Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Адроджаны край

Гонар і слава Любаншчыны

 

Адзначаны Зоркай Героя


У.Ц.Астрэйка

     Астрэйка Уладзімір Цімафеевіч (1973 г.). Нарадзіўся у 1930 г. у м. Любань, адразу пасля вызвалення раёна пачаў працаваць у калгасе. Закончыў курсы трактарыстаў, служыў у арміі і зноў вярнуўся ў родную гаспадарку. У 1970 г. узначаліў механізаванае звяно па вырошчванню бульбы, яно вырасціла рэкордны ўраджай — кожны гектар даў па 482 ц клубняў. У. Ц. Астрэйка быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. 3 гадамі расло майстэрства і вопыт звяна, ураджайнасць бульбяных палеткаў пастаянна павышалася.



І.М.Белічонак

     Белічонак Іван Мікалаевіч (1965 г.). Нарадзіўся ў 1934 г., усё сваё працоўнае жыццё звязаў з сельскай гаспадаркай. Быў трактарыстам, вырошчваў кукурузу, бульбу, потым цукровыя буракі. У 1963 г. на кожным гектары звяно I. М. Белічонка атрымала болып 400 ц салодкага кораня.


П.І.Галай

     Галай Пелагея Іванаўна (1950 г.). Нарадзілася ў 1915 г. у в. Арлёва. У пасляваенныя гады ўзначаліла звяно, а пазней брыгаду па вырошчванню кок-сагызу. У 1950 г. яна атрымала ўраджай гэтай культуры на плошчы ў 6,2 га 68,5 ц з 1 га. Узнагароджана двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.


Н.Р.Герман

     Герман Настасся Рудольфаўна (1971 г.). Нарадзілася ў 1920 г. у в. Новыя Юрковічы. 3 15 гадоў пачала працаваць на свінаферме калгаса «Сталёвы конь», была ўдзельніцай ВДНГ СССР. Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Н. Р. Герман стала цялятніцай, дабівалася найвышэйшых паказчыкаў на адкорме жывёлы.
      Памерла ў 1995 г.


А. В. Казачок

     Казачок Алег Вікенцьевіч (1974 г.). Нарадзіўся ў 1940 г., у 17-гадовым узросце пачаў працоўную дзейнасць у саўгасе «Любанскі». У 1970 г. прызначаны звеннявым камсамольска-маладзёжнага звяна па вырошчванню бульбы. За першыя суткі работы двума камбайнамі «Дружба» бульбаводы ўбралі 16,8 га і накапалі 6130 ц клубняў, ураджайнасць склала 382 ц з 1 га. У той сезон механізатары звяна А. В. Казачка ўбралі 134га і накапалі 4088 т бульбы.
 

П. Л. Калыска

     Калыска Павел Лаўрэнцьевіч (1948 г.). Нарадзіўся ў 1896 г. Калі на Любаншчыне пачалі асушацца Мар'інскія балоты, адным з першых прыехаў на будаўніцтва новага саўгаса, быў брыгадзірам. Рабочыя саўгаса
«10-годдзе БССР» у перадваенныя гады дабіваліся небывалых паказчыкаў у паляводстве і жывёлагадоўлі. А ў 1947 г. у брыгадзе П. Л. Калыскі на кожным з 17 га было атрымана па 30 ц збожжавых. Памёр у 1972 г.


А. А. Клюбко

      Клюбко Адам Адамавіч (1966 г.). На радзіўся ў 1923 г., у гады вайны змагаўся з ворагам у партызанскім атрадзе імя Даватара, затым ён — воін Чырвонай Арміі, дайшоў да Берліна. У пасляваенны час А. А. Клюбко стаў механізатарам, узначаліў звяно на вырошчванню бульбы. У 1965 г. з кожнага гектара было атрымана 317 ц клубняў, сабекошт цэнтнера склаў 1 руб. 8 кап.


Э. Н. Модзін

     Модзін Эмануіл Натанавіч (1968 г.). Нарадзіўся ў 1905 г., у 16 гадоў пачаў працаваць на запалкавай фабрыцы «Хваля рэвалюцыі». Служыў у Чырвонай Арміі, пасля дэмабілізацыі разам з сябрамі паехаў на Любаншчыну, дзе на Мар'інскіх балотах прыступіў да будаўніцтва саўгаса. Кіраўніком яго быў выбраны Э. Н. Модзін.
     Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Э. Н. Модзін пайшоў на фронт, быў палітруком роты знішчальнага батальёна. Пасля ранення яго эвакуіравалі ў тыл, працаваў дырэктарам саўгаса ў Омскай вобласці. 3 мая 1953 г. ён дырэктар саўгаса «Любанскі». Дзякуючы высокай механізацыі вытворчасці ў гаспадарцы атрымлівалі па 350 цэнтнераў бульбы з гектара, больш 300 ц цукровых буракоў, высокімі былі ўраджаі і іншых культур.
     Памёр у 1984 г.

