Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Асаблівы дзень


     3 ліпеня для ветэрана Вялікай Айчыннай з Жалаў Леаніда Аляксеевіча Цагельніка - асаблівы дзень. Ён, як ніхто, ведае, колькі сіл прыклаў народ дзеля вызвалення краіны, яе свабоды і незалежнасці. Кожны раз Леанід Аляксеевіч успамінае баявых сяброў, якія назаўсёды засталіся маладымі. Самому ж ветэрану пашчасціла выжыць, хаця, вядома, гэта было не проста. Ён да сённяшняга дня памятае практычна да дробязяў кожны дзень ваеннага жыцця. Як побач узрываліся снарады, як, быццам чорная хмара, у небе лёталі варожыя самалёты, як вызвалялі Кёнігсберг, іншыя гарады, як у адным з баёў быў паранены ў левую нагу. Зразумела, рана загаілася. А вось душэўныя раны не даюць спакою Цагельніку да гэтата часу. Хаця і прайшло ўжо столькі гадоў. I як гаворыць сам ветэран: «Такое зведаць не пажадаў бы нікому. Няхай лепш заўсёды будзе над галавой мірнае неба, смяюцца дзеці, свеціць сонца і спяваюць птушкі!».


Н. ЯЎГЕНАВА.Голас Любаншчыны. - 2009 №101
 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©