Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Ледзь жывым не пахавалі


     Ішоў ужо апошні бой на беларускай зямлі. Яшчэ крыху - і вораг будзе выкінуты за межы краіны. Брэст адзін з першых прыняў на сябе варожы ўдар і адным з апошніх быў ачышчаны ад нямецкай навалы. Крэпасць яшчэ памятала сваіх былых абаронцаў, а яе каменныя пліты зноў прапітваліся крывёю савецкіх салдат. Адным з іх быў і наш зямляк радавы Чырвонай Арміі Васіль Літошка. Як радасна было ад адчування таго, што больш Айчына не запалае пажарамі, а зямля не будзе ўздрыгваць ад бомбавых удараў. Толькі ў памяці застаўся час цяжкага адступлення, калі кавалак за кавалачкам аддавалі тэрыторыю Савецкага Саюза. Наперадзе ўжо бачыўся канец гэтай праклятай вайны.
     Пасля Брэста І-шы Украінскі, дзе праходзіла служба Васіля Паўлавіча, накіраваўся на вызваленне суседняй Польшчы. Ужо ў студзені сорак пятага фарсіравалі Віслу. Бесперапынная артпадрыхтоўка працягвалася, здавалася, бясконца. Галава гудзела, вушы закладвала так, што не чуваць было нават уласных слоў. Стомленыя, знясіленыя яны ў ледзяной вадзе пераправіліся такі на той бераг. Амаль без адпачынку, салдаты зноў пайшлі ў наступленне.
     Наперадзе стаяла Варшава, акупіраваная немцамі. 3 таго бою Васіль Паўлавіч у строй ужо не вярнуўся. Шалёная куля зачапіла яго, прайшла навылет праз бакі, між рабрын, напрыканцы першага дня бітвы за польскую сталіцу. Тады ж яго выкрэслілі з кнігі жывых, і запісалі ў лік мёртвых. Пахавальная брыгада вынесла яго з поля разам з тымі, каго аддавалі зямлі назаўсёды. Яго чакала страшная доля быць зажыва засыпаным зямлёй. Васіля Паўлавіча выратаваў такі ж просты салдат: ён заўважыў лёгкае варушэнне рукой раненага. Больш за паўсутак заставаўся Літошка без медыцынскай дапамогі, згубіў шмат крыві, знаходзіўся ў непрытомным стане, аднак сэрца яго яшчэ білася. 3 брацкай магілы яго забралі ў шпіталь. Прага да жыцця была настолькі моцнай, а паміраць, калі бачны быў канец вайны, так не хацелася, што рэабілітаваўся радавы хутка. Аднак на перадавую ён ужо не вярнуўся, быў звольнены ў запас па раненню. Так 14 студзеня стаў другім днём нараджэння Васіля Паўлавіча, пра які заўсёды нагадваюць шрамы ад кулявых раненняў між рабрын. Многае ўжо сцерлася з памяці, ды пра тое, як зазірнуў у вочы кастлявай, былы чырвонаармеец Літошка не забудзе ніколі.
 

НА ЗДЫМКУ: павіншаваць ветэрана са святам прыехалі раённы ваенны камісар М.А. ЖУК і старшыня Рачэнскага сельвыканкома С.В. ШВЕД.

С. Крывальцэвіч.Голас Любаншчыны. - 2009 №101
 

Да зместу


 

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©