|
Пашчасціла выжыць
Вялікая Перамога кавалася не толькі на франтах, тыя,
хто працаваў на фабрыках, заводах, у сельскай гаспадарцы, нягледзячы
на стому і недасып, наблізілі яе не менш за тых, хто са зброяй у
руках змагаўся з ворагам. Да цяжкай працы Уладзімір Малчанаў хутка
прывык. Ён прыйшоў працаваць на Іжорскі авіяцыйны завод №381 у
горадзе Ленінградзе яшчэ ў 1939 годзе, калі хлопцу споўнілася толькі
чатырнаццаць гадоў. На тым жа заводзе ён застаўся, і калі пачалася
вайна. Горад апынуўся ў жалезным абручы акупантаў, праз некалькі
месяцаў асады жыхары пачалі адчуваць недахоп прадуктаў харчавання,
гаруча-змазачных матэрыялаў. 3 кожным днём становішча абвастралася.
Харчпрадукты сталі выдаваць па картках, сутачны паёк памяншаўся, а
аб'ём работы ўзрастаў. Пачыналі працаваць у 4 гадзіны раніцы, а
спаць клаліся толькі калі стрэлка гадзінніка паказвала на 12 ночы.
Як перажыў той жудасны час, Уладзімір Міхайлавіч не ведае і зараз. 3
усёй сям'і застаўся толькі ён. Маці з бацькам, якія працавалі на тым
жа заводзе, не перажылі блакады. Брат, салдат Чырвонай Арміі,
загінуў пад Магілёвам. Засталася толькі цётка ў Беларусі, да якой
пасля заканчэння вайны і падаўся Уладзімір Малчанаў. Так краіна, за
якую брат аддаў жыццё, стала для былога блакадніка другой Радзімай.
Голас
Любаншчыны. - 2009 №101
Да зместу |
|