Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Мужна змагаўся


      Перамога... Доўгія і цяжкія чатыры гады ішлі да яе нашы дзяды і прадзеды. I нават праз столькі гадоў тыя, хто застаўся жывы, з неахвотай успамінаюць кровапралітны час. Нешматслоўна расказвае пра вайну і Іван Аляксандравіч Трубчык з вёскі Калінаўка.
     Будучы партызанам атрада імя Гарбачова брыгады імя Панамарэнкі, не раз даводзілася яму рызыкаваць жыццём. Хадзіў з сябрамі ў разведку, рабіў засады, каб не даць ворагу захапіць родны край.
     Пасля вызвалення Беларусі, у чым Іван Аляксандравіч таксама прымаў непасрэдны ўдзел, яго ваенны шлях прадоўжыўся. Ен змагаўся з гітлераўцамі ўжо ў саставе 197 армейскага запаснога стралковага палка, пасля -293 гвардзейскага стралковага.
     "Мы не скарыліся фашыстам, выстаялі пад іх страшным націскам. А ўсё таму, што былі згуртаваныя, аб'яднаныя адной галоўнай мэтай - стаяць да апошняга, але незалежнасць краіны адстаяць", — гаворыць ветэран, якому сёлета споўніцца ўжо 85 гадоў. За гэты час І.А.Трубчык зрабіў шмат такога, што, безумоўна, застанецца ў людской памяці. Ен мужна змагаўся з ворагам. Пра гэта сведчаць яго шматлікія ўзнагароды. А пасля праявіў сябе і ў мірнай стваральнай працы. Аднаўляў разбураныя ворагам калгасныя аб'екты, дамы, шчыраваў на карысць гаспадаркі.
    
 

Голас Любаншчыны. - 2009 №101
 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©