 

У. I. Пайграй

     Пайграй Ульяна Іванаўна (1948 г.). Нарадзілася ў 1919 г., пасля вайны пачала працаваць у саўгасе «10-годдзе БССР». У 1947 г. сабралі па 30,3 ц жыта з кожнага гектара, на 273 ц бульбы. Да глыбокай старасці шчыравала Ульяна Іванаўна ў калгасе.

 

К. С. Папко

     Папко Канстанцін Сцяпанавіч (1966 г.). Нарадзіўся ў 1933 г., усё жыццё пражыў у в. Сосны. Тут стаў механізатарам, адным з лепшых у саўгасе «10-годдзе БССР». Яму даверылі звяно па вырошчванню бульбы. 3 году ў год члены механізаванага звяна атрымлівалі высокія ўраджаі «другога хлеба».

 

Ф. А. Саўчык

     Саўчык Фёдар Аляксандравіч (1948 г.). Нарадзіўся ў 1915 г., удзель-нік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у саўгасе «10-годдзе БССР» брыгадзірам паляводчай брыгады. Асабліва вызначыліся хлебаробы брыгады ў 1947 г., калі з кожнага гектара было атрымана па 180 пудоў збожжавых. Памёр у 1975 г.
 


А. I. Слабада

     Слабада Аляксандр Іванавіч (1964 г.). Нарадзіўся ў 1920 г., юнаком уступіў у калгас, потым служыў у арміі. 3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. 3 ліпеня 1941 г. па чэрвень 1942 г. камандаваў узводам разведроты на Заходнім фронце, удзельнічаў у баях пад Магілёвам, Оршай, Смаленскам, абараняў Маскву. У 1941 г. за паспяховую аперацыю па ўзяццю ў палон «языка» ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Другі ордэн Чырвонага Сцяга атрымаў Аляксандр Слабада ў лютым 1942 г. Быў паранены, пасля шпіталя — зноў на фронце. У лістападзе 1942 г. ён накіраваны ў тыл ворага, камандаваў партызанскім атрадам № 3 брыгады імя Ленінскага камсамола на Віцебшчыне, быў цяжка паранены.
     У 1961 г. А. I. Слабада прызначаны сакратаром Любанскага райкома партыі. Тыя гады напоўнены небывалым працоўным энтузіязмам, менавіта тады раён узняўся на вышэйшыя рубяжы дасягненняў ва ўсіх галінах. Многія перадавікі вытворчасці былі ўдастоены высокіх урадавых узнагарод, лепшым з іх, у тым ліку А. I. Слабадзе, прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.



Ц. Я. Смірноў

     Смірноў Цімафей Ягоравіч (1958 г.). Нарадзіўся ў 1896 г., удзельнік першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, камісар палка першай Сібірскай брыгады. У мірны час займаў розныя пасады ў сельскагаспадарчай вытворчасці. У 1939 г. Ц. Я. Смірноў узначаліў саўгас «10-годдзе БССР».
     3 гэтай пасады пайшоў на вайну і зноў заняў яе ў 1945 г. Праз некаторы час прызначаны старшынёй калгаса імя БВА. Саўгас, а потым калгас пад яго кіраўніцтвам дасягнулі высокіх паказчыкаў ва ўсіх галінах. Але
Ц. Я. Смірноў не мог быць спакойным, калі ледзь перабіваліся эканамічна слабыя суседнія гаспадаркі, і папрасіў накіраваць яго ў адну з адстаючых арцелей — у калгас «Будаўнік». Шмат сіл і энергіі аддаў ён развіццю гэтай гаспадаркі.
     Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны II ст., Працоўнага Чырвонага Сцяга, многімі баявымі і працоўнымі медалямі.
     Памёр у 1970 г.




Ф. М. Статкевіч

     Статкевіч Фёдар Мікалаевіч (1950 г.). Нарадзіўся ў 1907 г. у в. Старасек, з дзяцінства пазнаў смак хлеба, заробленага сваёй працай. Пасвіў кароў у заможных сялян, хадзіў за плугам, пакуль Статкевічы ў 1930 г. не ўступілі ў калгас. Фёдар пайшоў на курсы механізатараў і з восені 1931 г. пачаў працаваць на асушаных тарфяніках.
     Трактарыстам ён быў і на вайне, транспарціраваў 52-міліметровую гармату. Удзельнічаў у абароне Масквы, вызваляў Беларусь, Польшчу, цяжкі ваенны шлях адзначаны многімі баявымі ўзнагародамі.
     Дэмабілізаваўшыся, Фёдар Статкевіч вярнуўся ў родны саўгас. Гаспадар ка была разбурана, спалена, усё трэба было пачынаць спачатку. Фёдар Мікалаевіч зноў сеў за рычаг трактара, працаваў ад цямна да цямна. Калі ў саўгасе пачалі ствараць механізаваныя звенні, яму даверылі новую справу. У 1949 г. звяно Ф. М. Статкевіча вырасціла рэкордны ўраджай збожжавых.
     Памёр у 1981 г.

