|
Пасля ранення - камісавалі
У вёсцы Сосны-2 немцы з'явіліся ў сорак другім годзе. Невялікі,
добра ўзброены атрад салдат прайшоў па цэнтральнай вуліцы. Тады ж
Мікалай Біблеўскі ўпершыню сутыкнуўся з фашыстамі. Прыйшло разуменне
таго, што вайна дакацілася і да іх. Хлопец адразу вырашыў далучыцца
да партызан. Ужо праз тыдзень ён апынуўся ў атрадзе імя Шэцько
брыгады ім.Брагіна. Адразу быў сувязным пры штабе, а з цягам часу
пачаў удзельнічаць і ў баявых аперацыях. Асноўнай задачай быў зрыў
перамяшчэння варожага рэзерву да лініі фронту. 3 гэтай мэтай
народныя мсціўцы наносілі ўдары па чыгунцы. Дыверсійная работа
патрабавала мужнасці, вытрымкі, пастаяннага напружання сіл і
загартоўвала характар. Фашысты прадпрымалі спробы падавіць народнае
супраціўленне. Дзеля таго, каб ліквідаваць партызанскі рух,
арганізоўваліся карныя экспедыцыі. Шырокія наступальныя дзеянні
супраць партызан разгарнуліся зімой сорак другога - сорак трэцяга.
Амаль месяц ішлі цяжкія баі. Аднак, нягледзячы на тое, што вораг быў
лепш узброены, любанскія лясы засталіся за народнымі мсціўцамі. У
часы зацішша збіралі зброю і патроны да яе на месцах, дзе праходзілі
баявыя дзеянні.
У 1944 годзе, калі савецкія войскі пайшлі ў
на-ступленне на тэрыторыі Беларусі, партызанская брыгада, дзе служыў
Мікалай Міхайлавіч, далучылася да І-га Беларускага фронта пад
камандаваннем К.К.Ракасоўскага. I ўжо разам з Чырвонай Арміяй
Мікалай Біблеўскі працягнуў свой удзел у вызваленні беларускіх
гарадоў і вёсак Акцябрскі, Глуск, Старыя Дарогі, Урэчча, Любань. 3
часткамі славутага фронта ён дайшоў да гераічнага Брэста -там
завяршылася выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з тэрыторыі
Беларусі. 21 ліпеня савецкія войскі перайшлі дзяржаўную мяжу ў раёне
Белавежскай пушчы і пачалі вызваленне Польшчы. Вайна для Мікалая
Міхайлавіча скончылася пад Варшавай, дзе ён атрымаў кантузію, -
перабіла руку. Раненне было сур'ёзным, у Брэсцкім шпіталі, куды
Біблеўскі трапіў пасля палявога, урачы, апасаючыся развіцця гангрэны,
хацелі адняць руку, ды ўсё ж яе ўдалося выратаваць. Аднак рука
функцыянавала дрэнна, быў патрэбны доўгі курс рэабілітацыі і салдата
камісавалі.
Не прывыкшы сядзець без справы і не дачакаўшыся
канчатковага выздараўлення, Мікалай Міхайлавіч вярнуўся ў свой
калгас, дзе актыўна ўключыўся ў аднаўленне сельскай гаспадаркі. Да
1963 года працаваў ён трактарыстам, а потым яшчэ трыццаць тры гады
быў шафёрам.
С. Райцэж.Голас
Любаншчыны. - 2009 №101
Да зместу |
|