўпартае супраціўленне
нашых войскаў, прыйшлося адступіць. Непрыяцельскія часці працягвалі
наступленне, галоўнай мэтай іх на першапачатковым этапе была Масква.
Туды ж накіравалі і тое падраздзяленне, з якім сваё баявое хрышчэнне
прыняў Аляксандр Каленікавіч. Пасля расфарміравання яе, радавы
Вярэнік пабываў на многіх франтах. Абарона, а затым і прарыў блакады,
вызваленне Ленінграда, шматкіламятровыя пераходы і амаль без
адпачынку зноў пекла бою. Гарады і населеныя пункты зліваліся ў
месіва з людзей, тэхнікі і крыві. За¬раз нават цяжка ўспомніць іх
назвы. У сваіх армейскіх ботах, а калі і босымі нагамі Аляксандр
Каленікавіч прайшоў з вызваленчымі баямі палову тэрыторыі Савецкага
Саюза, Прыбалтыку, Усходнюю Еўропу. Выбіваць непрыяцеля давялася і з
роднай Беларусі. Туга і радасць сціскалі сэрца, калі бачыў амаль
цалкам зруйнаваныя гарады і вёскі сваёй радзімы свабоднымі ад
акупантаў. Не было ніводнага населенага пункта, куды б не дакацілася
вайна, усюды ляжаў яе страшны след.
Пасля вызвалення Беларусі, накіраваліся ў Малдавію,
якая ўсё яшчэ стагнала пад гнётам фашыстаў. Удзельнічаў у
Яса-Кішынёускай аперацыі, паспяховае завяршэнне яе дапамагло вывесці
Румынію з вайны на баку Германіі. Ужо восенню сорак чацвёртага года
пачалася Будапешцкая кампанія. Ужо да пачатку снежня савецкія войскі
адрэзалі будапешцкай групоўцы праціўніка шляхі адыходу на поўнач і
акружылі яе. Пасля працяглых і кровапралітных баёў 188-тысячнае
злучэнне ворагаў было ліквідавана, сталіца Венгрыі вызвалена..
Вайна скончылася для Аляксандра Каленікавіча ў
свабоднай Празе. За праяўленую мужнасць і гераізм падчас вызвалення
яе чырвонаармеец Вярэнік быў узнагароджаны медалём "За адвагу". Тады
не баяўся нічога, таму што толькі так можна было застацца жывым.
С. Крывальцэвіч.Голас
Любаншчыны. - 2009 №101
Да зместу |
|