|
Маладосць, апаленая вайной
3 другога курса Чарнаморскага інстытута
механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, што знаходзіўсяў
г.п.Зялёнафад Растоўскай вобласці, А.А.Храпунова мабілізавалі ў
Чырвоную Армію. Скончылася вучоба - пачалася вайна. Спачатку юнак
быў залічаны ў запасны полк Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі. А
ўжо адтуль - на шасцімесячныя курсы малодшых ваенных тэхнікаў, пасля
заканчэння якіх яго накіравалі ў 254 стэпавую стралковую дывізію
камандзірам узвода процітанкавых гармат.
3 гэтай дывізіяй малодшы лейтэнант удзельнічаў у
акружэнні і знішчэнні 16-ай нямецкай арміі пад Старой Русай, так
званага Дзям'янавага катла. Аперацыя працягвалася тры месяцы, яны
здаваліся доўгімі, як ніколі раней. Гэта былі самыя жорсткія баі, у
якіх давялося прыняць удзел Андрэю Аляксеевічу.
У маі 1943 года дывізію вывелі на перафарміраванне, а
тэхнік-мінамётчык Храпуноў апынуўся ў 39 афіцэрскім палку рэзерву
Галоўнага камандавання. У чэрвені тага ж года полк перакінулі з
Паўночна-Заходняга на Стэпавы фронт пад Варонеж, але ў баявых
дзеяннях ён не ўдзельнічаў.
У студзені 1944 года, не вытрымаўшы бяздзеяння, А.А.
Храпуноў падаў рапарт з просьбай перавесці яго на адзін з перадавых
франтоў.
Згодна з рапартам, лейтэнанта Храпунова накіравалі ў
другі мотастралковы батальён восьмага механізаванага
Александрыйскага корпуса 66 брыгады II Беларускага фронту. I адразу
ён апынуўся ў самай гушчы баявых дзеянняў. У саставе злучэння прымаў
удзел у прарыве абароны немцаў на заходнім беразе ракі Нарэў, і на
поўнач ад Варшавы, і пры вызваленні 18 студзеня 1945 года горада
Псашныш і іншых польскіх населеных пунктаў.
Ужо ў канцы студзеня, дзякуючы рашучым баявым дзеянням,
апынуўся на тэрыторыі Германіі. Удзельнічаў у авалоданні нямецкіх
гарадоў Анклам, Фрыдланд, Фюртэнберг, Гранзэе, Мальхін, Везэнберг і
іншых.
Выбіваў ворага з буйных цэнтраў Данцыг, Марыенбург,
крэпасці Кёнігсберг, якая лічылася непрыступнай і здалася толькі
праз 6 дзён асады. Узяцце Марыенбурга было апошнім буйным
сутыкненнем з нямецкімі войскамі, але не менш крывавым.
Для
"адкрыцця варотаў" гэтага горада запатрабавалася шмат дадатковых сіл.
Дарэчы, 66 брыгада, у складзе якой ваяваў А.А. Храпуноў,
была адной з тых, каму давялося прыняць удзел у гістарычнай сустрэчы
з саюзнікамі на рацэ Эльбе.
3 мая 1945 года для лейтэнанта Храпунова вайна
скончылася. Пасля дэмабілізацыі яго вайсковае злучэнне было
расквартэравана ў Германіі. 6 чэрвеня зняліся з месца і сваім ходам
накіраваліся дадому, а праз 6 дзён былі ўжо ў Слоніме.
За актыўны ўдзел у баявых дзеяннях і бездакорнае
выкананне загадаў камандавання А. А. Храпуноў узнагароджаны ордэнамі
Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны II ступені, медалямі "За адвагу","
За ўзяцце Кёнігсберга", Удзячнасцямі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага.
3 усіх баявых узнагарод франтавіка самы яскравы эпізод
звязаны з медалём "За адвагу". У час наступальнага бою ў
падраздзяленні выйшаў са строю станкавы кулямёт. Камандзір узвода
аддаў загад - адбыць на месца здарэння і ліквідаваць непаладкі. Быў
разгар бою, а загад ёсць загад. Кулямёт быў адрамантаваны, наладчык
застаўся пры ім і вёў бой.
Сваімі ўзнагародамі капітан Храпуноў хваліцца не любіць.
Лічыць, што проста выконваў загады. Час быў такі гераічны. Але
апынуцца ў такім часе, не пажадаў бы нікому.
С. Райцэж.Голас
Любаншчыны. - 2009 №26
Да зместу |
|