 


Н. I. Стыкут

      Стыкут Настасся Ігнатаўна (1947 г.). Нарадзілася ў 1918 г., з маладых гадоў працавала ў калгасе. У пасляваенныя гады ей даручылі ўзначаліць паляводчае звяно, якое з году ў год вырошчвала небывала высокія ўраджаі збожжавых культур.



Р.П. Сушчэня

     Сушчэня Рыгор Паўлавіч (1950 г.). Нарадзіўся ў 1918 г. у в. Рэдкавічы. Быў адным з першых трактарыстаў на Любаншчыне, доўгі час працаваў у раённай МТС. На калгасных палях стаханавец не ведаў адпачынку, выконваў па тры нормы.
У гады вайны Рыгор Сушчэня змагаўся з ворагам у партызанскім атрадзе імя Труцікава, быў кулямётчыкам, разам з баявымі сябрамі ўдзельнічаў у многіх аперацыях. За мужнасць і гераізм узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і баявымі медалямі.
      Пасля вайны зноў пачаў працаваць трактарыстам. У 1950 г. брыгада калгаса «Чырвоная змена», дзе працаваў Рыгор Паўлавіч, атрымала з гектара на ўсёй плошчы па 52 ц жыта і па 200 ц кармавых караняплодаў. Ураджай кок-сагызу склаў 60 ц на кожным з 27 гектараў.
     Памёр у 1989 г.

 

А. А. Шаплыка

      Шаплыка Аляксандра Аляксандраўна (1949 г.). Нарадзілася 25.4.1883 г., пражыла вялікае, цяжкае працоўнае жыццё. Ужо пажылой жанчынай уступіла ў калгас, на розных работах — праполцы льну, буракоў, проса, уборцы збожжавых, бульбы, на сенажаці шчыравала нараўне з маладымі. У 1948-м яе прозвішча абляцела ўсю краіну: на плошчы 6 га быў вырашчаны ўраджай кок-сагызу па 80 ц.
     Памерла ў 1988 г.

 

К. I. Шаплыка

      Шаплыка Кузьма Іванавіч (1951 г.). Нарадзіўся ў 1916 г. у в. Рэдкавічы. У сярэдзіне 30-х гадоў ён быў адным з самых маладых калгаснікаў арцелі «Зара Камуны», але за шчырасць і стараннасць яго прызначылі брыгадзірам. Пасля службы ў арміі працаваў шафёрам у родным калгасе, у гады вайны быў партызанам атрада імя Чапаева, разведчыкам. За баявыя справы Кузьма Шаплыка ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі».
     Пасля пераможных салютаў былы воін вярнуўся восенню 1945-га ў родныя мясціны, і працаўнікі калгаса «Чырвоная змена» выбралі яго старшынёй. На гэтай паеадзе Кузьма Іванавіч працаваў паўстагоддзя, больш заслужанага старшыні няма ў краіне. Ён вывеў калгас у лік перадавых, слава аб якім ідзе па ўсёй Беларусі. Шырока вядомы і пасёлак Сарачы, які з былой звычайнай вёскі пад кіраўніцтвам К. I. Шаплыкі стаў надзвычай прыгожым, сучасным і добраўпарадкаваным. Тут пабудаваны трохпавярховы адміністрацыйны будынак, гасцініца, кафэ-рэстаран, гандлёвы цэнтр, Дом быту, Палац культуры, дзіцячы сад-яслі, сярэдняя школа, шматпавярховыя жылыя дамы. Адначасова вядзецца будоўля і ў іншых вёсках — Рэдкавічах, Шыпілавічах, Арлёве. У 1971 г. гаспадарка ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Тут працуюць пяць Герояў Сацыялістычнай Працы, 23 члены калгаса з'яўляюцца кавалерамі ордэна Леніна, 41 адзначаны іншымі высокімі ўзнагародамі. К. I. Шаплыка яшчэ ў 1951 г. удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы. Ён узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, двума — Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі і «Знак Пашаны», многімі медалямі. Яму прысуджана званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі».




 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©